Таўсту́ха 1 ’грыб сямейства павуціннікавых’ (ТСБМ), ’павуціннік страўны, Cortinarius esculentus Lebed.’ (Сярж.–Яшк.), ’чорны грузд, малачай, Lactarius necator (Fr.)’ (там жа), таўсту́хі ’грузды’ (Сцяшк., Мат. Гом.). Да тоўсты (гл.), названы паводле тоўстай ножкі ці тоўстай шапачкі.

Таўсту́ха 2 ’брыца, дробнае пустазеллле, плашчуга, пласкуша’ (стол., Расл. св.), ’гарычка, Gentiana cruciata L.’ (Касп.), таўсту́шка ’тс’ (Кіс.). Да тоўсты (гл.), параўн. пузатка ’брыца’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)