Прывушы́ць ’прымайстраваць, прыладзіць да вушака (раму)’ (міёр., Жыв. НС). Утварэнне ад вуша́к (гл.). Сюды ж дыялектныя формы назоўнікаў з чаргаваннем ‑ву‑/ў‑, ‑ы‑/‑э‑: пры́ўшэнь, мн. л. пры́ўшні, прэ́ўшэнь, прэ́вшэнь, мн. л. прэ́ўшні ’вушак (вертыкальны)’ (івац., пін., Нар. сл., Шатал., Сл. ПЗБ, Жыв. сл.; ЛА, 4), якія з’яўляюцца лексікалізацый словазлучэння пры вушаку́ з фактычна поўнай стратай уласнай семантыкі прыназоўніка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)