Сквіл ‘пранізлівы крык, лямант’ (Нас., Гарэц., Яруш., Байк. і Некр.), ‘віск’ (Юрч.), ‘жаласны піск, лямант’ (Др.-Падб.), скві́ла ‘спрэчка’ (Нас.), скві́ліць ‘пішчаць пранізліва і жаласна’ (Др.-Падб.). Гл. квяліць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

визжа́ние ср. вішча́нне, -ння ср., віск, род. ві́ску м.; (писк) пішча́нне, -ння ср., піск, род. пі́ску м.; (скуление) скавыта́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Піскунец ’плюшчай галінасты, Sparganium ramosum Huds.’ (паўн.-усх., Кіс.). Да піск (гл.); матывацыя наймення застаецца няяснай, аднак іншая назва — плюшчай, звязаная з плюха ’аер, касач’ (ТС), сведчыць пра падабенства ў выкарыстанні ніжняй часткі лістоў у якасці пішчалак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піску́р ’уюн, Misgurnus fossilis’ (гродз., Сл. ПЗБ; Сцяшк. Сл.; шчуч., гродз., ЛА, 1), пыскур ’пячкур’ (Сл. Брэс.), укр. ппскур, чэш. дыял. piskura, славен. piškur ’пячкур’, серб. пишкур ’тс’. Да пішчаць, піск (гл.). Суф. ‑ур, як у пячкур (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жузне́ць, жузніць ’жаваць, бурчаць’, жузня́ ’той, хто бурчыць’ (Сл. паўн.-зах.), польск. дыял. żuźnić ’гучаць, гусці ў вушах’, славен. žužnjáti ’балбатаць’, ’марудна працаваць’. Ад гукапераймальнага кораня *žu‑ (< *geu̯) праз *žuzg‑ (параўн. візг‑, піск) з суфіксам ‑н‑е‑ць (або ‑н і‑ць). Параўн. жудзець.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Піску́ха ’(скаромны) абрад, вячэра перад Вадохрышчам’ (лельч., гом., Мат. Гом.). Да пі́скаць, піск (гл.). Матывацыя наймення няясная. Магчыма, калька літ. raudìnė ’малітва за памерлых з плачам і галашэннем’, raudà, raudãvimas ’плач, плач з галашэннем’, якое Лаўчутэ (Балто-слав. этнояз. отношения, 30) лічыць крыніцай бел. радуніца (радаўніца) ’дзень памінання памерлых, дзяды’; калькаваная назва ўтворана, каб пазбегнуць асацыяцый з ра́ды, ра́давацца ’весяліцца’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пішча́ць, пішча́ці, пішчэць ’рабіць піск’ (ТСБМ, Стан., Яруш.), ’вішчаць’ (гродз., чэрв., брасл., шчуч., глыб., беласт., Сл. ПЗБ), ’рохкаць (пра свіней)’ (акрамя Заходняга Палесся, ЛА, 1). Укр. пища́ти, рус. пищать, польск. piszczeć, н.-луж. pišćaś, в.-луж. pišćeć, чэш. pištěti, славац. pišťať, славен. pískati, харв. píštati, макед. пишти, балг. пищя. Прасл. *piščati ’пішчаць’, свісцець’, ’іграць на дудзе’, што ўзыходзіць да гукапераймальнага рі‑ (Скок, 2, 664).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пілі́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што і без дап.

Разм. Дрэнна, няўмела іграць на якім‑н. інструменце. [У карчме] у суботу, нядзелю і на свята пілікалі на скрыпках тутэйшыя не вельмі самавітыя музыкі Драбда і Шабас. С. Александровіч. // Абзывацца пісклівымі працяжнымі гукамі (аб музычных інструментах, пераважна смычковых). Дзесь у канцы вуліцы пілікала скрыпка, там жа чуўся радасны смех дзяўчат і іх крык і піск. Колас. // Абзывацца аднастайнымі прарэзлівымі гукамі (пра птушак і насякомых). У куточку за лавай пілікаў цвыркун, яго песня была аднастайная і роўная. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плаку́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае доўгія, звешаныя ўніз галіны (пра некаторыя дрэвы і кусты). Паводкай мост стары падмыты, Бяроз плакучых сумны рад. Купала. Чучаны былі аддзелены ад Сёмкава Гарадка поплавам, праз які перакінута грэбля, абсаджаная плакучымі вербамі. Новікаў. // Які звісае ўніз, апушчаны ўніз (пра галіны такіх дрэў). Мне раптам уяўляецца, што ўсе гэтыя бярозы сталі ў паўабхвата таўшчынёю, голле на іх густое, плакучае... Кулакоўскі.

2. Уст. Тое, што і плаксівы. Пры гасцінцы, у прарытай канаўцы крумкалі жабы, а зверху кідаўся рэдкі плакучы піск кані. Гартны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свіня́чы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які мае адносіны да свінні, належыць свінні. Свінячы лыч. // Уласцівы свінні, свінням. [Злобіч:] — Трэба не нервы мець, а вяроўкі, каб трываць гэты свінячы піск. М. Ткачоў. // Прызначаны для свіней. Але япручкі пішчаць там [на другім паверсе] пачалі, непакоіцца, галадоўку аб’явілі і свінячых прысмакаў не захацелі есці. Колас.

2. перан. Лаянк. Паганы, свінскі, які не заслугоўвае павагі. Свінячая морда. □ [Цётка Даша:] — Я гэтага свінячага пана зараз так турну з двара, што ён дарогі ў свой маёнтак не знойдзе! Шашкоў. Загула грамада Ды загаманіла: — Ці ж дастойна суда свінячае рыла? Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)