Нітка ’прадзіва, нітка’ (Бяльк., Яруш.; мсцісл., Жыв. сл., Сл. ПЗБ, ТС), рэдка ніць ’тс’ (Яруш.), ніткі мн. ’прадзіва’ (Бесар.), параўн. укр. нить, ни́тка, рус. нить, ни́тка, польск. nić, nitka, чэш. nit, славац. niť, в.-луж. nić, nitka, н.-луж. niś, nitka, палаб. nait, славен. nit, nȋtka, серб.-харв. ни̏т, макед. дыял. нитка. Да прасл. *nitь, роднаснае літ. nýtis ’аснова’; усё ўзыходзіць да і.-е. кораня nēi‑ ’прасці’, г. зн. ’прадзіва’ (Фасмер, 3, 76; Махэк₂, 399; Бязлай, 2, 224; Шустар-Шэўц, 13, 1001). Значэнне ’нізка’, параўн. нітка грыбоў (Сл. ПЗБ, Шатал.; Мат. Гом., ТС), хутчэй за ўсё вынік пераасэнсавання дээтымалагізаванай назвы нізка.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вятлю́к ’маладзік’ (Бяльк.). Па фармальнаму падабенству гэта ўтварэнне, якое з’явілася ў выніку дээтымалагізацыі першаснага вятох (аб магчымасці такога працэсу гл. вятух). Пэўныя цяжкасці выклікае, аднак, наяўнасць л. Дапускаючы суфіксацыю ‑юк, тыповую для гэтага раёна, можна думаць, што маглі ўзнікаць і трансформы *‑люк як вынік перараскладання слоў тыпу шчаўлюк, шаплюк, гаплюк, камлюк і да т. п.; параўн. асабліва ціцярлюк ’цецярук’ (Бяльк.), дзе л, праўда, магло ўтварыцца фанетычным шляхам. Параўн. яшчэ фармальна падобнае жаўтляк ’жоўты агурок’. Іншая версія — існаванне формы тыпу *ветлы (< *ветхлы?), якую, магчыма, пацвярджае н.-луж. wjatły ’зношаны, стары, струхлелы’. Ва ўсякім выпадку суфіксацыя памяншальная, і гэта тлумачыць значэнне ’маладзік’ разглядаемага слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Курасле́п1 ’род раслін сямейства казяльцовых: анемона, Anemone L.’ (ТСБМ, Кіс., Сл. паўн.-зах., Шат., Касп., Сцяшк., ТС, Дэмб. 1, Бейл.). Укр. куряча сліпота, рус. курослеп ’тс’, славен. kuroslèp ’вочны цвет, Anagallis arvensis’, серб.-харв. kuroslijep ’чымер чорны, Helleborus niger’, польск. kuroślep ’вочны цвет, Anagallis arvensis’, славац. kuroslep ’тс’. Параўн. Слаўскі, 3, 426; Скок, 2, 240; Безлай, 2, 113. Да кур1 (гл.) і сляпы (гл.). Назвы гэтых раслін у розных славянскіх мовах — вынік калькавання з лацінскай і нямецкай моў і кантамінацый. Іх праславянская старажытнасць здаецца неверагоднай.

Курасле́п2 вадзяны ’вадаперыца балотная, Hottonia palustris L.’ (Кіс.). Да кураслеп1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадзяні́к1 ’вадзяны’ (Яруш., Нік., Няч., БРС), вадзяны́ ’нячысты дух, які жыве ў рэках, азёрах’ (Сцяшк.), вадзяні́к, вадзяны́ ’дух-гаспадар у лесе’ (Інстр. II), вадзянікі ’тс’ (Касп.). Суфіксальны дэрыват ад вадзяны́ ’які знаходзіцца ў вадзе’; вынік універбізацыі словазлучэння вадзяны дух. Параўн. рус. водяной, укр. водний, серб.-харв. во̀дац ’тс’.

Вадзянік2 ’вугал у хаце, дзе ставяць ваду і посуд’ (Шушк.). Суфіксальнае ўтварэнне ад вадзяны́ ’прызначаны для вады’. Параўн. балг. водни́к ’месца ў кухні, дзе вешаюць катлы з вадой’.

Вадзяні́к3 ’драўляны коўш для вады’ (Серб.); ’чайнік’ (Мат. Гом.). Да вадзяны́. Параўн. укр. водяник ’посуд для вады’, водник ’хатняя дзежачка для вады’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Аплэ́вух ’непаваротлівы, неахайны чалавек’ (Жд.). Прыведзены як прыклад сказ: «Аплэвух гэты, апусціў крылля, смаркачэ вечна блішчаць на вусах» указвае на імавернасць утварэння ад пляваць агентыўным суфіксам ‑ух (параўн. пастух), які, аднак, звычайна нясе націск. Адсутнасць націску можа тлумачыцца аналогіяй з не́слух. Параўн. рус. оплёвыш, оплеванец ’зняважаны чалавек’ (Даль). Цвёрдасць лвынік экспрэсіі значэння слова. Значэнне ’непаваротлівы’ (прыклад яго не пацвярджае, але і не пярэчыць яму) можа весці да параўнання з літ. ãplamis ’непаваротлівы чалавек’, аднак і ў гэтым выпадку адбыліся беларуская словаўтваральная апрацоўка і значная фанетычная змена, выклікання, магчыма, народнаэтымалагічным асэнсаваннем слова, якое мае экопрэсіўнае значэнне. Параўн. яшчэ аблавухі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ашу́шкацца ’надзець на сябе многа адзежын’ (Нас., Чач., КЭС, лаг.), ошушкацца (КСТ), абшушкацца ’цёпла адзецца’ (КСП), ушушкацца (Бір. Дзярж.), нашушкацца (таўбц., жыт., петрык., брагін., Цыхун, вусн. паведамл.). Ад шушкацца ’цёпла апранацца, укрывацца’, што звязана з шушкацца ’капацца, шастаць; паволі і ціха што-небудзь рабіць’, да семантыкі параўн. копша ’занадта цёпла адзеты чалавек; той, хто капаецца, павольна працуе’, параўн. варыянты з х і ст у корані: нашухацца ’адзецца цёпла і многа’ (КСТ) і нашуштацца (нашустацца) ад шухацца, шустацца (па тэрміналогіі Махэка — «ch‑» і «st‑intensivum», параўн. чэш. ošoust, ošusta ’абарванец’ і славац. ošuchaný ’абарваны’, гл. Махэк₂, 619, 629), што можна разглядаць як вынік кантамінацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Рубі́н, ’каштоўны камень чырвонага колеру’ (ТСБМ). Рус. руби́н, польск. rubin, чэш. rubín, серб.-харв. ру̀би̑н, балг. руби́н. Ст.-бел. рубинъ са ст.-польск. rubin < ням. Rubin < познелац. rubinus ’рубін’ < ruber або rubeus ’чырвоны’ < і.-е. *reudh‑, роднаснага да руды, гл. (Брукнер, 466; Фасмер, 3, 511; Булыка, Запазыч., 288).

Рубі́н2, рубі́ха ’драўляны брусок з насечкамі для качання бялізны’ (Касп.). Ад рубіць ’сячы’ (гл.) са словаўтваральным значэннем ’прадмет — вынік дзеяння’. Падобныя ўтварэнні з суфіксам ‑ін‑ (аднак, жаночага роду): лупіна, адбоіна ’адбіты кавалак’ і інш., з суфіксам ‑іх‑а (‑ых‑a): жаць (жмуць) — жмыха (магілёўскі рэгіянальны, нерэгулярны тып).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ружжо́ ’стрэльба’ (ТСБМ), ружʼё ’тс’ (Сл. ПЗБ), ружʼе́ ’тс’ (ТС), ружэ́йны ’які мае адносіны да ружжа’, ’які праводзіцца з ружжом’ (ТСБМ). З рус. ружьё, якое першапачаткова ўжывалася ў зборным значэнні ’зброя ўвогуле’, як і оружье́, ад якога паходзіць. Оружье́/оружие ’гармата; зброя’ < прасл. *orǫžьje (дзе ž < g) з тым жа коранем *rǫg‑, што і ў *rǫgati (гл. ругнуцца). Разглядаецца адначасова як вынік кантамінацыі з прасл. *orǫdьje ’гармата’ (Чарных, 2, 606) насуперак Фасмеру. Апошні, акрамя таго, лічыць, што оружье — царкоўнаславянізм пры спрадвечнай форме ружьё (Фасмер, 3, 154). Паводле Адзінцова (Этимология–1985, 123), адпадзенне пачатковага галоснага адбылося па-за межамі Расіі, што сумнеўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Свер ‘вага ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, к. 243), свір ‘тс’ (Сл. ПЗБ), ‘саха ў студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 808), ‘падважнік, доўгая палка, якая адным канцом упіраецца ў зямлю’, свіра́ ‘вага ў студні з жураўлём’ (Нік., Оч., 64), сві́рэц ‘вочап у студні з жураўлём’ (ДАБМ, камент., 810). Узыходзіць да літ. sver̃ti, svḗrt ‘узважваць, нахіляць, падважваць’, у якасці крыніц запазычання прапануецца літ. svirtìs, лат. svēre, svira, svīra ‘вага ў студні з жураўлём’, ‘рычаг’, параўн. асвер (гл.), дзе а‑ пратэза або вынік уздзеяння дзеяслова аcве́рыць ‘падняць’ (Ласт.), гл. Краўчук, Лекс. балтызмы, 15; Лаўчутэ, Балтизмы, 52; Анікін, Опыт, 91.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́ртацца ’рабіць няякасна, з агрэхамі, без ведання справы’ (Скарбы). Няясна; параўнанне з пэркало ’капун, капуха’ (карэліц., Жыв. сл.), польск. pertać, варыянт pyrtač ’піхаць, тыркаць’, дазваляе звязаць усе названыя формы з другій, параўн. растаны́‑рыць і пырта ’нос’ (гл.) (рус. распырить ноздри); у такім выпадку беларускія словы з пэр-вынік польскага уплыву, параўн. perzyć się ’натапырвацца’. У аснове, магчыма, імітатыў тыпу тыр‑пыр (пра няўклюднае i̯ няўмелае дзеянне), што звязаны чаргаваннем з пароць і рус. портить (*рыШі), параўн. партач, партачыць (гл.). Меркаванне Банькоўскага (2, 531) пра паходжанне польскіх формаў з pyr(s)tać (*parstać) ’штурхаць пальцам’ ад ст.-польск. parst ’палец’ здаецца менш верагодным. Гл. таксама поркацца.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)