Петушкі́1 ’капытнік балотны, Calla palustris L.’ (докш., Сл. ПЗБ; гом., Кіс.), пеўнікі; нягнуткі ’сачавічнік вясенні, Orobus vernus L.’ (гродз., Кіс.; усх.-гом., усх.-маг., мядз., лях., лун., ЛА, 1), ’медуніца’ (навагр., Сл. ПЗБ), птушкі ’белакапытнік, Petasites Mill.’ Да пяту́х ’певень’ (гл.). Матывацыя: кветкі раслін падобныя да пеўневага грэбня. Параўн. рус. алан. петушок ’капытнік балотны’.

Петушкі́2 (пітушкі) ’смольныя корчыкі, сучкі’ (Бяльк.). Да пяту́х ’певень’ (гл.). Названы паводле падабенства да чырвонага пеўня колерам, калі сучкі, лучына гараць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)