сле́дующий

1. прич. які́ (што) ідзе́ (сле́дам, усле́д); які́ (што) хо́дзіць (сле́дам, усле́д); які́ (што) е́дзе (сле́дам, усле́д); які́ (што) ру́хаецца (сле́дам, усле́д); які́ (што) накіро́ўваецца (сле́дам, усле́д); які́ (што) настае́ (надыхо́дзіць) (сле́дам, усле́д); см. сле́довать 1;

2. прил. насту́пны; (другой) другі́;

кто сле́дующий? хто насту́пны?;

на сле́дующий день на другі́ дзень;

в сле́дующий раз другі́м ра́зам (другі́ раз);

3. мест. насту́пны; (такой) такі́;

сле́дующим о́бразом такі́м чы́нам;

4. сущ. насту́пны, -нага м.;

мы останови́лись на сле́дующем мы спыні́ліся на насту́пным.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разуме́цца несов.

1. разуме́ться; подразумева́ться;

пад гэ́тым ~ме́ецца якра́з то́е, аб чым вы гаво́рыце — под э́тим разуме́ется (подразумева́ется) как раз то, о чём вы говори́те;

2. страд. понима́ться; разуме́ться, постига́ться, осмы́сливаться, осмысля́ться, уясня́ться; подразумева́ться; см. разуме́ць 1-4;

само́ сабо́й разуме́ецца (зразуме́ла) — само́ собо́й разуме́ется

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Вы́нашай ’пук сухога лёну, вынесены з сушкі за адзін раз’ (Жд., 1), вынаша́й ’тс’ (Шатал.), вынашэй ’тс’ (Влад.), вы́нашая ’тс’ (Жд., 1; Шчар., 150; Сцяшк.). Ад выносіць з суф. ‑ějь, ‑jajь першапачаткова як Nomen actionis (Слаўскі, SP, 1, 86 і наст.; Сцяц., Словаўтв., 23). Чэкман (Baltistica, 8, 2, 152) лічыць калькай літ. išnaša ’тое, што выносіцца з дому’, якое ўтворана ад ìšnèšti ’выносіць’ па вельмі прадуктыўнай мадэлі. Але параўн. чэш. vynáška ’вынас’ і рус. кастр. вы́носник ’тры-чатыры снапы яшчэ гарачага лёну, якія вынесены з сушкі для таго, каб церці’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зара́за ’інфекцыя’. Рус., укр. зара́за, польск. zaraza ’тс’, чэш., славац. záraza ’паразітная расліна Orobanche’, чэш. уст. ’заразная хвароба’, серб.-харв. за̑раза, за̏раза ’інфекцыя’, балг. зара̀за, макед. зараза ’тс’. Ст.-рус. зараза ’зараза’ (XVII ст.). Параўн. ст.-слав. заразити ’перарваць, спыніць’, ц.-слав., ст.-рус., ст.-бел. (з XV ст.) заразити ’паразіць’ (у тым ліку хваробай). Зараза — бязафіксны наз. ад дзеяслова заразити (за + разити < razъ, гл. раз). Іншыя версіі (з ісп. < араб.-тур. ці арм. паралелямі) неверагодныя. Трубачоў, Дол., 2, 79; Шанскі, 2, З, 59; БЕР, 1, 607; Скок, 3, 116.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мэта ’месца, прадмет, лінія ці іншы ўмоўны арыенцір, да якога трэба дабегчы, дакінуць (мяч) пры некаторых рухомых гульнях’, ’тое, да чаго імкнуцца’, ’пастаўленая задача’ (ТСБМ, Касп., Бес.; КЭС, лаг.; рэч., Д.-З. Пін.; гродз., Нар. словатв.; бялын., Янк. Мат.), ст.-бел. мета ’цэль’ (пач. XVI ст.) запазычана са ст.-польск. metamet), якія з лац. mēta ’цэль, канчатковы пункт’ (Брукнер, 330 і 680; Булыка, Лекс. запазыч., 65). Яшчэ раз у літаратурную бел. мову гэта слова ўвёў У. Дубоўка (гл. Каўрус, ЛіМ, 11.3.1988, с. 6). Параўн. мета1 і мета3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Навотны ’незнаёмы’ (бераст., Сцяш. Сл.), ’пра жывёлу, якая першы раз пасвіцца ў статку’ (мазыр., Жыв. сл.), новдтны ’наежджы, прыбытны аднекуль’ (ТС), ст.-бел. новотный ’новы’ (1499 г.), укр. новітний ’які нядаўна з’явіўся, новы’, польск. nowotny, чэш. novotny, славац. novotny, в.-луж. novotny ’тс’. Выказваецца меркаванне аб запазычанні ст.-бел. слова са ст.-польск. nowotny (Булыка, Лекс. запазыч., 194), што мае, відаць, пэўныя падставы, паколькі ў бел. мове не зафіксаваны зыходны назоўнік, які шырока прадстаўлены ў зах.-слав. мовах, параўн. польск. nowota ’навіна’, чэш. novota ’тс’, в.-луж. novota і інш. Гл. новы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рапэ́та ’страва з сумесі агародніны і круп’ (лід., Сл. ПЗБ). Няясна. Параўн. польск. жарг. repeta ’баланда’, ’суп’, а таксама ’дадатковая порцыя ежы, дабаўка’, якія Каня (Słownik, 189) узводзіць да лац. repeto ’паўтараю’. Магчыма, праз французскае пасрэдніцтва, параўн. Сной, 534, які адзначае, што славен. repete ’яшчэ раз, яшчэ адну порцыю’ выкарыстоўваецца як выклічнік і паходзіць з франц. répété ’паўтораны’, што з’яўляецца пасіўным дзеепрыметнікам прош. ч. ад дзеяслова répéter ’паўтараць, паўтарыць’; больш верагодна ад франц. répétez ’паўтарыце’ ў Кліч. скл. (< лац. repetere ’тс’). У гаворку магло трапіць з турэмнага або салдацкага жаргону.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Семярня́ назоўнік з колькасным значэннем’ (Янк. 2), ‘лік сем’: нажала сем семярэнь (Барад.), ‘сямёрка’ (смарг., Сл. ПЗБ), семерня́ ‘семдзесят снапоў’ (ТС), семярэ́нька ‘тс’ (пух., Сл. ПЗБ), сюды ж семяры́цца ‘у сем разоў большым здавацца’ (Нас.). Параўн. укр. дыял. семерня́ ‘сямёра’. Вытворныя ад прасл. *sedmerъ, параўн. семяро́е ‘у сем разоў большае’ (Нас.), па тыпу пецярня. Значэнне ‘70 снапоў’, магчыма, вынік пропуску асноўнай адзінкі ўліку снапоў (= дзесятак). “Кратнасць” уласціва вытворным ад прасл. *sedmerъ у некаторым славянскіх мовах, параўн. в.-луж. sedmory ‘сямікратны’, што магчыма ў выніку скарачэння (пропуску) *kratъраз’, гл. ESJSt, 13, 797.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

павыкіда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

1. Выкінуць усіх, многіх або ўсё, многае. [Юзік:] А што, калі .. [коні] нас разнясуць ды павыкідаюць, бо маладыя, першы раз запрэжаны? Чарот. Дзяцел падзяўбе, падзяўбе, потым павыкідае са шчыліны трэсачкі на зямлю ды зноў за работу. Мяжэвіч. Ліпы, што раслі ўздоўж гарадскіх вуліц, толькі павыкідалі свае светла-зялёныя ліпучыя лісточкі. Арабей.

2. Выкідаць некаторы час. Павыкідаць да абеду гной.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напле́сці, ‑пляту, ‑пляцеш, ‑пляце; ‑пляцём, ‑плецяце; пр. наплёў, ‑пляла, ‑пляло; заг. напляці; зак., чаго.

1. Сплесці нейкую колькасць чаго‑н. Наплесці вянкоў. Наплесці кошыкаў.

2. перан.; і без дап. Разм. Нагаварыць рознага глупства; нахлусіць, напляткарыць. Наплесці казак. □ Сярод.. зняволеных часамі пападаліся аматары, што любілі шмат гаварыць і наплесці з тры кашалі рознай хлусні. Колас. [Сяргей] ужо такога нагаворыць, такога іншы раз напляце, што аж галава пухне. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)