Кашто́ўны ’які дорага каштуе, мае вялікую цану’, ’які мае важнае, істотнае значэнне; вельмі патрэбны’ (ТСБМ), кашто́ўнасць ’важнасць, значнасць чаго-н.’; ’каштоўная рэч’, ’з’ява, прадмет, якія маюць вялікае грамадскае значэнне’ (ТСБМ). Асноўным словам, ад якога ўтвораны шматлікія дэрываты, з’яўляецца кошт, вядомае ўжо ў ст.-бел. мове з XVI ст. Таксама з XVI ст. засведчаны (гл. Булыка, Запазыч., 174) і вытворныя каштовный, коштовность. Хоць гэтыя дэрываты чыста тэарэтычна маглі ўтварыцца ў ст.-бел. мове ад асноўнага слова кошт, верагодна лічыць, што і яны з’яўляюцца непасрэднымі паланізмамі (тым больш, што для іх ёсць дакладныя прататыпы ў польск. мове; параўн. польск. kosztowny, kosztowność).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Віжок ’састаўная частка, якая ўмацоўвае саху’ (палес., Тарн.). Укр. віжечки ’каромысел’. Гэту лексему, а таксама роднасныя ёй усх.-палес. pòdwih ’частка сахі, дубовая расоха, якая падпірае адным сваім канцом правую паліцу (жалезнячок)’ (Маш.) і pudwʼiz ’віжок’ (Тарн.). Трубачоў (Этимология, 1964, 5) адносіць да прасл. dvigati. Мартынаў (ВЯ, 1968, 1, 129–130) расчляняе, як pod‑vigъ, звязваючы апошнюю частку з серб.-харв. ви́гови ’силы, путы’, ви̑г ’пастка’ (Зб. Крапіве, 211–212). У сувязі з тым, што Ю. Тарнацкі побач з віжок падае як паралельную форму ужок, можна меркаваць, што яны адносяцца да прасл. ǫz‑jь > ǫž‑ъkъ. Аднак цяжка растлумачыць пачатковы вакалізм у віжок.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сты́чань ‘сакавік’ (Нас.), ‘студзень’ (Сцяшк.; воран., Шатал.; астрав., вільн., Сл. ПЗБ). З польск. styczeń ‘студзень’, некалі і ‘люты’. Ст.-бел. стычень ‘студзень’ (XVI ст., Ст.-бел. лексікон) з ст.-польск. styczeń (Булыка, Лекс. запазыч., 157). Польскае слова з першаснага *sěčьnь < прасл. *sěča ‘высяканне дрэў’ ад прасл. *sěkti ‘сячы’ з суф. *‑ьnь, якое потым было скантамінавана з *tyka ‘жэрдзь, палка’. Назва першапачаткова абазначала час года, калі сякуць дрэвы, таму што ў гэты час яны маюць вельмі мала соку; гл. Борысь, 585. Параўн. сечань. Народна-этымалагічна ўсведамляецца як вытворнае ад стыка́цца ‘сустракацца’ (гл.), так і ў Насовіча (Нас., 620).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́тнасць ’самае істотнае, галоўнае, унутраны змест чаго-небудзь’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк.), су́тностʼ (сутʼ) ’існасць’ (Вруб.). Укр. су́тність ’тс’, параўн. стараж.-рус. сутьство, ст.-слав. сѫтьство ’тс’, якія выводзяцца са стараж.-рус. суть, ст.-слав. сѫть, формы 3 ас. мн. л. цяп. ч. дзеяслова быць ’яны ёсць’ (Фасмер, 3, 812; ЕСУМ, 5, 485), гл. суць. Украінскае (і, відаць, беларускае) слова ўтворана па тыпу рус. су́щность ’тс’ у пачатку XX ст. на базе прыметніка су́тній ’існы, істотны’ (Німчук, Давньорус., 15), што на фоне старога і́снасць ’самае істотнае’ (ТСБМ) дае падставы трактаваць слова як “сапсаванае расейскае”, гл. Пацюпа ў Станкевіч, Язык, 1194.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пя́ценка — памянш.-ласк. форма ад пя́тніца (гл.): пяценка святая (Нас.), ’багіня жыцця і смерці’, параўн.: “Пяценка–Пятніца была багіняй добрага… Устаноўшчыкі хрысціянства шмат уступілі на карысць Пяценцы. Яны падмянілі яе святой велікамучаніцай Параскай. Нібы Параска — гэта тая самая Пяценка” (Дзядзька Квас, Роздум на калёсах. Беласток, 1995, 167–168). Няясна, магчыма узыходзіць да ст.-слав. пѧтака ’імя каляндарнай святой’, што лічыцца калькай с.-грэч. παρασκενή, параўн. балг. Света Петка ’тс’, рус. Святая Параскева Пятница і пад. Магчыма, атаясамліванне паганскай багіні Мокашы з названай святой (ABSl, 22, 19; Успенскі, Филолог. разыскания в области слав. древностей. М., 1982, 136; Страхаў, Этимология–1997–1999, 160–162).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Но́здра ’адтуліна ў носе’ (ТС), но́уздра, ны́здра ’тс’ (пін., Дразд.), ныздря́ ’тс’ (Бяльк.), ну͡оздры мн. (Бес.), но́здры ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’поры’ (лях., Сл. ПЗБ; іўеўск., Нар. словатв.), ноздры́ ’праходы для агню з печы ў горн’, укр. ніздря́, рус. ноздря́, польск., чэш., славац. nozdra, славен. nȏzdrva, серб.-харв. но̏здра, но̏здрва, макед., балг. ноздра. Прасл. *nozdri pl.; паводле Шаўра (ESSJ, пробны сшытак, 48), па прычыне рознага заканчэння форм nom. sg. у асобных славянскіх мовах, яны ўзніклі як другасныя; роднаснае літ. nasraĩ, дыял. nastraĩ ’морда, ноздры’, с.-н.-ням. noster ’ноздра’. Рэканструкцыя прасл. *nozdьra (гл. Фасмер, 3, 81, з літ-рай) звязвае слова нос і драць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адбарані́цца, ‑баранюся, ‑баронішся, ‑бароніцца; зак.
Абараніцца ад нападу, засцерагчыся ад чыіх‑н. непрыхільных, варожых дзеянняў. Дамець хоць крыкам памагаў яму, бо ведаў: не можа быць, каб Ларывон не адбараніўся. Сабаленка. [Гаспадары:] — Ой, добры чалавек, у нас мышэй і пацукоў поўна — мы ад іх адбараніцца не можам. А цябе, свежага, яны і зусім з’ядуць. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кашма́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Які суправаджаецца кашмарам, напоўнены кашмарамі. У кашмарных снах, у пакутлівых уяўленнях .. [Саша] часам бачыла Пецю раненым, сцякаючым крывёю на абмерзлых скалах, у снягах далёкай поўначы. Шамякін. Яны праімчаліся на матацыклах, як віхор, бязладна страляючы направа і налева, і зніклі, як кашмарны прывід. Якімовіч.
2. перан. Разм. Жахлівы, агідны. Кашмарнае мінулае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кні́жнік, ‑а, м.
1. Знавец і любіцель кніг. Абодва яны — Іван і Нупрэй — вялікія кніжнікі. Таму і цягнецца да іх Міця, пагарджаючы дружбай тых хлопцаў, якія вучацца разам з ім. Навуменка. // Іран. Пра адарванага ад жыцця чалавека, які кіруецца ў сваёй дзейнасці ведамі, набытымі з кніг.
2. Уст. Перапісчык або друкар; выдавец кніг.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
знелюбі́ць, знелюблю, знялюбіш, знялюбіць; зак., каго-што.
Разм. Адчуць моцную непрыхільнасць, непрыязнасць да каго‑, чаго‑н.; неўзлюбіць. Віця за сённяшні дзень знелюбіў Апанаса. Можа, каб не ён, дык усё было б добра... Нядзведскі. [Шульцэ] адносіўся да Вольфа з прыкметнай пагардай, як бы падкрэсліваючы, што яны не раўня, і Вольф адразу знелюбіў яго. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)