Како́шка1, kakóška ’курыца’ (Федар., 6). Дэрыват яд прасл. kokǒsь, якое рэканструюе на базе ўкр. кокош ’певень’, рус. кокошь ’курыца’, польск. kokosz ’тс’, в.-луж., н.-луж. kokoš ’тс’, чэш., славац. kokoš ’певень’, славен. kokoš, серб.-харв. ко̏кош, балг. кокош ’курыца’. Прасл. лексема ўтворана суфіксам ošь ад той жа самай асновы, што і kokotъ (гл. кокат), гукапераймальнага паходжання. Параўн. лац. coco‑coco аб спеве пеўня, франц. coq ’певень’, англ. cock і інш. Што датычыцца функцыі суфікса, параўн. меркаванні Слаўскага, 2, 338, які параўноўвае ‑ošь з суф. ‑uša (рус. квакуша ’жаба’, балг. крекетуша і інш.). Бел. кантынуант ад гэтай прасл. формы прадстаўлен толькі ў тэрмінах, параўн. какош1, 2. Таксама мае паралелі ў слав. мовах (укр. дыял. кокошка, рус. кокошка ’поўная, круглая жанчына’, відавочны другасны перанос), польск. kokoszka, в.-луж., н.-луж. kokoška, славен. kokôška, серб.-харв. ко̀кошка, макед. кокошка, балг. кокошка сведчаць аб праславянскім яе характары, хоць рэгулярны характар памянш. суфікса дапускае і незалежнае ўтварэнне гэтых лексем у асобных мовах.

Како́шка2 ’?’ (Федар., 6, 8: «Дзве какошкі, дзве какошкі Да мліна насіць»). Значэнне няяснае, аднак фармальная сувязь з даўняй назвай курыцы відавочная. Этымалогія kokośь пад какошка1.

Како́шка3 ’своеасаблівы кранштэйн для пашырэння лаўкі, каб на ёй можна было паслаць пасцель’ (стаўб., З нар. сл.). Відаць, суадносіны з тэрмінам какош2 (гл.); рэаліі, відавочна, падобныя, аднак назва какош пашырана значна больш, ёсць і адпаведнікі за межамі бел. мовы для гэтага слова. Таму какошка3 разглядаецца як другаснае.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пракулі́ка ’нешта незвычайнае, цуд (аб чалавеку)’ (слонім., Нар. лекс.). Дэрыват ад *пракулікаць з суф. ‑а або, паколькі няясна значэнне прыстаўкі, утварэнне з прыстаўкай пра- ад * кулі к (гл.). У такім выпадку, відаць, звязана з кулікушкі ’гульня ў жмуркі’, пры якой той, што жмурыць кугікае (пераймае крык куліка?), параўн. рус. кули кіі ’дзіцячая гульня ў хованкі’. Больш верагодна, аднак, непасрэдная сувязь з рус. кулік ’пераадзеты’, куликать ’п’янстваваць’, польск. kulik, kulig ’масленічная забава, калі пераапранутыя едуць на санях з музыкай і песнямі і адведваюць па дарозе суседзяў’, ст.-польск. kulig, kulik ’удзельнік масленічнай забавы’. Польскія і рускія словы параўноўваюцца з назвай птушкі кулік, паколькі гэтая забава ў Польшчы мае назву kiłliga gonić, na kuliga jeździć (m. Брукнер, 281; Фасмер, 2, 411). Паводле Банькоўскага (2, 851), завадзіла ў гэтай забаве быў у масцы з доўгім птушыным носам, удзельнікаў называлі ’начнымі кулікамі”, а сам звычай трапіў у Польшчу ’z Rusi”. Слаўскі (3, 350 і наст.) лічыць гэту версію народнай этымалогіяй і спасылаецца на параўнанні Мікпашыча (147) і Мацэнаўэра (LF, IX, 37) з лат. kulnas lėkt ’гуляць на масленіцу, браць удзел у маскарадзе’, якія, паводле Мюленбаха (2, 309), роднасныя лат. kuls ’грамада’, kula разам5, ст.-інд. kida‑ ’грамада’. На карысць гэтай версіі, магчыма, і акупіць ’адрынуць, адцурацца, аднесціся з пагардай’ (Нас.), што звязваюць з куляць (гл. акупяцца). Сувязь гэтай групы слоў з рус. о‑кула ’падманшчык’ і далей з лац. occulere ’ўкрываць, таіць’ < і.-е. *kel‑ ’зачыняць’, якую прапануе Патабня (РФВ, 3, 167 і наст.), Фасмер (2, 411) лічыць сумнеўнай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыпа́дак1, припа́док, прыпа́дък, пріпа́дък, пріпа́дык ’раптоўны прыступ якой-небудзь хваробы; падучая хвароба, эпілепсія’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.; мазыр., Нар. Гом.; брасл., шуміл., нараўл., Сл. ПЗБ, ЛА, 3), прыпа́дык ’тс’, прапа́дак ’эпілепсія’, мн. л. прыпа́дкі, прыпа́ткі, прыпа́дкы, прыпа́ткы ’тс’ (Сл. ПЗБ, Мат. Маг., ЛА, 3), пріпа́дык ’прыпадак, прыступ эпілепсіі’ (Бяльк.), прыпа́дны ’хворы на эпілепсію; халерык, істэрык’ (Янк. 1), пры́падзь ’разнастайныя нервовыя прыпадкі, галоўнай прычынай якіх з’яўляецца спалох’ (Шат.). Рус., укр. припа́док ’раптоўны прыступ хваробы; рэзкае, моцнае праяўленне чаго-небудзь’, рус. дыял. ’істэрычная хвароба ў жанчын’, ’хвароба; бяда; няшчасце’. Да прыпада́ць, падаць (гл.); дэрыват з суф. ‑ак, да семантыкі параўн. падучая хвароба, падучка (гл.). Параўн. Мяркулава, Этимология–1967, 164.

Прыпа́дак2, прыпа́док ’выпадак; прыгода’ (Нас., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Мат. Гом., ТС), са звужэннем семантыкі прыпа́дак ’страта’ (шчуч., Сл. ПЗБ), прыпа́дкам ’выпадкова, нечакана’ (Нас., Байк. і Некр.), прыпа́дны ’які як раз падыходзіць, выгадны’ (Нас.), пріпа́дым ’выпадкам’ (Бяльк.), прыпа́дкамі ’прыхваткамі’ (паст., Сл. ПЗБ). Сюды ж рус. дыял. (у Літве і Латвіі) припа́док ’няўдалы выпадак, няшчасце’, укр. припа́док ’выпадак’, припа́дком ’выпадкова’, польск. przypadek ’выпадак; выпадковасць’, przypadkiem ’выпадкова’, чэш. případ ’выпадак’, славац. prípad ’выпадак, прыгода’, в.-луж. připad, н.-луж. pśipad ’тс’. Арэальнае ўтварэнне ад прыпасці, прыпадаць ’выпадаць, здарацца’, параўн. ст.-бел. припалый ’які здарыўся, адбыўся’ (Ст.-бел. лексікон), якое, паводле прышлай версіі (Шустар-Шэўц, 2, 1178; Банькоўскі, 2, 943), калькуе лац. casus, ням. Zufall ’тс’. Паводле Кюнэ (Poln., 90), беларускае слова запазычана з польскай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скапе́ц1 ‘капец, месца захоўвання гародніны на зіму’ (Сцяшк., Скарбы, Жыв. сл., Нар. сл.), ‘куча бульбы’ (Янк. 1, Выг., Шатал.), ‘каморніцкі межавы насып’ (Янк. 1), ‘межавы курган’ (Нар. сл.) ‘невялікі земляны насып’ (Янк. 1), скопе́ц, скопы́ц, скопэ́ц, скоўпэ́ць ‘бурт’ (палес., Нар. сл.), ско́пец, ско́пець ‘яма для захоўвання бульбы’, ‘слупок, які аддзяляў надзелы зямлі’ (Сл. Брэс.). Дэрыват ад скапаць < капаць, паралельнае да капец (гл.) < капаць.

Скапе́ц2 ‘чалавек, які падвергся кастрацыі’ (ТСБМ), ‘кастрыраваны баран’ (Касп.; ашм., шчуч., шальч., гродз., Сл. ПЗБ; ЛА, 1), скоп ‘тс’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Укр. скопе́ць ‘вылегчаны баран; кастрыраваны чалавек’, скоп, скіп ‘тс’, рус. скопе́ц ‘еўнух, кастрат’, польск. skop, skopek ‘вылегчаны баран’, чэш. skopec ‘тс’, славац. škop ‘баран’, в.-луж., н.-луж. skop, палаб. sküöp ‘тс’, серб.-харв. ско́пац ‘кастрат; вылегчаны баран’, славен. skópəc ‘тс’, балг. скопе́ц, макед. скопец ‘кастрат, еўнух’, ст.-слав. скопьць, сюды ж укр. скопи́ти, рус. скопи́ть, польск. skopić, чэш. skopiti, славен. skopíti, балг. скопя́, макед. скопи, ст.-слав. скопити. Прасл. *skopъ, *skopьсь. Роднасныя літ. skõpti ‘выразаць што-небудзь’, лат. šķéps ‘кап’ё’, šķepele ‘абломак’, грэч. σκάπτω ‘рыю, сяку’, таксама ц.-слав. сцапъ ‘палка’ < *skēpъ. Гл. Фасмер, 3, 650; Покарны, 931 і наст.; Брукнер, 494; Махэк₂, 547; Шустар-Шэўц, 1294. Формы без s‑: грэч. κόπτω’ ‘б’ю, рублю’, лац. cāpō ‘каплун’, capulō, ‑āre ‘расколваць’ (Траўтман, 262; Сной₁, 574; БЕР, 6, 778). Борысь (552) *skopъ утварае ад прасл. *skopiti, якое як і паралелі ад і.-е. кораня *(s)kep‑/*(s)kap‑ маюць значэнне ‘рэзаць вострай прыладай’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стано́вішча ‘месца знаходжання’, ‘пастава; поза’, ‘абставіны’ (ТСБМ, Ласт., Байк. і Некр.), ‘пазіцыя, пункт погляду’ (Стан.), ‘стан, месца, дзе жывуць рыбакі ў час лоўлі рыбы’ (дзісн., Яшк. Мясц.), ‘месца на пашы, дзе апоўдні стаіць быдла’ (Касп.), станаві́шча ‘месца, дзе стаяць каровы ўдзень’ (Сл. ПЗБ), станові́шчэ ‘стаянка’ (ТС). Укр. стано́вище ‘месца знаходжання, размяшчэнне’, ‘лагер, стан’, ‘месца прыпынку скаціны, якая пасецца’, рус. станови́ще ‘стан, табар, стаянка’, чэш. stanoviště ‘месца прыпынку, станцыя’, серб.-харв. ста̀новиште ‘пункт гледжання, пазіцыя’, балг. стано́вище ‘тс; месца знаходжання’, макед. становиште ‘пазіцыя, пункт погляду’. Дэрыват з суф. ‑ішч(а) ад прыметніка станавы (гл. стан), што прадстаўляе прасл. *stanovъ, *stanovati, параўн. стано́ўны ‘пастаянны’, станаві́ты ‘станоўчы’ (Нас.), станаўкі́ ‘ўстойлівы, рашучы’, станаві́ць ‘ставіць’ (Стан.), ст.-рус. становый, рус. дыял. становать, укр. станови́ти, польск. stanovíc, дыял. stanovny, чэш. stanovati, stanový, славен. stanovati, stanovit, серб.-харв. становати, сталован, балг. стану́вам, стано́вен, макед. станува. Магчыма, ужо прасл. *stanoviště ‘стан, стаянка’, паводле Гарачавай (ЭИРЯ, 9, 63–64), утворанага ад зыходных ‑асноў або ŏ‑асноў, якія перад галоснымі атрымалі канцавое ‑ou̯: *stanou̯‑išče > stanov‑išče > *stan‑ovišče. Бярнар (Бълг. изсл., 98) выводзіць аснову *stanov‑ з іменных форм, параўн. ст.-слав. Р. скл. адз. л. станоу — Н. скл. мн. л. станове, пры старой форме станище < станъ ‘stadium’. Ён жа звяртае ўвагу на семантычную тоеснасць балг. стано́вище ‘пункт погляду’ і чэш. stanovisko ‘тс’ (там жа, 104). У сучаснай беларускай мове супрацьпастаўленне семантыкі ‘месца’ і ‘дзеянне’ рэалізуецца праз ужыванне назоўніка ста́ўленне ‘пазіцыя, адносіны’, гл. Пацюпа ў Станкевіч, Язык, 1182.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Строй1 ‘рад, шарэнга’, ‘лад’, ‘пабудова, структура’ (ТСБМ), ‘строй, парадак’ (Байк. і Некр., Ян.), ‘выгляд, стройнасць, фігура’ (Варл.), ‘лад, парадак; наведзенасць’ (ТС), ‘узор, малюнак’ (Песні сямі вёсак), строй (на кросна) ‘прыстасаванне для ткання’ (Уладз., ТС), строе́ ‘ставы’ (лельч., Нар. лекс.). Укр. стрій ‘касцюм, адзенне’, рус. строй ‘строй; парадак’, польск. strój ‘строй; адзенне’, чэш. stroj ‘станок, машына’, славац. stroj ‘тс’, серб.-харв. стро̑й ‘фарба; шчолак; вайсковы строй’, славен. strȏj ‘машина, лакаматыў’, балг. строй ‘рад, сістэма, лад’, макед. строј ‘будова’, ‘рад’, ‘сватаўство’, ст.-слав. строи ‘кіраванне; лад, парадак; фармацыя’. Прасл. *strojь роднаснае лат. strãja ‘стойла, якое выслана саломай’, авест. urvarō‑straya ‘абразанне расліны’, лац. struō ‘дапасоўваць, састаўляць, будаваць, ладзіць’, constrūctiō ‘структура, кампазіцыя’, stria ‘баразна, складка’ (Фасмер, 3, 780; Глухак, 589). Далей этымалогія не вельмі ясная. Борысь (581) мяркуе, што слова роднаснае таксама слав. *strěxa ‘страха’ і распасціраць (гл. распасцерціся), да і.-е. кораня *(s)ter‑ ‘распасцерці’, адкуль таксама гоц. straujan ‘сыпаць, рассыпаць’, ням. Streu ‘салома на падсцілку’. Бязлай (3, 332), Сной₁ (615), апрача гэтай версіі, дапускаюць магчымасць паходжання ад і.-е. *kʼroi̯‑o, роднаснага з *kʼrei̯‑on у авес. srayan ‘прыгожы; прыгажосць’, ст.-інд. śrī‑ ‘прыгожасць’ і г. д. з першасным значэннем прасл. *strojь ‘парадак; прыгажосць’, параўн. стройны (гл.).

Строй2 ‘будоўля; драўніна для будоўлі’ (Ян., Мат. Гом.). Рус. паўн. строй ‘будаўнічы матэрыял’. Аддзеяслоўны дэрыват ад строіць (гл.) у адпаведным значэнні.

Строй3 ‘убор’ (Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Сцяц. Сл.). Гл. строі1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Струна́ ‘туга нацягнуты адрэзак дроту, жылы ў музычных інструментах’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк.), ‘хорда’ (Байк. і Некр.), ‘пругкая вяроўка і пад. у розных прыстасаваннях, цеціва’ (ТСБМ, Ласт.), стру́ны ‘доўгія вяроўкі, якімі ўвязваюць калоду на санях і падсанках’ (ТС), сюды ж стру́нкі ‘стройны’, струні́ць ‘вучыць, настаўляць’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. укр., рус. струна́ стараж.-рус. струна ‘волас, струна’, польск. struna, в.-луж. truna ‘цеціва’, н.-луж. tšuna ‘жыла’, чэш., славац. struna ‘струна’, серб.-харв. стру̏на ‘конскі волас; струна’, славен. strúna ‘тс’, балг. струна́ ‘струна; доўгі волас з конскага хваста або грывы’, макед. струна ‘струна; конскі волас’, ст.-слав. строуна ‘жыла, струна’. Прасл. *struna, дэрыват ад і.-е. кораня *streu̯‑ < *ster — ‘паласа, пруг, пасма, прамень’ з суф. ‑na; гл. Слаўскі, SP, 1, 116; Борысь, 582. Роднасныя ст.-в.-ням. stroum, strōm ‘канат’, с.-в.-ням. strieme ‘паласа, рубец’, далей, лац. struō, struere ‘накладваць, будаваць’ (Младэнаў, 613; Фасмер, 3, 784 з іншай літ-рай). Борысь (тамсама) параўноўвае яшчэ з літ. struniti ‘будаваць, ставіць’ і, звяртаючы ўвагу на семантыку слова ў паўднёваславянскіх мовах, мяркуе, што значэнне ‘струна ў музычным інструменце’ другаснае, яно было перанесена з дэсігната ‘жыла, волас (жывёліны)’ і да т. п. Гл. яшчэ Махэк₂, 583 (параўноўвае з авест. snāvar ‘нерв’, ст.-інд. snā‑van ‘цеціва’ і дапускае развіццё *sno‑ver > *sroven‑ > *srouna > *struna); Сной₁, 616 (параўноўвае з укр. посторо́нок, чэш. postranek ‘вяроўка для запрагання’, якія да і.-е. кораня *ster‑, *stre‑ ‘прамень’); ЕСУМ, 5, 452–453.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Страла́1 ‘тонкі прут для стральбы з лука’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк., Янк. 2), ‘журавель, доўгае бервяно ў калодзежы’ (Некр., Жд. 2, Янк. 2), ‘саха ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 808), ‘пярун, маланка’ (ТС), ‘крэмневы завостраны цыліндрык’ (ТС, Маш.), ‘белемніт’, ‘выкапнёвая каменная сякерка’ (Машынскі, Atlas): перуно́вая стрэла́ ‘тс’ (Пятк. 2), ‘стрэлка ў гадзінніку’ (Сцяшк.), ‘бязлістае тонкае сцябло расліны з суквеццем наверсе’ (ТСБМ), памянш. стрэ́лка (гл.). Параўн. укр. стріла́, рус. стрела́, стараж.-рус. стрѣла, польск. strzała, в.-луж. třěła ‘снарад’, н.-луж. stśěła ‘прамень’, чэш. střela ‘страла, маланка’, славац. strela ‘снарад’, серб.-харв. стријѐла, славен. stréla, балг. стрела́ ‘страла, маланка’, макед. стрела ‘страла’, ст.-слав. стрѣла ‘страла’, дыял. (салун.) strʼälá ‘гром’. Прасл. *strěla, дэрыват ад незасведчанага і.-е. дзеяслова (Шустар-Шэўц, 1368). Борысь (583) следам за Покарным (1028) мяркуе, што слова з’яўляецца вытворным ад і.-е. кораня *ster‑, які ў распасцерці (гл.). Роднасныя лат. stręlā ‘страла, кідальны снарад, паласа, струмень’, літ. strėlà ‘страла’, ст.-в.-ням. strâl(a) ‘страла, маланка’, ням. Strahl ‘прамень’, на падставе якіх Борысь (там жа) узнаўляе слав.-балта-герм. праформу *strē‑lā. Махэк₂ (586) лічыць усе гэтыя словы запазычаннем з “праеўрапейскага субстрата”. Гл. таксама Глухак, 589; Бязлай, 3, 326.

Страла́2 ‘страказа’ (лудз., Сл. ПЗБ), стрэ́лка ‘тс’ (Некр. і Байк., Касп.; в.-дзв., смарг., паст., рас., даўг., Сл. ПЗБ). Да страла1, стрэлка2 (гл.). Назва па доўгім, выцягнутым брушку. Параўн. рус. дыял. стре́лка ‘тс’.

Страла́3 ‘карагод’ (Нар. Гом.). Ад назвы абрада “ваджэнне і пахаванне стралы”, відаць, да страла1 (гл.). Аб семантыцы абрада гл. Барташэвіч, Бел. фальк., 2, 563–565.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сту́па ‘драўляная або металічная пасудзіна, у якой таўкуць што-небудзь таўкачом’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., Бес., Сцяшк., Сл. ПЗБ, Уладз., ТС; панёс., З нар. сл.), ‘прэс для выціскання алею’, ‘калода каля кузні для акоўвання колаў’, ‘прылада для збівання сукна’, ‘тоўстая жанчына’ (ТС), ‘пастка’ (ТС, Пятк. 1), ‘ход у гульні ў каменьчыкі’ (ТС, Рам. 8), ‘міска’ (гом., Рам. 8), сту́пка, памянш. да ступа (Сл. ПЗБ, Мат. Гом., Федар. 6), ‘кубак, кружка’ (Жд. 1; слуп., староб., люб., ДАБМ, камент., 815), ‘сальніца’, ‘адтуліна ў жорнах’ (Мат. Гом.), сюды ж сту́піца ‘пастка на ласёў’ (Пятк. 1). Параўн. укр., рус. сту́па, стараж.-рус. ступа, ц.-слав. (XIV ст.) стѫпа, польск. stępa, в.-луж., н.-луж. stupa, чэш. stoupa, серб.-харв. сту̏па, славен. stọ́pa, балг. стъ́па, макед. стапица ‘пастка’. Прасл. *stǫpa запазычанне з германскіх моў, параўн. с.-н.-ням. stampe ‘ступа, трамбоўка’, англасакс. stampe, ст.-в.-ням. stampf (Кіпарскі, Gemeinslav., 266; Фасмер, 3, 788; тая ж крыніца паходжання ў Брукнера, 515; Бязлая, 3, 321; Трубачова, Ремесл. терм., 68–69). Мартынаў (Лекс. взаим., 75–76) лічыць запазычаннем сярэдняй ступені надзейнасці. Спрадвечнаславянскае паходжанне слова дапускаюць Праабражэнскі (2, 408), Младэнаў (616), Махэк₂ (580), ад ступаць. Гл. таксама агляд версій: Шустар-Шэўц, 1371; ЕСУМ, 5, 458–459.

Ступа́ ‘тэмп руху пры хадзьбе, яздзе на кані; крок’ (ТСБМ, Гарэц., Некр., Сл. ПЗБ, Сцяшк.), ‘раўнавага ў руху ў часе’ (Ласт.), ‘ступня’ (Сцяшк., ТС), (ісці, ехаць) ступо́й і ступо́ю ‘павольным крокам; самым павольным алюрам’ (ТСБМ, ТС, Бяльк.). Аддзеяслоўны дэрыват з суф. ‑а ад ступаць (гл.); у прыслоўе перайшоў Тв. скл. гэтага назоўніка. Да значэння ‘крок’ параўн. укр. ступ, балг. стъ́пка, макед. стапка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калаты́рыць, колоіырыць ’валтузіцца, церціся, дурэць’ (Нас.), калатырыць ’забаўна, але неабгрунтавана гава-рыць’ (Касп.), кълатырыцца ’бескарысна важдацца з чым-небудзь’ (уіпац., Нар. лекс.), сюды ж і калатыры. калатырыць (Нік. Напаў.). Дакладныя адпаведнікі ў рус. мове: валаг., чэрап., варонеж. колагырнть ’займацца пустой, дробнай справай’, арханг. ’таптацца без справы’, смал. ’круціцца, церціся каля каго-, чаго-небудзь, гарэзуючы, і да т. п.’, валаг., пск. ’балбатаць, балакаць’, алан. ’гаварыць глупства і да т. и.’ Відавочная бел.-рус. інавацыя. Бел. лексема адзначана ў паўн. і ўсх. гаворках, што можа указваць на генетычна тоесную з рус. колотить, колотиться ’бадзяцца без справы, мэты’, колотить ’пляткарыць’, ’гаварыць дробязі, пустасловіць’, валаг. ’пытаць’, бел. колотаты ’пытаць’ (нараўл., Мат. Гом.). Некаторыя семемы маглі развівацца незалежна ад утваральнага слова, у дэрыватаў, аднак, наяўнай інфармацыі недастаткова, каб зразумець цалкам іх іерархію. У бел. мове ў адрозненне ад рус. шэраг дэрыватаў атрымаў экспрэсіўны інфікс (гл. калантырыць). Гэта больш верагодная версія параўнальна з тлумачэннем Нікіфароўскага, Напаў., 16, што бел. слова суадносіцца са ст.-рус. калантарь. колонтарь, калантырь ’кальчуга’, прыткім калантыр разумеецца як панцыр з нашытых на скуру драўляных планак, вырабляць такія планкі — ’займацца лёгкай, пустой справай, калантырыць’, адкуль і калатыры калатырыць. Такое тлумачэнне вельмі штучнае і не ўлічвае шэрагу значэйняў слова калатырыць у бел. і колотырить у рус. гаворках, а таксама лексемы колотить. з якой яны, відавочна, суадносяцца. Па утварэнню паўн.-слав. лексемы нагадваюць серб.-харв. клатарити се ’бадзяцца, вандраваць’ клитити се ’бадзяцца’. Фасмер (2, 296) зыходным для дзеяслова колотырить лічыў колотырадэрыват ад колотить. Гэта, аднак, хутчэй за ўсё дзеяслоўнае ўтварэнне: колотить > колотырить; генетычна мадэль магла быць і трохстуменчатай. з паступовай стратай сярэдняга звяна ў выніку рэгулярнасці такога тыпу дэрывацыі. Аб далейшай этымалогіі гл. калаціць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)