пра́ктыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Матэрыяльная мэтанакіраваная дзейнасць людзей па прымяненні чаго-н. у жыцці; вопыт.

Не адрываць тэорыю ад практыкі.

П. — рухаючая сіла пазнання.

2. Прыёмы, навыкі, звычайныя спосабы якой-н. работы.

П. складання слоўнікаў.

3. Скарыстанне і замацаванне на справе ведаў, атрыманых тэарэтычным шляхам.

Педагагічная п. студэнтаў.

4. Работа, заняткі па спецыяльнасці як аснова вопыту, умення.

П. выхавання дзяцей.

Без практыкі цяжка авалодаць чужой мовай.

5. Пра работу ўрача (або юрыста) па сваёй спецыяльнасці (звычайна па-за ўстановай; уст.).

Урач з вялікай практыкай (з вялікай колькасцю пацыентаў). Адвакат са шматгадовай практыкай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампазі́цыя, ‑і, ж.

1. Будова мастацкага твора, суадносіны паміж яго асобнымі часткамі. Стройная кампазіцыя. Кампазіцыя рамана. □ Кампазіцыя ў літаратурным творы заўсёды падпарадкавана ажыццяўленню ідэйнай задумы аўтара. А. Макарэвіч.

2. Мастацкі (музычны, жывапісны, скульптурны і інш.) твор, які з’яўляецца арыгінальным спалучэннем асобных частак, элементаў. Музычная кампазіцыя. Скульптурная кампазіцыя. Сюжэтная кампазіцыя.

3. Тэорыя складання музычных твораў. Займацца па класу кампазіцыі.

4. Твор, які складаецца з літаратурнай і музычнай частак, аб’яднаных адной тэмай, сюжэтам. Літаратурна-музычная кампазіцыя.

[Ад лац. compositio — складанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́ма, ‑ы, ж.

1. Лік, які атрымліваецца ў выніку складання дзвюх або некалькіх велічынь. Сума двух лікаў.

2. Агульная колькасць, сукупнасць чаго‑н. Багдановіч класічна выкарыстоўваў і першы і другі сродак [метафару і эпітэт], абапіраючыся на суму сродкаў, а не на паасобныя з іх. Лойка. У суме дзесяці відаў праграмы юнак устанавіў новы рэкорд рэспублікі. Шыцік.

3. Пэўная колькасць грошай. [Вера Паўлаўна:] А большую суму на будаўніцтва вы не маглі вылучыць? Крапіва.

•••

Круглая (кругленькая) сума — пра вялікія грошы.

[Лац. summa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́ктыка ж.

1. в разн. знач. пра́ктика;

вы́вучыць што-не́будзь на ~тыцы — изучи́ть что-л. на пра́ктике;

п. склада́ння сло́ўнікаў — пра́ктика составле́ния словаре́й;

ле́тняя п. студэ́нтаў — ле́тняя пра́ктика студе́нтов;

2. опыт м.;

чалаве́к ма́е ~ку — челове́к име́ет о́пыт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кош, каша, м.

1. Плеценая з лазы, карэння і інш. круглая пасудзіна для складання і пераноскі чаго‑н. Плесці кош. Кош бульбы. Збіраць у кош баравікі. □ Вось цёткі ў вялікіх, абшытых зверху кашах прывезлі кіяўлянам дары палескіх лясоў — чарніцы і суніцы. Няхай.

2. Сплеценая з лазы скрыня, якая ўстанаўліваецца на возе для перавозкі бульбы, мякіны ці іншых сыпкіх рэчываў.

3. Скрынка ў млыне над жорнамі, у якую засыпаюць збожжа для памолу. Касмылю трэба было самому і засыпаць збажыну ў кош і выграбаць муку ў мяхі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плюс 1, ‑а, м.

1. Матэматычны знак у выглядзе крыжыка (+), які ставіцца паміж лічбамі для абазначэння складання. Два плюс два будзе чатыры. // Такі ж знак перад лічбай для вызначэння таго, што лічба гэтая дадатная, г. зн. большая, чым нуль. Тэмпература паветра плюс дзесяць градусаў.

2. Крыжык, які ставіцца пры школьнай ацэнцы і абазначае некаторае перавышэнне яе. Чатыры з плюсам.

3. у знач. нязм. Акрамя таго, з дабаўленнем. Дэвіз павінен быць такі: «Вучоба плюс праца!» «Звязда».

4. перан. Дадатны бок, перавага. — Калі ім [сялянам] ўдасца зямлі не даць [Пілацееву], гэта будзе велізарнейшым плюсам у палітычным расце сялянства. Галавач.

[Ад лац. plus — больш.]

плюс 2, ‑у, м.

Спец. Тое, што і кумач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кош1 ’плеценая з лазы, карэння і інш. круглая пасудзіна для складання і пераноскі чаго-небудзь’ (ТСБМ, Нас., Шат., ТС, Сл. паўн.-зах., З нар. сл., Бяльк., Сцяшк., КЭС, лаг., Мат. Гом., Яруш.). Укр. кіш, рус. кош, ст.-рус. кошь ’тс’, ст.-слав. кошь, балг. кош, макед. кош, серб.-харв. ко̏ш, славен. kòš ’тс’, польск. kosz, чэш. koš, славац. koš, в.-луж. koš, н.-луж. kós ’тс’. Паколькі прасл. košь не мае адпаведнікаў у іншых індаеўрапейскіх мовах і ў той жа час нібы вытворнае ад яго košelь мае надзейны лацінскі адпаведнік (гл. кашэль), можна меркаваць, што ў даным выпадку маем справу са зваротным словаўтварэннем: košelь > košь. Прасл. košelь разглядаем як пранікненне з італійскіх моў (∼ лац. quālum < *ku̯aslom) (Мартынаў, Изоглоссы, 10), якое ў працэсе адаптацыі на славянскай моўнай глебе стала разглядацца як вытворнае з суфіксам ‑elь (гл. SP, 1, 208).

Кош2 ’Вялікая Мядзведзіца’ (Нар. лекс.). Да коўш. Параўн. коўшык (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Под ’гарызантальная паверхня ўнутры печы, на якую кладзецца паліва’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Гарэц., ТС, Шат., Касп., Сл. ПЗБ), по́дак ’падэшва гары’ (Гарэц.), пэд ’дашчаная шуфляда ў жорнах, на якой ляжыць ніжні камень’ (лун., Шатал.), ’месца ў гумне для складання снапоў, саломы’ (Янк. 2; петрык., Шатал.), ’скрынка жорнаў’ (Выг., Тарн., Дразд., Касп., Сл. ПЗБ), ’ніжняя частка вулея’ (Сержп. Бортн.; Сл. ПЗБ), по́дка ’ніз, под у вуллі’, по́дзік ’памост для вулля на дрэве’ (ТС), по́дзіне, по́дзішча ’подсцілка пад стог’ (Сцяшк. Сл.), по́днік ’ніжні камень у жорнах (Сл. ПЗБ). Укр. під ’нізкае месца; дно’, рус. под ’ніжняя паверхня ў печы’, ’падлога; дно; ніз’, польск. spód ’ніз’, н.-луж. spódk ’глеба; дно’, в.-луж. póda ’тс’, чэш. půda ’зямля, глеба, грунт’, славац. pȏda ’зямля, глеба; тэрыторыя’, славен. pod ’падлога’, серб.-харв. по̏д ’тс’, балг. под ’тс’, ст.-сл. подъ ’ніз’. Прасл. *podъ. Роднасн. літ. pãdas ’падэшва; гумно; под’, лат. pads ’падлога’, ст.-інд. padá‑m ’крок, след нагі; месца’ (Фасмер, 3, 295–296).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́ма1 ’вынік складання; агульная колькасць, сукупнасць’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), су́ма, сумацыя ’вынік’ (Ласт.), су́ма́ ’пэўная колькасць грошай’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. су́мма, су́ма ’агульная колькасць’ (Сташайтэне, Абстр. лекс., 153). Запазычанне непасрэдна з лацінскай (Жураўскі, Крамко, Зб. Крапіве, 142). Выказваюцца таксама меркаванні пра запазычанне праз польск. suma ’тс’ з лац. summa ’вышэйшая, агульная лічба’ < summus ’вышэйшы’ (гл. Кюнэ, Poln., 100 з літ-рай); ці запазычанне ў канцы XV ст. са ст.-польск. suma, summa (XV ст.), гл. Булыка, Лекс. запазыч., 80.

Су́ма2 ’пажыткі, маёмасць’ (Клім.). Магчыма, да сума1, параўн. су́ма ’грошы’ (кобр., Горбач, Зах.-пол. гов.). Крытычна пра спробы звязаць з сум (гл.) і рэканструкцыю *sǫdma (Ліўканен, Отглаг. сущ., 194) Варбат (Этимология–1988–1990, 196), якая дапускае запазычанне праз польскую з ням. Saum ’ношка, паклажа’. Параўн., аднак, балг. су́ма ’многа, маса’, якое лічыцца яшчэ прабалгарскім (Младэнаў, Диалектология, балканистика, этнолингвистика. София, 2008, 199). Гл. су́мна ’мноства’.

Су́ма3. Гл. сумка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Іно́гды ’іншы раз, часам’ (Байк. і Некр., Нас., Бяльк.), і́нагды (Шат.), іно́ды (Касп.), і́нады ’калі-н’. (палес., З нар. сл., 264). Рус. иногда́, дыял. и́ногды́, иноды, иноди́, укр. дыял. и́ногді, и́ноді, ст.-польск. inegdy, inedy, н.-луж. hynga, чэш. jindy ’ў другі раз’, славац. уст. inogda ’часам’, indy ’ў другі раз’, славен. ȋnda ’тс’, серб.-харв. уст. indą, inagda, inogda ’тс’. Ст.-слав. иногда, инъгда ’калісьці, некалі’, ’у другі раз’, ст.-рус. иногда ’калісьці, некалі’, ’аднойчы’, ’у другі раз’, ’часам’, иногды ’часам’, ’перш’. Ст.-бел. иногды ’раней, перш’ (Скарына); форма инекгды (канец XV ст.) запазычана са ст.-польск. inegdy (Булыка, Лекс. запазыч., 200). Прасл. *jьnogъda ўтворана ад *jьnъ (гл. іншы) з фармантам ‑gъda. Адносна апошняй часткі складання няма адзінага тлумачэння. Верагодней за ўсё, з энклітык ‑gъ > і ‑da (Трубачоў, Эт. сл., 8, 231–232; Слаўскі, 1, 458). Фасмер (2, 134) бачыць тут абагульненае *kъda. Інакш разглядае Мейе (MSL, 13, 29): рэдукцыя формы р. скл. прасл. *godъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)