Лазані́ца ’расліна Lysimachia nummularia L.’ (брэсц., гродз., Кіс., ТС, БелСЭ, 6). Утворана пры дапамозе суф. (а)ніц‑а ад лаза (Сцяцко, Афікс. наз., 164), параўн. і іншыя назвы ад таго ж кораня: лазоўка, ніцая лаза, ці ад вярба: гродз. вярба, маг. вярбішнік, укр. вербозіль, вербозілля лучне, рус. вербейник, чэш. zlutá vrbina. Матывацыя: расліна рассцілаецца, «паўзе» па зямлі, адсюль і наступныя назвы рус. повитель, поползуиіник, укр. повій жовтий, волокник, серб.-харв. !!!Mujau̯Ą польск. tojeść rozesłana і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)