По́сял ’чалавек, які ходзіць па сяле без справы’ (барыс., лях., Сл. ПЗБ). Вытворнае ад сяло. па сяле, аналагічна пахату́ха ’тс’ ад хата, па хатах (Янк., 1: Сцяц., Афікс. наз., 243; Панюціч, 106). Параўн. віц. пайшоў на сяло ’пайшоў у госці да суседа’ (Непакупны, Связи. 82–84). Гл. пасялда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́жла ’жук’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. дыял. žužlá ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, на той жа аснове жу‑, жужг‑, жузг‑ гукапераймальнага характару, што і жужэць, жук1 (гл.) з суфіксам ‑л‑а (як цёрла, а таксама зяпло, вякло (гл.), Сцяцко, Афікс. наз., 48–49). Гл. жужаль1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жушмень ’быльнёг’ (мсцісл., Юрч., Слова, 257, без націску). Суфікс ‑мень, які выдзяляецца яшчэ ў глушме́нь, цясме́нь, сухме́нь, глухме́нь, слізме́нь (Сцяцко, Афікс. наз., 116). Для кораня, відаць, трэба параўноўваць з жужма2, дзе прадстаўлен і варыянт жушма, жушмо ’вязка льну, лазы’. Жушмень, магчыма, трэба разглядаць як вытворнае ад жу́шма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Заю́ха ’нервовы чалавек’ (Касп.). На базе дзеяслова *заюшыць і прыметніка *заюшны (гл. заюшна) з уяўным суфіксам ‑уха і далейшай зменай значэння ’люты чалавек’ > ’нервовы чалавек’. Суфікс ‑уха ўтварае асабовыя назоўнікі ж. і агульн. р. ад прыметнікаў і назоўнікаў: таўстуха, прастуха, змяюха, бабуха ’някемлівы чалавек’ (Сцяц., Афікс. наз., 124, 175).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палю́к ’ручка касы’ (Сцяшк. Сл., Бір. Дзярж.), палюх (Сл. ПЗБ), пълʼук (ДАБМ, 831) ’тс’. Вытворнае ад палец, якое ў значэнні ’ручка касы’, прынамсі, шырока распаўсюджана ў рус. дыялектах (гл. СРНГ, 25), з дапамогай суф. -ук, ‑ух (параўн. Сцяцко, Афікс. наз., 178). Рус. навасіб. палюк ’ручка касы’, польск. paluch ’пальчык’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Патае́нь ’вялікі камень, якога не відаць з зямлі’ (КЭС, лаг.). Уласна беларускае. Да таіць, патаемны (гл.). Аб суфіксе -ень гл. Сцяцко, Афікс. наз., 99–100. Сюды ж патайнік ’тс’ (іўеў, Сл. ПЗБ), роднасным да якога з’яўляецца рус. арханг., сіб. потайник ’падводны камень; града, грыва падводных камянёў, нябяспечная для караблёў’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пляту́ха ’драсён, Polygonum aviculare L.’ (бабр., ЛА, 1). Да пле́сці (гл.): сцябліны драсёну сплятаюцца паміж сабой.

Пляту́ха ’саламяны кошык’ (смарг., Сцяшк. Сл.), пляту́шка ’плецены з лазы і саломы посуд’ (Касп.; Нік. Очерки). Да пле́сці (гл.). Суф. ‑ух‑а, ‑ушк‑а мае значэнне ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 71–72).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́цене, ма́цяне ’сын ці дачка з фізічнымі рысамі або з рысамі характару маткі’ (калінк., Мат. Гом.; Янк. 1). Да ма́ці (гл.). Утворана пры дапамозе суфікса ‑ěn‑ (параўн. літ. ‑én‑as, лат. ‑ę̄ns: brolë́nas, brãlę̄ns ’сын брата’) і ‑е для ўтварэння назваў маладых істот. Гл. таксама Сцяцко, Афікс. наз., 152.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мужурна́ ’поўны, тоўсты, здаровы’ (міёр., З нар. сл.), драг. мужурно, мужурнэ́ско ’грубы, нязграбны здаровы мужчына’. Да муж (гл.). Аб суфіксе ‑ур‑ гл. Сцяцко, Афікс. наз., 174; ‑н‑о́ таксама надае экспрэсіўны характар, напр., драг. пічно́ ’вялікая, але халодная печ’. Аналагічна рус. ‑л‑о́: мужло́ ’неадукаваны, грубы, некультурны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Луза́н ’спелы арэх, які сам вывальваецца з гранкі’ (ТСБМ, ТС), лузане́ц ’тс’ (Маш.; бялын., Янк. Мат.; ветк., Мат. Гом.), лу́занік ’тс’ (ТС), луза́нчык ’тс’ (Янк. 3.). Да луза́ць (гл.). Аб суфіксе ‑ан‑ гл. Сцяцко (Афікс. наз., 26). Сюды ж пераноснае паводле падабенства луза́н ’здаровае, тоўстае дзіця’ (кір., Нар. сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)