лі́штва, ‑ы, ж.

1. Накладная, звычайна фігурная планка вакол дзвярнога ці аконнага праёма. Дом быў невялікі, .. з блакітнымі аканіцамі, з узорыстымі ліштвамі і прыгожым вільчаком. Шахавец.

2. Металічная накладная пласцінка з шчылінай для ключа на дзвярах, шуфлядах і пад.

3. Разм. Тое, што і плінтус.

4. Падгорнутая або нашытая палоска матэрыі для аддзелкі, падрубкі. Акаловіч .. пачаў абмацваць .. ліштву, па якой зашпільвалася кашуля. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Перапёнкапланка з адтулінай для млёна’ (іўеў., ЛА, 4). усх.-беласт. перэпёнка ’жалезны круг, які злучае рукаяткі плуга’ (Смул.). Відаць, утворана ад перапяць, перапнуць (гл.), параўн. польск. przepiąć ’счапляючы, ахопліваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́плестка ’вузкая планка, якая накладаецца на капылы паверх намаразняў’ (свісл., Шатал.). Магчыма, з на́калеска ’тс’ (гл.), збліжанае з плясці або з пляскаць, параўн. рус. внахлёст ’зверху, наверх (прыбіць)’ ад хлестать ’сцябаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сця́гень ’сувязь загнутых верхніх частак палазоў з пярэднімі капыламі’ (ПСл). Ад сцягнуць, параўн. іншыя назвы той жа дэталі сцягі, усцяглі (гл.) ’планка, што ідзе ад галоўкі саней да першага капыла’ (Маслен.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лапаце́нь1 ’лапатун’ (Нас.), ’балбатун’ (Сл. паўн.-зах.). Да лапатаць1 (гл.). Аб словаўтварэнні гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Лапаце́нь2планка з адтулінай, у якую ўстаўляецца верхні канец млёна’ (Інстр. 3; віл., КЭС; беш., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.), ’частка млына, якая падае збожжа’ (Касп.). Утворана ад назоўніка лапата і суф. ‑ень (планка з адтулінай мае выгляд лапаткі). Сюды ж лапаценка ’тс’ (воран., Сл. паўн.-зах.).

Лапаце́нь3, лыпаце́нь ’тоўсты, сыты, поўны хлопец, непаваротлівы’ (Бяльк.). Да ла́паць2 (гл.). Параўн. лапціва́ты ’тоўсты, бясформенны чалавек’ (КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лямпе́шкапланка, у якую ўстаўляецца верхні канец млёна’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Магчыма, да лямпа (гл.). Гняздо планкі, куды ўстаўляўся млён, было падобна да адпаведнага гнязда ў лучніку (посвету). Суфікс ‑ешка, як у даўбешка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лі́шта, лі́штва, ліштва́, лы́штва, лі́штавачка, лі́штаўка ’падгорнутая або нашытая палоска матэрыі для аздобы, падрубкі; устаўныя часткі кашулі, кофты на грудзях’ (Гарэц., Др.-Падб., Грыг., Бяльк., Касп., ТСБМ, Сл. ПЗБ, Ян.; мазыр. Мат. Гом.; навагр., Нар. сл.; КЭС, лаг.; стаўбц., Жд. 2; паўд.-пін., Нар. лекс.); ’дошка, фігурная планка вакол акон ці дзвярэй’ (ТСБМ, Клім., Сцяшк., Гарэц.), ’карніз’ (Яруш., Нас.), ’рэйка, плінтус’ (Клім., ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’дошка патрэбнай шырыні’ (КЭС, лаг.), ’папярочная жэрдка ў плоце’ (свісл., Шатал.), ’перакладзіна ў прыстасаванні для снавання красён’ (навагр., Сл. ПЗБ). Ст.-бел. лиштва, лишта ’ліштва, аблямоўка’, ’планка’ (1556 г.) запазычана са ст.-польск. lisztwa, listwa, listewka ’вузкая планка, дошчачка’, ’рама карціны’, ’падрубка ў адзенні’, ’стужка, пояс’, якія з с.-в.-ням. līste ’тс’, суч. ням. Leiste (Слаўскі, 4, 287–288; Чартко, Бел. лінгв. зб., 151; Булыка, Запазыч., 191; Лекс. запазыч., 189).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вало́к1 ’каток’ (Яруш., ДАБМ, 825). Да вал3.

Вало́к2 ’папярочная планка ў граблях’ (Шатал.); ’частка грабель’ (Выг. дыс.); ’ворчык’ (Мат.). Да вал3.

Вало́к3 ’доўгія вузкія кучы сена’ (БРС, КЭС, Янк.₂). Да вал4.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ба́нта ’папярочная планка ў кроквах’ (Шушк.). Укр. ба́нта, ба́нтина ’тс’. Запазычанне з ням. Band (дакладней, з с.-в.-ням. bant) ’звязка, спалучэнне, папярочная бэлька’ праз пасрэдніцтва польск. banta, bant ’тс’. Фасмер, ZfslPh, 28, 116; Шалудзька, Нім., 21; Рудніцкі, 74.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перасо́лкапланка, якой змацоўваюцца ножкі стала’ (Касп.; в.-дзв., рас, Шатал.), пырысоля, пырысюл ’жэрдка пад столлю каля печы для прасушкі адзення’ (драг., Нар. сл.). З перасоў (гл. далей): капцовае ‑ў успрымалася як паходнае з *-/ъ (напр., *bу!ь > оуў ’быў’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)