Смята́нік ‘дзядкі аптэчныя, Agrimonia eupatoria L.’ (Касп., Кіс. маг.). Укр. смета́нник ‘тс’, польск. дыял. śmietannik ‘тс’, таксама і інш. расліны: Trifolium montanum, Lilium martagon, н.-луж. snietana ‘вятроўнік вязалісты, Filipendula ulmaria Maxim.’. Праабражэнскі (2, 335) утварае ад sъmetana (гл.), гл. таксама Гаўлава (Studia Etym. Brun., 3, 99), якая сцвярджае, што мар. smetaník ‘таемнік, Lathrae squamaria L.’ даваўся каровам пасля піцця, каб яны давалі тлустае малако. ЕСУМ (5, 320) тлумачыць выкарыстаннем расліны для выпарвання збанкоў для малака.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарбэ́чнік ’бедны, гаротны чалавек’ (мёрск., З нар. сл.), тарбэ́чнік, тарбе́чнік ’бедны, жабрак’, ’злодзей, тарбахват’ (Янк. 3.), тарбэ́шнік ’бедны, гаротны чалавек, жабрак’ (Мат. Маг.), тарбе́чнік, тарбэ́тнік ’жабрак’ (Сцяшк. Сл.), торбе́шнік ’спекулянт’ (Мат. Гом.), ’сярмяжнік, бедны чалавек’, сюды ж тарбе́шнічаць ’выпрошваць’ (Яўс.), тэрбе́шніца ’жабрачка’ (акц., ЛА, 3). Укр. торбе́шник ’жабрак’. Лакальнае ўтварэнне ад торба (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй у назвах асоб (пра суф. ‑ешнік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 153), параўн. то́рбачнік ’чалавек, які ходзіць з торбай’ (люб., Нар. словатв.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыпе́рсніца ‘гусялапка, Alchemilla vulgaris L.’ (Некр. і Байк., Яруш., Гарэц., Байк. і Некр., Кіс.), трыпе́рстнік ‘кураслеп дуброўны, Anemone nemorosa L.’ (Бейл.), трыпе́рсціца ‘герань балотная, Geranium palustre L.’ (Касп., Дэмб. 1; маг., Кіс.). Фармальна ўсе выводзяцца з тры (гл.) і ⁺перст ‘палец’ (гл. пярсцёнак), уключаючы і трыперсніца (у якім ‑т‑ выпала), хаця лісты іх — паводле формы якіх названы расліны — могуць мець не толькі тры, але і іншую колькасць долей, аднак лічбе тры прыпісваецца асаблівая магічная сіла (Коласава, Лексика, 128).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ту́шчы ‘худы, шчуплы, пусты, парожні’ (Ласт.), тушчэ́ць ‘марнець, знясільвацца’ (там жа). Суадносіцца з тшчы ‘пусты, дарэмны’, то́шчы ‘худы, шчуплы, пусты’ (гл.) у рознай ступені вакалізму, параўн. тухнуць, тхнуць, тохнуць, гл. Разам з прасл. *tъštь ‘парожні’, літ. tùščias ‘пусты, парожні, нікчэмны’, лат. tukšs ‘тс’, ст.-інд. tucch(y)ah ‘тс’ узыходзяць да і.-е. *teus‑/*tus‑ ‘парожні, апаражняць’ (Смачынскі, 696; Борысь, 92; ЕСУМ, 5, 612; Арол, 4, 91). Сюды, відаць, і ту́шчыцца ‘засмучацца ў час наступлення хваробы’ (гор., Мат. Маг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыльё ‘тупы бок касы’ (Чуд.), ‘тыльная частка нажа’ (ТС), тыллё ‘лязо нажа’ (Касп., Мат. Маг.) — адносна апошняга Станкевіч мяркуе, што гэта старана, процілеглая лязу (Стан., 1173), аднак фіксацыя ў розных населеных пунктах пярэчыць гэтаму меркаванню. Да тыл (гл.); змена семантыкі, магчыма, звязана з мясцовай трансфармацыяй зыходнага слова ў дыял. тул, гл. Сюды ж памянш.-ласк. ты́льечко ‘паркан’ (Доўн.-Зап., Пін.), параўн. тыльна сцяна ‘глухая сцяна з цэлых бярвёнаў, прасла’ (ЛА, 4), магчыма, першапачаткова ад тын, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́скакам, пры́скыкам, прі́скъкъм, прі́кыкымі ’рабіць час ад часу, урыўкамі’ (Нас., Байк. і Некр., Юрч., Мат. Маг., Стан.; кругл., лёзн., горк., клім., ЛА, 5), пры́скыкым ’паспешна, спяшаючыся; асобнымі хвілінамі’ (Бяльк.), прыска́кам, прыско́кам, прыско́кым ’прыхваткамі, урыўкамі’ (міёр., брасл., ігн., паст., сен., талач., Сл. ПЗБ, Жыв. НС; ЛА, 5). Укр. при́скаком ’урыўкамі, прыхваткамі’, рус. смал. при́ско́ком ’час ад часу, калі-нікалі’. Да прыскакаць < скакаць. Першапачаткова Тв. скл. ад прыскок. Параўн. наскокам.
Прыска́кам ’падскокваючы’; перан. ’ахвотна’ (даўг., Сл. ПЗБ). Гл. папярэдняе слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пушны́ 1, пушо́н ’з прымессю мякіны, вотруб’я’ (ТСБМ, Ян., Малч.): кыли хлѣбушка пушонъ — могу выпылаць (маг., Шн.), пу́шны (пушный) ’тс’ (Нас.), сюды ж пушно́, пухно́ ’мякіна’ (Нас.). Ад пух ’адыходы пры веянні, мякіна’, параўн. пу́хны (гл.).
Пу́шны 2 ’пульхны, мяккі; смачны’ (Бяльк., ТС), пушны́ ’тс’: пушныя бліны (ашм., пухав., Сл. ПЗБ), пуша́ны ’тс’ (віл., там жа), pušány ’мяккі, дзіркаваты; угноены, апрацаваны’: пушаная зімля (Варл.), сюды ж пушно́ ’пульхнае дзіця’ (Бяльк.). Да пушы́ць ’надуваць, рабіць пульхным, пышным’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жвінда ’чалавек, які бурчыць і ные’ (навагр., Нар. сл., 9), жвіндыць ’абаграваць’ (усх.-маг., Бяльк.), жві́ндзіць ’бедаваць’ (карэліц., Марц.). Укр. жви́ндіти ’бубнець’, жміндати ’скупіцца’ (Жэлях.). Параўн. жміндзіць ’бубнець; есці’, жмінда ’скупы’, жвянькаць ’надакучаць размовамі’. Форма і семантыка слова — вынік узаемадзеяння формы і семантыкі шэрагу каранёў, у тым ліку žьv‑ (жаваць, жвякаць, жвяліць), gov‑ (гаварыць) з чаргаваннем галоснага, žьm‑ (жмінда, жаць 2), якое стала магчымым у сувязі з эмацыянальна-экспрэсіўнымі адценнямі ў значэнні. Параўн. Лаўчутэ, Сл. балт., 109.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Насці́л ’насціл, памост’ (ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), насці́ль ’тс’ (Мат. Маг.). Ад насціла́ць, гл. слаць; праблему складае неарганічная мяккасць л у слове з Магілёўшчыны, магчыма, у выніку асэнсавання рэаліі як зборнага назоўніка, параўн. сутон і сутонь ’тонкі лядок на вадзе’ (ТС), рус. наслуд і наслудь ’наледзь’ і пад. Не выключана, што мяккасць канцавога зычнага з’явілася ў выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэння тыпу *насці́льны мост > насці́ль, у той час як словы з цвёрдым л на канцы — аддзеяслоўныя назоўнікі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пахлапе́нь ’лапаць, падшыты вяровачнай пляцёнкай’ (Нас.), пахлапні, похлапні ’плецяны абутак з вяровак’ (Малч., Дэмб. 2, Касп., Мат. Маг., Мат. Гом.; бых., Рам. 8), ’лапці касога пляцення, падплеценыя вітушкамі пянькі або тонкімі вяровачкамі’ (Бел. нар. адзенне, Мн., 1975, 70). Утворана ад хлоп, ахлопак ’касмык, шкумат, шматок’ (Нас., Бяльк.) пры дапамозе суфікса -ень (аб ім гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38–39), да якога пад уплывам лексемы пасталы далучылася прыстаўка п(а)‑. Сюды ж пераноснае пихлапень ’неакуратны’ (Сл. ПЗБ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)