Гавары́ць ’гаварыць’. Рус. говори́ть, укр. говори́ти, польск. goworzyć, чэш. hovořiti, ст.-слав. говорити, балг. гово́ря, серб.-харв. гово̀рити і г д. Прасл. *govoriti. Паводле Трубачова, Эт. сл., 7, 76, утварэнне ад *govorъ (слова, відаць, гукапераймальнага паходжання; параўн. ст.-інд. jóguve ’рабіць шум’, літ. gaũsti ’гучаць’ і г. д.). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 424; Бернекер, 1, 339.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)