Кало́вішча ’гразкае месца’ (стол., Яшк.). Сувязь з кал ’гразь і інш.’ бясспрэчная; утворана, відаць, генетычна складаным суфіксам ‑ов‑ішч‑а. меркаванні адносна якога параўн. у Сцяцко, Афікс. наз., 167.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Салду́к ’салдат’ (Касп.). З салдат (гл.) з заменай канцавога складу суф. ‑ук, як у прыму́к ’прымак’, знайду́к ’пазашлюбнае дзіця’ і г. д.; аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 74.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скару́бка ‘кусочак сала’ (Касп.). Відавочна, ад *skora (гл. скорка) з суф. ‑уб(к)а. Да суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 141. Не выключана метатэза з скабурка (гл.). Гл. скарупа.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Труса́я ‘пра неразумную, бесталковую жанчыну’ (Рэг. сл. Віц.). Відаць, ад трусіць1 ‘трэсці, калаціць’ (гл.) з суф. ‑аj‑а са значэннем зніжанасці (Сцяцко, Афікс, наз., 36). Параўн. трусея, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Таўлу́й ’гультай’ (Байк. і Некр., Сл. рэг. лекс., Сержп. Прык., Мілк.). Ад то́ўла ’няўмелы, непаваротлівы’ (гл.) з суф. ‑уй, аналагічна да талалуй ’дурнаваты’, адносна словаўтварэння гл. Сцяцко, Афікс. наз., 195.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

По́йла ’пойла’ (Бяльк., ТС), ’мука, разбоўтаная ў вадзе’ (Варл.), по́іла ’тс’ (Шат.). Ад паіць (гл.) пры дапамозе суф. ‑к‑а са значэннем ’прадмет дзеяння’ (Сцяцко, Афікс. наз., 49). Гл. поіва.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Лупе́ішча, лупе́ішчэ ’маргун’, ’вірлавокі чалавек’ (ТС), лупе́й ’маргун’ (ТС). Апошняя лексема — аддзеяслоўнае ўтварэнне. Да лу́паць1 ’лыпаць, моргаць вачыма’. Першая ўтворана ад лупе́й. Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лясе́нства ’вялікі лясны масіў’ (слаўг., Яшк.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад ⁺лясеннік, параўн. рус. кастр. лесе́нник (зборн.) ’дрэва, кусты’, рус. (ЛітССР) лесёнок ’лясок’. Аб суфіксе ‑ств‑а гл. Сцяцко (Афікс. наз., 139).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мамі́ца (груб.) ’маці’ (ушац., Жыв. сл.), рус. смал. мами́ца ’дарослая дзяўчына, жанчына’, ’бесталковая жанчына, дзяўчына’, серб.-харв. mȁmica, ма̏мица ’тс’. Да ма́ма (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 157.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́ргун іржавая гліна’ (жлоб., Нар. словатв.), рэч. ’камяні чорнага колеру, якія непажадана для ганчароў сустракаюцца ў гліне’ (Нар. словатв.). Да ма́ргель1 (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 173.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)