Ве́янка 1 ’машына для веяння збожжа’ (Кліх), палес. віянка ’шуфлік’ (Тарн.), лун. ве́енка ’драўляны шуфлік для ручнога веяння’ (Шатал.). Укр. ві́янка ’веянне збожжа’, рус. урал., сіб. ве́янка ’веялка, машына для веяння’. Усх.-слав. утварэнне з суф. ‑k‑a ад прыметніка vějanъ. Да ве́яць (гл.).
Веянка 2 ’павека’ (свісл., Шатал.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад веяць (гл.). Аналагічныя суадносіны ў лексемы веялка ’шуфлік’ ⟷ веялка ’павека’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)