Плюшча́й, плюшчэй ’расліна Sparganinm LT (маг., Кіс.; Гарэц., Шат., Касп.), ’пухоўка шыракалістая, Typha latifolia L.’ (віл., Кіс.), ’касач, Iris L.’ (чэрв., барыс., бяроз., гродз., рагач., Сл. ПЗБ), плюшчай ’расліна, падобная на аер’ (стаўб., карэліц., З нар. сл.). Балтызм. Параўн. літ. plušos, plušai ’рагоз’, pliūšė/ pliuše/pliūšis ’трыснёг’ (Арашонкава і інш., Весці, 1969, 4, 125).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)