утварэ́нне
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
утварэ́нне |
утварэ́нні |
| Р. |
утварэ́ння |
утварэ́нняў |
| Д. |
утварэ́нню |
утварэ́нням |
| В. |
утварэ́нне |
утварэ́нні |
| Т. |
утварэ́ннем |
утварэ́ннямі |
| М. |
утварэ́нні |
утварэ́ннях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
утварэ́нне, -я, н.
1. гл. утварыцца, утварыць.
2. мн. -і, -яў. Тое, што ўтварылася з чаго-н.
Тлушчавыя ўтварэнні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
утварэ́нне ср., в разн. знач. образова́ние;
у. дзяржа́вы — образова́ние госуда́рства;
у. го́рных паро́д — образова́ние го́рных поро́д;
тлу́шчавыя ўтварэ́нні пад ску́рай — жировы́е образова́ния под ко́жей
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
утварэ́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. утвараць — утварыць (у 1, 2 знач.).
2. Тое, што ўзнікла ў выніку якога‑н. дзеяння, працэсу. Тлушчавыя ўтварэнні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
утвары́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -во́рыцца; зак.
Атрымацца, узнікнуць.
Утварыліся снежныя завалы.
Утварылася новае таварыства.
|| незак. утвара́цца, -а́ецца.
|| наз. утварэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
утвары́ць, -вару́, -во́рыш, -во́рыць; -во́раны; зак., што.
1. Стварыць сабой, выклікаць сабой узнікненне чаго-н.
Лініі ўтварылі прамы вугал.
Вада ўтварыла ў зямлі паглыбленне.
2. Арганізаваць, заснаваць.
У. ваенна-палітычны саюз.
3. Зрабіць што-н. нечаканае, непажаданае, напракудзіць (разм.).
Ай, што вы, дзеці, тут утварылі!
|| незак. утвара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. утварэ́нне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
суфікса́цыя, -і, ж. (спец.).
Утварэнне слоў або форм слоў пры дапамозе суфіксаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цукрава́нне, -я, н.
Утварэнне цукру, цукрыстых рэчываў у чым-н.
Ц. крухмалу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
іаніза́цыя, -і, ж. (спец.).
Утварэнне іонаў у якім-н. асяроддзі.
І. паветра.
|| прым. іанізацы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
трамбо́з, -у, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Утварэнне тромба¹ ў крывяносных сасудах.
|| прым. трамбо́зны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)