хале́ра, ‑ы, ж.

1. Вострая інфекцыйная кішэчная хвароба, якая суправаджаецца рвотай, паносам. // Эпідэмія гэтай хваробы. У вёску ўвалілася халера.

2. Разм. груб. Ужываецца як лаянкавае слова. [Рыгор:] Шпіёна ловім. Мы стаім на сваім месцы, а ён не ідзе, халера. Чорны. [Клаўдзя:] — Прызнаюся, таіла тады думачку ў сабе, што Павел ужо мой будзе, а ён... да цябе [Дуняхі], халеры, прысох. Ракітны.

•••

Адна халера — тое самае, усё роўна.

Да халеры — вельмі многа.

Халера яго (цябе, яе, вас, іх) ведае — тое, што і бог яго (цябе, яе, вас, іх) ведае (гл. бог).

[Лац. choléra.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Алё́с ’алешнік, балота, пакрытае густым алешнікам і лазой, мокрае месца’ (Бяльк., БРС, Гарэц., Касп., Маш., ДАБМ), альса ’балотная сенажаць часам з альхой’ (Касп.), смален. алёс (Дабр.), паўдн.-пск. алёс, польск. olśna. Этымалагічная сувязь з альха (вольха), альша не выклікае сумненняў, але захаванне s пасля ь незразумелае. Лінгвагеаграфія слова дазваляе думаць аб балтыйскай крыніцы. Тады алёс < *als (літ. al̃ksnis ’вольха’). Гл. Тапароў-Трубачоў, Лингв. анал., 254, гл. таксама Талстой, Геогр., 160, дзе спасылка на вуснае выказванне Трубачова. Карскі, РФВ, 49, 12, алёс лічыць з лат. aluots ’крыніца’, што фанетычна, семантычна і геаграфічна неверагодна. Параўн. Фасмер, 1, 71.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Галлё ’галіны, хвораст’ (БРС, Шат., Касп., Нас., Бяльк., Сцяшк. МГ), таксама го́лле ’тс’ (Касп.). Дакладна адпавядае ўкр. гілля́ (зборн. наз., н. р.). Бел. і ўкр. словы Фасмер (1, 434) параўноўвае з рус. дыял. голья́ ’галіна, сук’ (ж. р., адз. л.!) і далей са славен. gȏl ’ачышчаны ад сучкоў ствол маладога дрэва’, чэш. hůl ’палка, галіна’. Далей бачаць сувязь з галу́за ’галінка’ і да т. п. Больш пераконвае дапушчэнне, сувязі прама з *golъ ’голы; ачышчаны ад лісця’. Тады *golьje — гэта проста зборны назоўнік з першасным значэннем ’голыя галінкі’. У рус. мове голья, магчыма, са старога гольё (н. р., зборн. наз.)

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кара́, укр. кора, рус. кора, чэш. kura, славац. kôra, польск. kora, балг. кора, серб.-харв. ко̏ра, славен. kóra узводзяцца да прасл. kora, якое мае ў якасці найбольш блізкіх адпаведнікаў лац. corium ’скурка, скура’, cortex ’кара’. Трэба таксама мець на ўвазе адпаведнікі да прасл. skora (Трубачоў, Эт. сл., 11, 44–45).

Ка́ра, укр. кара, рус. кара, чэш. kára, славац. kára, польск. kara, серб.-харв. ка́ра, ст.-слав. кара. Прасл. kara ўтворана ад дзеяслова karati ’караць’. Так, Трубачоў (Эт. сл., 9, 151), які насуперак Слаўскаму, 2, 65, мяркуе, што не karati < kara (тады б мы чакалі kariti, як slaviti < slava).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кары́сць, укр. користь, рус. корысть, чэш. kořist ’здабыча, трафеі’, польск. korzyść ’карысць’, серб.-харв. ко̏рист, славен. korȋst ’здабыча’. Зыходнае значэнне ’здабыча’ (Фасмер, 2, 343). Тады прасл. koristь ад koriti ў значэнні ’пакараць’ (чэш. kořiti, в.-луж. korić, рус. корить і інш.) (Міклашыч, 130), гл. карыць. Аднак гэта версія не мае тлумачэння з пункту гледжання словаўтварэння. Мы не ведаем суфікса ‑stь, з дапамогай якога б фарміраваліся назоўнікі ад дзеясловаў. Вельмі праблематычная версія аб koristati < ko‑ristati (ristati ’гнацца’) (Варбот, Этимология, 1970, 65–70). Іншыя этымалогіі яшчэ менш надзённыя. Агляд версій гл. Трубачоў, Эт. сл., 11, 71–73.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́варат ’бервяно ў зрубе, над прасценкамі, над вокнамі і над дзвярамі’ (брагін., Шатал.), ’тс’ і ’верхні вушак у дзвярах’ (жытк., Нар. сл.), на́варатня ’бервяно, якое кладзецца над вокнамі і дзвярыма’ (цэнтр.-палеск.), на́воротні ’бярвенні з выдзяўбанымі паглыбленнямі, у якія ставяць кроквы’ (пінск., Нар. лекс.), на́варацень ’бервяно, якое кладзецца на куравіцы і на якім умацоўваецца вясло (на плыце)’ (падзеш., Нар. сл.). Мяркуючы па семантыцы, найбольш верагодна ад вароты ’праём, прастора паміж дзвюма вертыкальнымі апорамі’, тады на́варат і пад. ’тое, што перакрывае такі праём’; менш верагодна ад навярну́ць ’накаціць’, варочаць ’куляць, варочаць’, хаця не выключана, што для плытагонскага тэрміна гэта зусім магчыма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пасна́дней ’больш выгодней, ямчэй’ (Нас.). Да ⁺снадны. Параўн. рус. снадить ’прыстасоўвацца’, ’складаць, падганяць (дошкі)’, ст.-польск. snadny ’зручны, ёмкі’, польск. snadnie ’лёгка, без намаганняў’, чэш., славац. snadny ’лёгкі’, мар. nes‑ nadny ’бурклівы’, якія са слова snadъ: н.-луж. snaź, в.-луж., польск. snadź ’мажліва, відаць’, чэш. snad, славац. snaď ’тс’. Брукнер (504) і Фасмер (3, 696) уключаюць сюды і снасць ’начынне працы’. Пэўнай этымалогіі няма. Калі зыходзіць з асноўнага snadъ, можна дапусціць вельмі стаєре скарачэнне з прыслоўя snadobь (як рус. надо з надобьУ^Ьраун. ст.-слав. оудобь ’лёгка’, ц.-слав. без‑добь ’у неадпаведны час’. Тады sna‑d‑ азначала б ’палёгка’ (Махэк₂, 563).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́талак ’чарэнь, ляжанка па нечы’ (рас., Шатал.). Няясиа; калі параўноўваць з рус. потолок ’столям то можа ўзыходзіць да */ь/ ’зямля, глеба’, гл. тло (Фасмер, 3, 345). Не выключана таксама этымалогія, што належыць Далю (3, 320), аб сувязі з талачыць (ад мачаха) ’убіваць, утоптваць’, што адлюстроўвае тэхналогію складвання печы, тады гэта адпавядае аддзеяслоўным утварэнням з по- са значэннем выніку дзеяння. Параўн. паталок (гл.). Гаўлава (Etym. Brunensia, 24–25) рус. маск. потолока ’гарышча’ суадносіць з прасл. */ь/о ’дашчатая падлога’, ’столь’ з іншай ступенню аблаўта, паралельнай прус. tolus ’падлога’, літ. tiles ’дашчатая падлога ў лодцы’, і аманімічным потолока ’талака’, што ўзыходзіць да прасл. *іьІко (> таўку).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Празу́ка ’разумнік’ (Нас.), празу́х ’тс’ (Нас.), празукавтпы ’разумны, кемлівы’ (Нас.), празу́куваты ’прабіўны’ (мсцісл., Падлужны, вусн. паведамл.)· Рус. пск., смол., маск. прозу́капрайдоха, прайдзісвет’. Не можа разглядацца асобна ад азу́ка, азукаваты ’спрытны, жвавы’ (гл.), якое Мартынаў (SlW, 68; ЭСБМ, 1, 97) узводзіць да зух (гл.). Тады празух, відаць, з прыст. при‑ (гл.), параўн. прадзіва ’цуд, дзіва’, пране спух, а празука, улічваючы фанетыку рускага слова, відаць, ад ^пракукаваць па мадэлі пройди, праныра і г. д. Тапароў (Балтийские яз., 45) рус. маск. прозу́ка, прозу́кий ’спрытны, пранырлівы, прайдоха’ ўзводзіць да літ. zuiti ’снаваць, шныраць, бегаць’ (*pra‑zu(i)‑k‑). Паходжанне слова застаецца няясным, асабліва ў словаўтваральным плане.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

То́бто ’няўжо’ (ТС), ’каб’ (Мат. Гом.), то́бто, то́пто ’праўда’ (ПСл), то бо й то ’ды і то праўда’ (Некр. і Байк.), тобойто́ ’поўнасцю з табой згодзен, згода’ (стол., Нар. ск.), то́бтомо ’напэўна’ (Сл. Брэс.), то‑бо‑то, то‑бо‑то́‑што ’вось так, як бы так’ (Некр. і Байк., Байк. і Некр.), то́‑бок ’гэта значыць’ (ТСБМ; Беларусіка, 19, 227), тож‑ба‑то ’у тым-та і справа’ (Стан.), то́ж бо ’тс’ (Федар. 4), то́ж‑то ’вось жа’ (Яруш.); то́ж‑бы‑то ’патакванне’ (Варл.), у свабодным спалучэнні ото бо ж то ’тс’ (Сержп. Прык.), ст.-бел. тоб, тобытады б, калі б’ (Ст.-бел. лексікон), тобы ’як бы’ (Альтбаўэр). Параўн. укр. то́бто ’гэта значыць’. У складзе элементы то‑, ‑то (гл. то1), ‑бо‑ (‑б‑, ‑ба‑, гл. бо), ‑бы (гл. бы), ‑й‑ (гл. і), ‑мо (гл. мо), ‑што (гл. што), ‑ж‑ (гл. жа); не вызначаным да канца застаецца паходжанне элемента ‑бок, вядомага і ў самастойным ужыванні, параўн. у адваротным спалучэнні raj, czy bok to niebiesnyje warota (Пятк. 2), якое Краўчук (ЭСБМ, 1, 367) у значэнні ’маўляў’ параўноўвае з укр. бак, пак ’потым, але, ж’, польск. bak (ад bakać ’гаварыць, нагаворваць’, гл. Брукнер, 12), што сустракаецца з пэўнымі фанетычнымі цяжкасцямі. Магчыма дапусціць спалучэнне бо‑ і ‑ка або ‑к, параўн. ту́така, чэш. дыял. tadykтады’ і інш.; адносна апошніх гл. ESSJ SG, 1, 316–317. Параўн. форму з аканнем табатош, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)