ужа́сно

1. нареч. (скверно) разг. стра́шна, жахлі́ва;

он ужа́сно вы́глядит ён стра́шна (жахлі́ва) выгляда́е;

2. нареч. (очень, крайне) разг. стра́шна, страшэ́нна;

я ужа́сно рад вас ви́деть я стра́шна (страшэ́нна) рад вас ба́чыць;

3. безл., в знач. сказ. жахлі́ва; (страшно) стра́шна;

э́то ужа́сно! гэ́та жахлі́ва (стра́шна)!;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Бажні́ца ’ўсякі нехрысціянскі храм, акрамя яўрэйскага’ (Шат.); ’паліца або шафка пад абразамі’ (Касп.). Рус. божни́ца ’царква; язычаскі храм’, укр. божни́ця. Параўн. польск. bożnica (раней кожная царква; сёння толькі яўрэйская; Брукнер, 34), ст.-чэш. božnicě ’язычаскі храм’. Ад бог (гл.). Фасмер, 1, 184 (там і некаторая літ-pa), прыводзіць паралелі, якія тлумачаць значэнне ’язычаскі, яўрэйскі храм’: гоц. gudhûs іюдзейскі храм’, ст.-ісл. godahûs ’язычаскі храм’. Трубачоў (Этимология, 1965, 30) хоча бачыць сувязь паміж слав. božьnіса і іран. *bagina‑ ’храм’, што, аднак, досыць праблематычна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́даць. Ст.-рус. вѣдати, рус. ве́дать, укр. ві́дати. Усх.-слав. (?) *vědati. Параўн. і прасл. *věděti ’тс’: ст.-рус. вѣдѣти, польск. wiedzieć, чэш. věděti, ст.-слав. вѣдѣти, славен. védeti і г. д. Слав. *věd‑ адлюстроўвае і.-е. *u̯oi̯d‑ ’ведаць’; параўн. грэч. οἶδα ’я знаю, пабачыў’ (*u̯oi̯d‑), прус. waidimai ’мы ведаем’, ст.-інд. vḕda ’я знаю, пабачыў’, гоц. wait ’я знаю’ і г. д. Лічыцца, што *věd‑ (*u̯oi̯d‑) звязана аблаутам з *vid‑ (*u̯ei̯d‑) ’бачыць’. Гл. Фасмер, 1, 283 (там і літ-ра).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кажа́рка ’стары кажух’ (Касп., Мядзв., Шат.; рас., Шатал.). Паводле геаграфіі — беларуская інавацыя; структура ўтварэння не зусім ясная. Паводле Сцяцко, Афікс. наз., 149, з суф. ‑арк‑а ад кожа; аднак параўн. къжары (тулуп къжары); тэрыторыя, відаць, дрысен. (віц., КЭС). Гэта дае магчымасць бачыць тут семантычную кандэнсацыю выразу *кажары тулуп, суфікс у такім выпадку — ‑к‑. На іншую магчымасць тлумачэння ўказвае рус. валаг. кожара ’кажух з аўчыны, не пакрыты сукном’ і бел. кажарына (гл.), якія сведчаць аб аснове кажар‑, якое з ‑ар‑суфіксацыяй ад кожа (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Растаба́рваць, ростаба́рваць ’весці пустыя размовы, доўга разважаць’ (ТС). Да незафіксаванага, але цалакам верагоднага *таба́рыць, калі ўзяць пад увагу рус. ніжагар. таба́рить пры рус. літар. і дыял. растаба́ривать, растаба́рывать, растаба́ровать ’размаўляць; балбатаць; жартаваць; выхваляцца’. Бяспрэфіксны дзеяслоў Фасмер (4, 6) схільны звязваць са ст.-яўр. dibbēr ’гаварыць’ і dāꞵār ’слова, вестка’, адкуль яўр.-ням. dibbern, döbern ’гаварыць’ (там жа, 3, 434), што, зразумела, вельмі няпэўна. Трубачоў (там жа) прапанаваў бачыць тут прэфіксальныя вытворныя ад асновы бар‑, рыфмаванага варыянта тар‑, параўн. тарыбары (гл.). Гл. таксама раздабарваць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Сваясі, ст.-бел. своясы, своѧси: възвратишасѧ въ своѧси (Карскі, 1, 357; 2–3, 387, 456). Параўн. рус. ‑свояси ў восвоя́си ‘да сябе, дадому’, што з стараж.-рус. въ своя < Він. скл. мн. л. н. р. ад *свой і Д. скл. адз. л. си ‘сабе’ (Праабражэнскі, 2, 263; Фасмер, 3, 584). Параўн. савосы (гл.). Карскі (1, 357) бачыць у старабеларускіх формах украінскі і польскі ўплыў; Яновіч (Веснік БДУ, 1974, 3, 65–66) выводзіць са словазлучэння въ своя си мѣста з падвойным азначэннем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

по́ле, -я, мн. палі́ і (з ліч. 2, 3, 4) по́лі, палёў, н.

1. Бязлесная раўніна.

Гуляць па полі.

2. Засеяны або падрыхтаваны да пасеву ўчастак зямлі.

Кукурузнае п.

Рыхтаваць п. пад бульбу.

3. Вялікая роўная пляцоўка, спецыяльна абсталяваная, прызначаная для чаго-н.

Футбольнае п.

4. Работа, даследчая дзейнасць у прыродных умовах (спец.).

Геолагі летам у полі.

5. Прастора дзеяння якіх-н. сіл (спец.).

Магнітнае п.

Сілавое п.

6. перан., чаго і для чаго. Галіна, сфера дзейнасці, ніва.

Вялікае п. дзейнасці.

7. Асноўны колер, фон пад узорам.

Паркаль у белы гарошак на чырвоным полі.

8. звычайна мн. Чыстая палоса ўздоўж краю ліста ў кнізе, сшытку і пад.

Паметкі на палях сшытка.

9. звычайна мн. Шырокі бераг капелюша.

Капялюш з загнутымі палямі.

Поле бітвы (высок.) — месца, дзе адбываецца бой.

Поле зроку — прастора, якую бачыць вока.

|| прым. палявы́, -а́я, -о́е (да 1—5 знач.).

Палявыя далі.

П. ігрок.

Палявая практыка.

Выплаціць палявыя (наз.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

край¹, -ю, мн. краі́, краёў, м.

1. Гранічная лінія, канечная частка чаго-н.

К. услона.

Наліць вядро да краёў.

2. Вобласць, мясцовасць, што вылучаюцца па якой-н. прымеце.

Родны к.

Партызанскі к.

К. блакітных азёр.

Яго бачылі ў нашых краях.

3. Буйная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка.

Прыморскі к.

Пярэдні край — перадавыя пазіцыі.

Біць (ліцца) цераз край — праяўляцца з вялікай сілай.

З краю ў край, ад краю да краю; з краю да краю — па ўсіх напрамках.

Канца-краю не відаць — пра тое, чаго вельмі многа.

Краем вока — мімаходам, вельмі кароткі час (бачыць каго-, што-н.).

Краем вуха — няўважліва, урыўкамі (слухаць каго-н.).

Край свету — вельмі далёка.

На краі магілы (гібелі) — у непасрэднай блізкасці са смяртэльнай небяспекай (быць, знаходзіцца).

Хапіць цераз край — зрабіць або сказаць што-н. недарэчнае, лішняе.

|| памянш. краёк, крайка́, мн. крайкі́, крайко́ў, м.

|| прым. краявы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.) і краёвы, -ая, -ае (да 3 знач.).

К. з’езд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ват ’ват валочаць па затокам (лавіць рыбу)’ (Серб.), ва́та (Шат.). Параўн. рус. ва́та ’сетка для лоўлі рыбы’, укр. ва́та ’тс’, польск. wata. Першакрыніцай з’яўляецца ням. Wate ’тс’ (аб ням. слове Клюге, 842), а паводле Рудніцкага, 1, 324, запазычанне прама з с.-в.-ням. wate (Шалудзька (Нім., 25) лічыўся з пасрэдніцтвам польск. wata < с.-в.-ням. Wate, wade). У форме вата слова зафіксавана ў ст.-бел. мове (з XVI ст.); Булыка (Запазыч., 57) бачыць першакрыніцу ў ням. Watta (?). Бел. форму ват (калі гэта не памылковы запіс) вытлумачыць цяжка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стры́баць ‘скакаць’ (Ласт.), стрыбуля́ць ‘ісці падскокваючы’ (хойн., Шатал.); сюды ж стрыбо́к ‘скок, скачок’, стры́баўка, стры́бля ‘страказа’ (Ласт.), стрыбутне́йшы ‘здаравейшы, мацнейшы’ (Ян.). Параўн. укр. стриба́ти ‘скакаць’, стрибо́к ‘скачок’. Прасл. дыял. *stribati ‘скакаць’, роднаснае літ. stribuliúoti ‘падскокваць, скакаць’ (ЕСУМ, 5, 439), якое Лаўчутэ (Балтизмы, 132) лічыць крыніцай запазычання аднаго з дзеясловаў. Параўн. таксама літ. stripuliúoti, strãpaliuoti ‘тс’, звязаныя з strapulnė́ti ‘стукаць нагамі’ (Куркіна, Этимология–1974, 52), што дазваляе ў аснове названых слоў бачыць гукаперайманне, параўн. стропаць, тро́паць ‘стукаць нагамі’ (гл.), дры́паць ‘часта пераступаць нагамі’ (Скарбы) і інш.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)