Како́шка 1, kakóška ’курыца’ (Федар., 6). Дэрыват яд прасл. kokǒsь, якое рэканструюе на базе ўкр. кокош ’певень’, рус. кокошь ’курыца’, польск. kokosz ’тс’, в.-луж., н.-луж. kokoš ’тс’, чэш., славац. kokoš ’певень’, славен. kokoš, серб.-харв. ко̏кош, балг. кокош ’курыца’. Прасл. лексема ўтворана суфіксам ošь ад той жа самай асновы, што і kokotъ (гл. кокат), гукапераймальнага паходжання. Параўн. лац. coco‑coco аб спеве пеўня, франц. coq ’певень’, англ. cock і інш. Што датычыцца функцыі суфікса, параўн. меркаванні Слаўскага, 2, 338, які параўноўвае ‑ošь з суф. ‑uša (рус. квакуша ’жаба’, балг. крекетуша і інш.). Бел. кантынуант ад гэтай прасл. формы прадстаўлен толькі ў тэрмінах, параўн. какош 1, 2. Таксама мае паралелі ў слав. мовах (укр. дыял. кокошка, рус. кокошка ’поўная, круглая жанчына’, відавочны другасны перанос), польск. kokoszka, в.-луж., н.-луж. kokoška, славен. kokôška, серб.-харв. ко̀кошка, макед. кокошка, балг. кокошка сведчаць аб праславянскім яе характары, хоць рэгулярны характар памянш. суфікса дапускае і незалежнае ўтварэнне гэтых лексем у асобных мовах.
Како́шка 2 ’?’ (Федар., 6, 8: «Дзве какошкі, дзве какошкі Да мліна насіць»). Значэнне няяснае, аднак фармальная сувязь з даўняй назвай курыцы відавочная. Этымалогія kokośь пад какошка 1.
Како́шка 3 ’своеасаблівы кранштэйн для пашырэння лаўкі, каб на ёй можна было паслаць пасцель’ (стаўб., З нар. сл.). Відаць, суадносіны з тэрмінам какош 2 (гл.); рэаліі, відавочна, падобныя, аднак назва какош пашырана значна больш, ёсць і адпаведнікі за межамі бел. мовы для гэтага слова. Таму какошка 3 разглядаецца як другаснае.