◎ Петушо́к, пятушок ’касач жоўты, Iris pseudacorus L.’ (ветк., лоеў., б.-каш., брагін., Мат. Гом.), птушкі ’тс’ (Юрч. СНЛ). параўн. пёўнык ’тс’ (нараўл., жытк., Мат. Гом.). Укр. піўных, когутик ’тс’, рус. петухи, петушки назвіваюць розныя расліны з голым сцяблом і гронкамі кветак (Мяркулава, Очерки, 136). Да пяту́х ’певень’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)