Мамі́ца (груб.) ’маці’ (ушац., Жыв. сл.), рус. смал. мами́ца ’дарослая дзяўчына, жанчына’, ’бесталковая жанчына, дзяўчына’, серб.-харв. mȁmica, ма̏мица ’тс’. Да ма́ма (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 157.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)