То́та ’заменнік воўка (у загадцы)’: ішоў тота каля плота (Барад.). Відаць, захаванае ў фальклоры ст.-бел. тотъ ’той’ з першаснага тъ‑тъ або то‑тъ (дзе то выводзіцца з ускосных склонаў займенніка параўн. Карскі 2-3, 86–87, 90). Гл. той.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)