Панядзе́лак ’першы дзень тыдня пасля нядзелі’. Агульнаславянскае: рус. понеде́льник, укр. понеді́лок, ст.-рус., ст.-слав. понедѣльникъ, польск. poniedziałek, в.-луж. póndźela, н.-луж. pónżele н. р., палаб. pünedʼela, чэш. pondělí, дыял. pondělek, славац. pondelok, серб.-харв. понѐдељак, понедеонӣк, славен. pon(e)déljek, балг. понеде́лник, понде́лник. З po‑ і nedělja (гл. Фасмер, 3, 324). Махэк₂ (471) узнаўляе прасл. н. р. ponedelьje. Першапачатковае значэнне ’дзень пасля нядзелі’ (гл.). Некаторыя даследчыкі (гл. Фасмер, там жа) мяркуюць аб уплыве народна-лац. feria secunda як nedělja адлюстроўвае ўплыў лац. feria.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)