ба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны; незак.

1. без дап. Валодаць пачуццём зроку.

Совы добра бачаць ноччу.

2. каго-што. Успрымаць зрокам.

Б. лугі і палі.

3. каго-што. Сустракаць каго-, што-н.

Учора бачыў яго ў клубе.

4. Уяўляць у думках.

Б. на стагоддзі ўперад.

5. каго-што. Звяртаць увагу, заўважаць.

Б. чалавечыя пакуты.

6. што і з дадан. Адчуваць, усведамляць, разумець.

Бачу, што Сяргей праўду кажа.

Бачыць навылёт (навылет), бачыць наскрозь — вельмі добра ведаць каго-н.

Бачыш ты! (разм.) — пры выказванні здзіўлення.

Свету белага (божага) не бачыць (разм.) — быць вельмі занятым.

|| зак. уба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 2—6 знач.) і паба́чыць, -чу, -чыш, -чыць; -чаны (да 2, 3, 5 і 6 знач.).

|| наз. ба́чанне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ба́чыць несов.

1. в разн. знач. ви́деть;

во́чы не ба́чаць — глаза́ не ви́дят;

ба́чу, што ён ка́жа пра́ўду — ви́жу, что он говори́т пра́вду;

ты прывы́к мяне́ б. мале́нькай — ты привы́к ви́деть меня́ ма́ленькой;

гаспадара́ хачу́ б. — хозя́ина хочу́ ви́деть;

так ба́чу, ні́бы гэ́та было́ зусі́м няда́ўна — так ви́жу, сло́вно э́то бы́ло совсе́м неда́вно;

шмат чаго́ б. у жыцці́ — мно́гое ви́деть в жи́зни;

б. у ім ся́бра — ви́деть в нём дру́га;

2. в форме 2 лица ед. и мн. числа в знач. вводн. сл. ви́дишь (ви́дите);

тут, ба́чыце, мно́га чарні́ц — здесь, ви́дите, мно́го черни́ки;

3. (расценивать) усма́тривать;

тут няма́ падста́вы б. парушэ́нне зако́ну — тут нет основа́ния усма́тривать наруше́ние зако́на;

б. на два аршы́ны пад зямлёю — ви́деть на два арши́на под землёй;

па вача́х б. — по глаза́м ви́деть;

све́ту бе́лага (бо́жага) не б. — све́та бе́лого (бо́жьего) не ви́деть;

не б. як сваі́х вушэ́й — не вида́ть как свои́х уше́й;

свет не ба́чыў — свет не ви́дел (не ви́дывал);

то́лькі яго́ і ба́чылі — то́лько его́ и ви́дели; и был тако́в; помина́й как зва́ли;

у во́чы не б. — в глаза́ не ви́деть;

ба́чыш ты — ишь ты, смотри́ ты;

ба́чыў, кум, со́нца! — вида́л, кум, со́лнце!;

чаго́ б хаце́ў слеп, каб ба́чыў свет?погов. чего́ бы хоте́л слеп, е́сли б ви́дел свет?; тогда́ бы и го́ря ма́ло;

во́чы б не ба́чылі — глаза́ б не ви́дели;

б. навылёт — ви́деть наскво́зь;

дале́й свайго́ но́са не б. — да́льше своего́ но́са не ви́деть;

на свае́ (ула́сныя) во́чы б. — свои́ми (со́бственными) глаза́ми ви́деть;

за дрэ́вамі не б. ле́супосл. за дере́вьями не ви́деть ле́са;

рыба́к рыбака́ б. здаляка́посл. рыба́к рыбака́ ви́дит издалека́;

б. во́ка, дзе пячэ́цца ко́ка!посл. чу́ет нос, где жа́реным па́хнет;

(хоць) б. во́ка, ды даста́ць далёкапосл. (хоть) ви́дит о́ко, да зуб неймёт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (актуальны правапіс)

ба́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

1. каго-што. Успрымаць зрокам. А Аленка бачыла Сцёпку. Стаяла ў хаце каля акна і бачыла, як Сцёпка прайшоў па вуліцы. Колас.

2. Сустракаць каго‑, што‑н. [Люба:] — Таварыша Іванчанку дзе мне тут бачыць? Кучар. [Лабановіч:] — Ну, а вось ты, бабка, дзякаваць богу, трошкі пажыла-такі, а скажы ж мне, ці бачыла ты хоць раз начыстую сілу? Колас. // Трапляцца на вочы, сустракаць у жыцці. А сосны! Сосен ты такіх не бачыў, дружа любы! Свірка.

3. Уяўляць у думках. У нас у жылах творчы сок, Мы ўперад на стагоддзі бачым. Таўбін. Лесавод у думках бачыць перад сабой магутны лес з лістоўніц, дзе кожнае дрэва — волат. Мяжэвіч.

4. каго-што і чаго. Звяртаць увагу, заўважаць. На.. схуднелых бледных тварах [хлапцоў] можна было бачыць сляды глыбокіх чалавечых пакут. «ЛіМ». [Пніцкі:] — Мы не прывыклі да акуратнасці. Мы яе, сказаць, ніколі і не мелі.. У нас часта пад нагамі прападае, а мы не бачым гэтага. Чорны.

5. без дап. Валодаць пачуццём зроку. [Вася:] — Паступова да мяне вярнулася здольнасць бачыць. Шамякін.

6. што і з дадан. сказам. Усведамляць, разумець, адчуваць. Костусь бачыў, што праўду кажа Іллюк. Чорны. // Знаёміцца з кім‑, чым‑н., асабіста набыўшы дзе‑н. І Волгу бачыў я і Дон, багата рэк сібірскіх бачыў. Дубоўка. // Перажываць, зазнаваць, адчуваць на сабе. [Дзед:] — Добра табе [Міколку] так разважаць, калі ты ўсяго старога жыцця не бачыў. Лынькоў. [Лясніцкі] ніколі да гэтага не бачыў вайны. Шамякін. Ніколі ў жыцці нічыёй Не бачыла ласкі дзяўчынка. Смагаровіч. // Карыстацца, мець, валодаць. А цяпер, калі за гэту справу ўзяўся Рыгор і камсамольская ячэйка — не бачыць Грамабою гэтай зямлі. Крапіва.

7. каго-што. Выяўляць у кім‑, чым‑н. каго‑, што‑н. [Крушынскі:] — Цяпер бачу ў вас [Іван Мацвеевіч] свайго старога прыяцеля. Бядуля. Я чытаў і быў рад,.. што ў гэтым мужыку бацька бачыць самога сябе. Скрыган. З гэтага моманту Валя пачала бачыць у Любе не тое, што бачыла раней. Чорны. // Знаходзіць, успрымаць. Лічачы сябе пакрыўджаная. [Лёдзя] ва ўсім бачыла крыўднае для сябе, а ў кожным свайго крыўдзіцеля. Карпаў. Хтось бачыць музыку ў сасне, А хтосьці — новае карыта. Пысін.

8. што. Разм. Мець, атрымліваць. Што мы ад яго бачым — адны непрыемнасці.

9. у знач. пабочн. Падкрэслівае якую‑н. акалічнасць, які‑н. факт. [Пракурор:] — Ім, бачыце, цесна, ім мала Прастору, нямецкай зямлі. Колас. [Маёр:] — У нас тут, бачыце, чарніц вельмі многа. Брыль.

•••

Бачыць (навылёт) навылет, бачыць наскрозь — вельмі добра ведаць каго‑н.

Бачыць не магу (не можа) — ненавідзець, не пераносіць, не цярпець каго‑н.

Бачыць (на тры аршыны, на тры сажні) пад зямлёю — вызначацца праніклівасцю.

Бачыць саву смаляную — нічога не бачыць.

Бачыш ты! — пры выказванні здзіўлення.

Бог бачыць гл. бог.

Вось бачыш (бачыце)! — гаворыцца для пацвярджэння правільнасці чыіх‑н. слоў, вывадаў; ужываецца пры выказванні папроку і інш.

Вочы б мае не бачылі гл. вока.

Дай бог чутае бачыць гл. бог.

Далей свайго носа не бачыць — не бачыць таго, што робіцца навокал.

Дзе ты бачыў, дзе вы бачылі — ніколі, нізашто.

За дрэвамі не бачыць лесу — за чым‑н. дробным не заўважаць значнага, вялікага.

Зроду не бачыць — ніколі не бачыць каго‑, чаго‑н.

І бачыць не бачыў — поўнае адмаўленне ад чаго-небудзь.

Каб (мае) вочы не бачылі гл. вока.

Каб жа чутае бачыць — каб здзейснілася тое, што паабяцана.

Каго я бачу! — ужываецца пры выказванні здзіўлення, радасці ад сустрэчы з кім‑н.

На свае (уласныя) вочы бачыць — быць сведкам чаго‑н.

Не бачыць прасвету — быць вельмі занятым справамі, працай; доўгі час пакутаваць ад чаго‑н.

Не бачыць у вочы каго — зусім не бачыць.

Не бачыць, як сваіх вушэй — не быць таму, чаго хто‑н. жадае.

Па вачах бачыць — даведвацца аб унутраным стане, учынках каго‑н. па абліччы, па выразе твару.

Рад бачыць (вас) — форма ветлівага звароту пры сустрэчы са знаёмымі.

Свет не бачыў — надзвычай, незвычайна.

Свету белага (божага) не бачыць — быць вельмі занятым.

Спаць і курэй бачыць гл. спаць.

Толькі і бачылі — пра раптоўнае бясследнае знікненне каго‑н.

У вочы не бачыць — а) не сустракаць каго‑, чаго‑н.; б) не мець чаго‑н.

Як бачыш — а) хутка, скора. Конь добры, як бачыш заехалі; б) як пацвярджэнне пры адказе — так, але.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ба́чыць

1. shen* vt;

мне прые́мна Вас ба́чыць es freut mich, Sie zu shen;

ба́чыць у сне im Traum shen*, träumen vi (каго, што, von D);

2. (перажыць) drchmachen vt, erlben vt;

ён мно́га чаго́ ба́чыў у сваі́м жыцці́ er hat in sinem Lben viel drchgemacht;

ба́чыць каго

наскро́зь j-n durchschuen;

то́лькі яго́ і ба́чылі! (und) weg war er!;

бач [ба́чыш]

ты яго́! sieh dir das mal an! (разм); sieh mal iner an!

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)

Ба́чыць (з XVI ст.; Нас. гіст.), укр. ба́чити (з XVI ст.; Цімчанка), рус. дыял. ба́чить (рус. слова засведчана з пач. XVII ст. і запазычана з укр. мовы; Праабражэнскі, 1, 20; Шанскі, 1, Б, 61). Запазычанне з польск. baczyć ’тс’ (а гэта пераразлажэннем з *obačiti: *ob‑ačiti*o‑bačiti > bačiti, дзе ač‑, ak‑ да і.-е. кораня, што і ў слове *oko ’вока’). Гл. Ільінскі, PF, 11, 183; Бернекер, Зб. Ягічу, 598–599; Бернекер, 24; Траўтман, 4; Ваян, RÉS, 22, 7; Слаўскі, 1, 24; Фасмер, 1, 138. Іначай, але непераканаўча, Брукнер, 10 (ад польск. baka ’вока’). Неверагодна Мацэнаўэр, LF, 7, 4 (запазычанне з тур. bakmakбачыць’); Махэк, SP (Brno), 2, 1953; 135; SP (Brno), 4, 1955, 32 (сувязь з польскім opatrzyć, славац. páčiť). Таксама вельмі няпэўнай з’яўляецца этымалогія Лера–Сплавінскага, JP, 26, 166–170 (= Studia, 195–198) аб паходжанні польск. слова ад выклічніка ба! Памыляўся Лорэнц, Pomor., 1, 13, які лічыў bačiti прасл. словам. Факт усх.-слав. запазычання з польскай мовы на аснове дадзеных помнікаў добра асвятліў Лер-Сплавінскі (там жа). Гл. яшчэ Кюнэ, Poln., 42; Трубачоў, Этимология 1965, 44–47. Сюды, мабыць, адносіцца і бачыць ’не дагаджаць’ (Яўс.: Чым я табе бачу, што ты ны мяне так узьеўся?), але развіццё семантыкі растлумачыць цяжка. Да ба́чыць адносяцца і ба́чны, ба́члівы і г. д.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бачыць, заўважаць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

паба́чыць гл. бачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

уба́чыць гл. бачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

віду́шчы, -ая, -ае.

Які мае зрок, бачыць або здольны бачыць.

В. чалавек.

Адзінае відушчае вока.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

вастраво́кі, -ая, -ае.

Які добра бачыць, з вострым зрокам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)