Пішча́ль ’уюн, Misgurnus’ (докш., віл., ЛА, 1), пішчаль ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ). Да пішчаць (гл.), чаргаванне галосных, як у ручай! ручэй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перапе́ў, ‑певу, м.

1. Паслядоўнае чаргаванне напеўных гукаў. Птушыны перапеў. □ Прынясі мне вечарынай Перапеў крыніцы, Падары ты мне ўсмешку, Што ярчэй зарніцы. Русак.

2. перан. Паўтарэнне вядомага, раней сказанага. Перапевы старых ісцін. // Адлюстраванне чаго‑н. у форме напеўных гукаў. Зыкі зурновыя — зыкі мае вы, — майго сэрца званы, Вы — маіх думак і мар перапевы... Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Но́хцам ’нагой, выспяткам’ (кап., Жыв. сл.). Да носцам (гл.) з ад’ідэацыяй да нага, параўн. ногцам ’тс’; чаргаванне х‑г гл. у нохаць < ногаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Няхлю́жы, ныхлюжый ’дрэнны, кепскі’ (брэсц., Нар. лекс.), ніўхалюжый ’няўклюды, нехлямяжы’ (Бяльк.). Гл. няўклюда; чаргаванне⇉можа мець экспрэсіўны характар, параўн. няхлюда ’няўклюда’ (Сцяшк. Сл.), формы з дадатковай вакалізацыяй, магчыма, пад уплывам халь ’дрэнь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перабэ́чыцца ’схіліцца на бок’, перабэчыць ’схіліць на бок, наставіць (напр., жывот)’ (Скарбы). Да пера- і бок (гл.), параўн. чаргаванне крок/крэч ’крык’ і пад., паралельнае да польск. дыял. znewu ’znowu’, depire ’dopiero’ (Клемянсевіч. Gr., 96).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пэ́лах ’сполах’ (Жд. 1). Ад полах (гл.), варыянт слова з пераходам о > э пад націскам, параўн. потрахііпэтрахі (гл.); параўн. таксама чаргаванне галосных у крык//крок//крэч ’крык’, якому Асоўскі (Stud. slawist., 159) прыпісвае праславянскі характар.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пы́згры ’мыса, пярэдняя частка галавы ў коней, кароў і інш.’ (глыб., Жыв. св.). Ад пу́здра ’ноздры, храпа’ (гл. пуздро); у абедзвюх формах, магчыма, знайшло адлюстраванне чаргаванне асноў прасл. *pug‑(z): *pyž‑, гл. Куркіна, Этимология–1971, 70–72.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

перабо́р, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. перабіраць — перабраць (у 1, 3, 4 і 6 знач.) і перабірацца — перабрацца (у 2 знач.).

2. Дзеянне паводле дзеясл. перабіраць (у 2 знач.).

3. Лішак, узятае звыш меры, нормы; проціл. недабор. Перабор меры таксама нядобры, як і недабор. Колас.

4. Частае чаргаванне якіх‑н. гукаў; перазвон, перастук. Пералівістыя пераборы галасоў. □ Баяны і гармонікі заігралі ў перабор. Калачынскі. Ззаду грымелі, разрываючыся, снарады і густа, з пераборамі, ляскаталі кулямёты. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Таўмо́рыць ’мясіць; запіхваць’ (Юрч. Вытв.), таўмо́рыцца ’тоўпіцца, вазіцца, кешкацца’ (Юрч. Фраз. 1). Дзеяслоў, утвораны ад незахаванага *tъlmiti (гл. папярэднія словы) з экспрэсіўным суф. ‑ori‑, аналагічным да ‑oli‑ (чаргаванне гэтых суфіксаў характэрна для гукапераймальных і экспрэсіўных дзеясловаў, параўн. Борысь, Leksyka słów., 30). Параўн. таўпіць, таўпорыць, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рытм, ‑у, м.

Раўнамернае чаргаванне якіх‑н. элементаў (гукавых, рухальных і пад.), уласцівае дзеянню, цячэнню, развіццю чаго‑н. Я разумею гэту песню. Я адчуваю яе мелодыю. Я ўхапіў яе рытм. Дзяргай. Жандар падышоў да Рытвінскага размерным крокам, чотка адбіваючы рытм на цэментавай падлозе. Баранавых. // Пра размераны, наладжаны якім‑н. чынам ход чаго‑н. Мінула колькі дзён, і Наташа сама не заўважыла, як аказалася ўцягнутай у гэты напружаны высокі рытм жыцця на будаўніцтве. Краўчанка. Праца ішла сваім будзённым рытмам. Кавалёў.

[Грэч. rhythmós — суразмернасць, стройнасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)