Та́каць1 ’часта ўжываць слова так, падтакваць’ (ТСБМ, Ласт., Некр. і Байк.). Укр. та́кати ’згаджацца; падтакваць’, рус. та́кать ’тс’. Да так, гл. Паводле Фасмера (4, 12), стараж.-рус. такати ’згаджацца’ ўтворана ад тако ’гэтак’; сюды ж аналагічнае рус. да́кать.

Та́каць2 ’рытмічна тахкаць, стукаць’ (ТСБМ). Укр. та́кати ’тс’, дыял. ’кракаць, кахкаць (пра гусей)’, дзіц. так‑так ’качка’ (Горбач, Дитяч.), рус. та́кать ’тахкаць’. Гукаперайманне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)