Лапаце́нь1 ’лапатун’ (Нас.), ’балбатун’ (Сл. паўн.-зах.). Да лапатаць1 (гл.). Аб словаўтварэнні гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.

Лапаце́нь2 ’планка з адтулінай, у якую ўстаўляецца верхні канец млёна’ (Інстр. 3; віл., КЭС; беш., Нар. сл., Сл. паўн.-зах.), ’частка млына, якая падае збожжа’ (Касп.). Утворана ад назоўніка лапата і суф. ‑ень (планка з адтулінай мае выгляд лапаткі). Сюды ж лапаценка ’тс’ (воран., Сл. паўн.-зах.).

Лапаце́нь3, лыпаце́нь ’тоўсты, сыты, поўны хлопец, непаваротлівы’ (Бяльк.). Да ла́паць2 (гл.). Параўн. лапціва́ты ’тоўсты, бясформенны чалавек’ (КЭС, лаг.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)