Прывушы́ць ’прымайстраваць, прыладзіць да вушака (раму)’ (міёр., Жыв. НС). Утварэнне ад вуша́к (гл.). Сюды ж дыялектныя формы назоўнікаў з чаргаваннем ‑ву‑/ў‑, ‑ы‑/‑э‑: пры́ўшэнь, мн. л. пры́ўшні, прэ́ўшэнь, прэ́вшэнь, мн. л. прэ́ўшні ’вушак (вертыкальны)’ (івац., пін., Нар. сл., Шатал., Сл. ПЗБ, Жыв. сл.; ЛА, 4), якія з’яўляюцца лексікалізацый словазлучэння пры вушаку́ з фактычна поўнай стратай уласнай семантыкі прыназоўніка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Растато́ха ’расхрыстаны, неахайна апрануты чалавек’ (гродз., Жыв. НС), растато́ханы ’расхрыстаны, неахайны’ (Сцяшк.), растато́хацца ’раскрычацца’ (Сцяшк. Сл.). Утварэнне на базе займенніка то ’тое’ (гл.), параўн. то́та (гл.), тата́ (татэ́) (ТС), які з’яўляецца “замяшчальнікам” іншых элементаў з адмоўным значэннем, параўн. ён тае́ ’не зусім нармальны, здаровы і інш.’. Параўн. рус. растото́ ’асаблівы спосаб завязваць хустку на галаве’ (Фасмер, 3, 446).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варушкі ’вясеннія апенькі’ (Інстр. II); ’род грыбоў’ (Грыг.). Параўн. рус. дыял. (смал., пск.) вару́шки ’грыбы, роднасныя апенькам’. Здаецца, утварэнне ад слав. *variti ’варыць’, г. зн. першаснае значэнне ’грыбы, якія вараць, адварваюць’. Да гэтага параўн., напр., у Даля: отвару́хи ’маласольныя грыбы’, отвару́шка ’від грыбоў’. Далей, магчыма, сюды адносяцца і бел. гавару́шкі ’апенькі’, рус. говору́шки ’тс’, а таксама бел. авяру́шкі ’вясеннія апенькі’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вечары́на ’вечар як частка сутак’ (Янк. II), вече̂ри́на ’вячэрні час’ (Нас. Доп.), укр. вечори́на ’вечар’, рус. алан., смал., варон. вечери́на ’вячэрні час, змрок, прыцемак’, пск., наўг. вечери́нка ’тс’, макед. вечерина ’вячэрні змрок, час пад вечар’, балг. вече́рина ’вечар’. Утварэнне ад večer‑ і суф. ‑in‑a, які надае значэнне часткі азначальнай асновы. Ва ўсх.-маг. вічарі́на ’вечар’ суф. ‑ін‑а з’яўляецца павелічальным.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ве́янка1 ’машына для веяння збожжа’ (Кліх), палес. віянка ’шуфлік’ (Тарн.), лун. ве́енка ’драўляны шуфлік для ручнога веяння’ (Шатал.). Укр. ві́янка ’веянне збожжа’, рус. урал., сіб. ве́янка ’веялка, машына для веяння’. Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑k‑a ад прыметніка vějanъ. Да ве́яць (гл.).

Веянка2 ’павека’ (свісл., Шатал.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад веяць (гл.). Аналагічныя суадносіны ў лексемы веялка ’шуфлік’ ⟷ веялка ’павека’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Далікту́ся ’вельмі далікатны (пра чалавека)’ (Сцяц.). Відаць, запазычанне з польск. мовы, але слова было сапсавана. Параўн. польск. delikatniś ’пястуха, недатыка’ (утварэнне да delikatny). Параўн. яшчэ ст.-бел. деликатъ ’пястун’ (паводле Булыкі, Запазыч., 90, з франц. délicat < лац.). Фанетычная структура польск. слова, відаць, была незвычайнай для ўсх.-слав. моў, і таму яно было перароблена і, магчыма, кантамінавалася з нейкім іншым словам.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Намарска́цца ’напрацавацца’ (Янк. 1). Да марска́ць, марсану́ць (гл.); згодна з Мяркулавай, значэнне ’хутка рухацца’ (у тым ліку ў працы) развілося на базе супольнага для беларускага і чэшскага дзеясловаў значэння ’махаць, біць’, параўн. чэш. mrsknouti sebou (pri praci) ’хутка павярнуцца’ і пад., якія ўзыходзяць да прасл. *mьrskati, што разглядаецца як утварэнне з інтэнсіўным суфіксам ‑sk‑ ад прасл. *merti ’біць’ (Этимология–1974, 60–61).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Багі́ня. Рус. боги́ня, укр. боѓиня, польск. bogini, чэш. bohyně, ст.-слав. богын̑и, серб.-харв. бо̀гиња і г. д. Прасл. bogyńi, утварэнне архаічным суфіксам ‑yńi ад bogъ (гл.). Параўн. Слаўскі, 1, 39. Да словаўтварэння гл. Зубаты, AfslPh, 25, 355–365; Мейе, Études, 457–458; Ваян, RÉS, 24, 181–184; Ляскоўскі, JP, 42, 1962, 171–187. Параўн. таксама Крэя, JP, 50, 1970, № 1, 25–33.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Межава́ць ’пракладваць межы’, ’быць сумежным’, ’чаргавацца’ (ТСБМ; малар., Выг. дыс.), докш. межава́цца, тураў. межова́цца ’мець агульную мяжу, суседнічаць’ (Сл. ПЗБ, ТС), укр. межува́ти(ся), рус. межева́ть, ст.-рус. межевати ’тс’, в.-луж. mjezować, чэш. старое mezovati ’гранічыць’, балг. межо̀вам ’працую ў талацэ’. Відаць, старое паўн.-слав. утварэнне з суфіксам ‑ova‑ ад мяжа́ (гл.). Сюды ж межавік ’каморнік’ (Бяльк.), якое з рус. межевик ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дрыгаце́ць ’дрыжаць’ (БРС, Касп., Шат.). Утварэнне з «узмацняльным» суфіксам ад слав. *drъg‑ (параўн. *drъgati, *drъgъtati, *drъgъtěti ў Трубачова, Эт. сл., 5, 137–138). Праформа *drъg‑ot‑ěti пацвярджаецца, напр., укр. дыял. дрогота́ ’дрож’, славац. drgotať ’грукатаць’ і бел. словам. Ва ўсякім разе мадэль *drъg‑ot‑ěti носіць прасл. характар і не можа быць зведзенай да *drъgъtěti, як гэта ў Трубачова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)