Ва́та ’вата’ (БРС); ’баваўняная пража дамашняга прадзення’ (Влад., 198). Рус. ва́та, укр. ва́та ’вата’, польск. wata і г. д. Запазычанне з ням. Watte ’вата’ або франц. ouatte (першакрыніцай ням. слова праз пасрэдніцтва раманскіх моў з’яўляецца с.-лац. vadda) (Праабражэнскі, 1, 67; Фасмер, 1, 278; Клюге, 843; гл. таксама Шанскі, 1, В, 23).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)