Коўш ’шырокая круглая пасудзіна з ручкай для зачэрпвання вадкасці’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Мат. Гом., ТС, Жд. 2, Яруш., З нар. сл., Бяльк., Маш., Федар. Рук., Чудов., КЭС, лаг., Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. káušas ’тс’ (там жа, 2, 509). Укр. ківш, рус. ковш ’тс’, польск. kowsz ’тс’. Запазычанне з літ. káušas ’тс’. Гл. Урбуціс, Baltistica, 5 (1), 62; Непакупны, Мовознавство, 1970, 6, 35; Адкупшчыкоў, Baltistica, 6 (2), 185–192; Лаўчутэ, Балтизмы, 13–14.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)