даміно́ 1,
Маскарадны касцюм у выглядзе шырокага плашча з рукавамі і капюшонам, а таксама чалавек, адзеты ў такі касцюм.
[Іт. domino.]
даміно́ 2,
Гульня ў 28 касцяных (ці з іншага матэрыялу) пласцінак, на верхнім баку якіх зроблены вочкі, а таксама набор пласцінак для гэтай гульні.
[Іт. domino.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)