тады́

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
тады́ - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тады́, прысл.

1. У той час, у мінулым, не цяпер.

Т. дзеці яшчэ не ўмелі чытаць.

2. Пры пэўных умовах, абставінах.

Сходзіш у магазін па хлеб, т. толькі можаш ісці гуляць.

3. Ужыв. як суадноснае слова ў галоўным сказе пры дадан. часу са злучнікам «калі».

Калі мне прынясуць кнігу, т. прачытаю.

4. у знач. злуч. Выкарыстоўваецца ў спалучэнні са злучнікам «як» у даданых часавых супастаўляльных сказах са знач.: у той час як, нягледзячы на тое што.

Мы толькі снедалі, т. як яны ўжо садзіліся абедаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тады́

1. нареч., в разн. знач. тогда́;

я тады́ жыў у вёсцы — я тогда́ жил в дере́вне;

я ху́тка вярну́ся, тады́ і пагаво́рым — я ско́ро верну́сь, тогда́ и поговори́м;

2. союз тогда́;

не хо́чаш? Ну, тады́ не трэ́ба — не хо́чешь? Ну, тогда́ не на́до;

калі́ вы́расцеш, тады́ аб усі́м даве́даешся — когда́ вы́растешь, тогда́ обо всём узна́ешь;

тады́ яксоюз тогда́ как

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тады́, прысл.

1. У той час, у той момант у мінулым або будучым; не цяпер. Малая, шчупленькая, дзіця яшчэ была тады Волька. Калюга. Горад і тады нагадваў разварушаны, падпалены мура[ш]нік. Новікаў. // Пасля таго (што адбылося або адбудзецца). [Засмужац] завёў каня ў хлеў, у зацішку рассядлаў, падкінуў яму сена і тады ўвайшоў у хату. Мележ.

2. Пры пэўных умовах, абставінах. [Селянін] перадаў партызанам 17 вінтовак .. і некалькі тысяч патронаў. І тады толькі пакінуў сваю хату і сям’ю. Брыль.

3. Ужываецца як суадноснае слова ў галоўным сказе пры даданым часу са злучнікам «калі». Сапраўдная дружба пачынаецца тады, калі людзі як мае быць ведаюць адзін аднаго. Чорны. // Ужываецца як суадноснае слова ў галоўным сказе пры даданым рэальнай умовы са злучнікам «калі». Нават калі скінуць гадоў пятнаццаць з плячэй дзеда Талаша, то і тады ён быў ужо немалады. Колас.

4. у знач. злучн. Выкарыстоўваецца ў спалучэнні са злучнікам «як» у даданых часавых супастаўляльных сказах у значэнні: у той час як, нягледзячы на тое што. Клубчасты, кучаравы хвост дыму ўсё падаўжаўся і шырыўся і, здавалася, нерухома застыў у марозным паветры, тады як галава яго ўсё выцягвалася як бы са свайго ўласнага цела. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тады́ ’ў той час, у той момант’, ’пасля таго’ (ТСБМ, Нас., Шымк. Собр., Касп., Ласт., Некр. і Байк., Бяльк.), сюды ж фанетычныя варыянты тоды́ ’тс’ (калінк., Сл. ПЗБ) і тадэ́ ’тс’ з дыялектнай субстытуцыяй націскнога (Сцяшк.). Ужо ў ст.-бел. з пачатку XV ст. фіксуецца форма без выбухнога тодытады’ (КГС). Укр. тоді́, дыял. тоди́, рус. дыял. тоды́, тады́, тада́, польск. tedy, wtedy, ст.-польск. teda, каш. tedë, палаб. tådĕ, tüdĕ, чэш. tedy, ст.-чэш. teď, tedě, славац. старое і дыял. tedy, в.-луж. (размоўнае), н.-луж. tedy, ted, серб.-харв. та̏д, та̀да, та̀да̄, славен. дыял. tọ̑di; усе з базавым значэннем ’тады; у той час, тыя часы’. Праўдападобна, што яшчэ на праславянскай глебе на базе першапачатковых спрадвечных форм *togda/*tъgda//*togdy/*tъgdy ўзніклі іх дыялектныя варыянты без выбухнога як вынік аналогіі з найменнямі тыпу *kǫdy і пад. альбо на падставе ўласна фанетычнага развіцця каранёвага спалучэння зычных ‑gd‑, менавіта дысіміляцыі, якая спачатку прывяла да з’яўлення на месцы выбухнога фрыкатыўнага гука, а потым з паступовым аслабленнем і да яго поўнай рэдукцыі. Параўн. тагды, гл., а таксама ESSJ SG, 2, 667–671 з літ-рай; ЕСУМ, 5, 590.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тады, у той час, у тыя часы, па тым часе, пад той час, на той час, той раз, таго дня

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

сяды́-тады́

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
сяды́-тады́ - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тады́-сяды́

прыслоўе

станоўч. выш. найвыш.
тады́-сяды́ - -

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

тады́-сяды́, прысл.

Час ад часу, калі-нікалі, іншы раз.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сяды́-тады́ нареч. ко́е-когда́, кой-когда́; времена́ми; иногда́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)