◎ Наваропіць ’многа наліць’ (Грыг.), нываропіць ’накласці шмат [наварочаць]’ (Бяльк.). Параўнанне са ст.-рус. наворопъ ’налёт, нападзенне, аграбленне’, польск. nawropieć ’бурчаць, гневацца’, макед. наврапито ’паспешна, абы-як’ дае падставы для рэканструкцыі прасл. *na‑vorpiti са значэннем ’зрабіць нешта раптоўна, хутка, абы-як’. Гл. варапай, ворагі (і асабліва лац. паралель reperis, ‑ntis ’раптоўны, нечаканы’, Фасмер, 1, 354), параўн. макед. врапит ’праворны, шустры’ і інш.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Прымгну́ць ’задрамаць’ (паст., Сл. ПЗБ), прымгну́ты ’тс’ (кобр., Нар. лекс.), прымгну́ць, прымгну́цца ’прыжмурыць; задрамаць’, рус. кур., смал. примгну́ть ’заснуць ненадоўга, задрамаць’, з працягам семантыкі ’прыціхнуць, супакоіцца; патухнуць, згаснуць’. Параўнанне з літ. primìgti ’тс’ дае падставы рэканструяваць арэальна абмежаванае прасл. *primьgnǫti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *mьgnǫti (гл. з аглядам форм і семантыкі ЭССЯ, 21, 97–98). Гл. таксама мжыць; ЕСУМ, 3, 456 (мжи́ти).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Пу́палка ’маленькі агурок, ад якога адпала кветка’ (Ян.). Да пу́пел (гл.); чэш. рираіка ’асліннік, Oenothera biennis’, харв. ριφα‑ Ijka ’тс’, балг. пу́палка ’тс’ даюць падставы для рэканструкцыі прасл. *рорьІка, вытворнага ад *рорь (БЕР, 5, 855; Махэк₂, 500), параўн. пупок ’маленькі агурок’, рус. опу́пышек ’агурочная завязь’, балг. пупавеем ’астаюся малы, не расту’, серб.-харв. pupoljak ’пупышка на сцябліне, з якой мае развіцца кветка, адростак’.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Такава́цца ’згаворвацца, дамаўляцца’ (Ян.), токова́ць ’балбатаць, гаварыць, даказваць’ (ТС). Магчыма, да такава́ць (гл.), параўн. польск. tokować ’прывабліваць самку спевам і рухамі (пра птушак)’ і перан. ’балбатаць, плявузгаць’ (Варш. сл.); апошняе значэнне дае, відаць, падставы разглядаць рус. аргат. токова́ть ’такаваць, гаварыць без перапынку’ ў якасці паланізма (Віткоўскі, Słownik, 186), што цяжка давесці. Для зваротнага дзеяслова нельга выключыць магчымасць вывядзення з такаць 1, гл.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Пераста́нак ’перапынак’ (барыс., Нар. сл.), перастаньня ’перарыў, сцішэнне’ (Бяльк.), смал. пераста́н ’спыненне, канец чаму-небудзь’, укр. пере́стан, пере́стань ’перапынак, спыненне’, пере́ста́нок ’тс’, польск. przestanek, przestanie, н.-луж. pśestank ’тс’, славац. prestanie ў выразе bez prestania ’бесперапынна’, славен. prestánek, серб.-харв. прѐстанак ’заканчэнне, спыненне’, макед. без престан ’няспынна’, ст.-слав. безпрѣстани ’тс’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *perstanъ, *per‑stan‑ъkъ (< *perstati). Да пера- і стаць (гл.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Руна ст.-бел. ’валасяное покрыва ў чалавека’: были ч(и)сты руна ее (Альтбаўэр), параўн. балг. дыял. ру́на, ру́ни ’густыя кучаравыя валасы на целе чалавека’. Роднаснае да руно 1 (гл.), параўн. ст.-інд. róman‑, lóman ’валасяное покрыва на целе’, што дае падставы для рэканструкцыі і.-е. *roumn‑ > прасл. *rumno (Мікала, Ursl. Gr., 1, 66; Фасмер, 3, 518; Махэк₂, 519; Бязлай, 3, 208; БЕР, 6, 345).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ По́так 1, ηόόακ, потах ’прыстасаванне для навівання нітак’ (Уладз., Таргі., Сл. Брэс.; палес., З нар. сл.), ’уток’ (бяроз., Шатал.), ’ручная машына для навівання цэвак’ (маст., Шатал.), укр. поток ’прыстасаванне для намотвання нітак на шпульку’, польск. polak ’тс’, славац. polak ’калаўрот’. Старажытны ткацкі тэрмін, у аснове якога значэнне рытмічнага руху, параўн. славен. potóćiti, potäkati ’круціць, сукаць’, славац. роїакаґ sa ’ківацца’: апошняе, на думку Махэка₂ (174), ’інтэнсіўная форма” ад leci ’рухацца’ < *іекіі. Іншы варыянт кораня з чаргаваннем прадстаўлены ў чэш. polać ’верацяно з навітымі ніткамі’, в.-луж. polać ’тс’, н.-луж. раюе ’верацяно, шпулька’ < */ < х77/, ітэратыў ’ pot асой (Шустар-Шэўц, 2, 1139–1140; Бязлай, 3, 95), што дае падставы рэканструяваць дзве зыходныя формы *роіакь і *potač (ЕСУМ, 4, 539).
◎ По́так 2 ’воз для перавозкі сена’ (маст., Сцяшк. Сл.), нотак ’воз для гною аднаконны’ (свісл., Арх. Федар.). Параўн. славен. polać ’кола’, што дае падставы бачыць у аснове дзеяслоў руху, які ўзыходзіць да * teki і ’рухацца, каціцца’ (Бязлай, 3, 95). Гл. патакі.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Сле́цце (сьле́цьце) ‘плады’ (Arche, 2007, 3), сьле́ціва ‘зеляніна, гародніна’, сьле́ціўя ‘тс’ (Ласт.). Параўн. рус. дыял. сле́тье ‘ураджай; жыта; гародніна’. Відаць, да лета ‘летняя пара, пара спеласці’ (гл.); меркаванні Пацюпы (Arche, 2007, 3, 209) пра сувязь з укр. літь ‘цечка’, лі́тити ‘апладняць’ могуць мець падставы пры ўмове паходжання гэтых слоў ад лі́то (гл. лета), параўн. ЕСУМ, 3, 272. Параўн. таксама сле́тнік (сьле́тнік) ‘стары зняможаны конь, якога куплялі танна вясной для выкарыстання летам’ (полац., Шатал.).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
◎ Патрупяшы́ць ’пагнісці’ (ваўк., Сл. ПЗБ), патрупехнуць ’струхлець’ (ветк., Мат. Гом.). Генетычна роднасныя з труха (гл.), тады ‑пе‑ можна ўспрымаць як экспрэсіўны дзеяслоўны суфікс. Ёсць падставы таксама суаднесці бел. лексемы з труп, якое, паводле Зубатага (AfslPh, 16, 416)’, Младэнава (там жа, 36, 132), Бугі (РФВ, 75, 151), Брандта (там жа, 25, 31), Мюленбаха–Эндзеліна (4, 226 і 248), суадносіцца са словам труха. У такім выпадку па‑трупехнуць можна разглядаць як кантамінаванае ўтварэнне (з патрухаць і + трупець < труп.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
Трубе́ль ‘трубач; той, хто трубіць’ (валож., ашм., Стан.). Рэдкае словаўтварэнне з суф. ‑ель назоўнікаў у якасці назвы асобы, “схільнай да пэўнага дзеяння” (Сцяцко, Афікс, наз., 38), магчыма, пад уплывам літоўскага суф. ‑ėlis, параўн. Атрэмбскі, Gramatyka, 2, 119. Да труба 1 (гл.); поўнае фармальнае супадзенне па паходжанні з в.-луж. trubjel ‘поўнае сцябло’, ‘комін’, гл. Шустар-Шэўц, 1535; параўн. таксама н.-луж. tšubal ‘труба’, чэш. trouble ‘комін’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл. *trǫbjel ‘трубка’ (Сной₂, 785).
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)