◎ Пы́згры ’мыса, пярэдняя частка галавы ў коней, кароў і інш.’ (глыб., Жыв. св.). Ад пу́здра ’ноздры, храпа’ (гл. пуздро); у абедзвюх формах, магчыма, знайшло адлюстраванне чаргаванне асноў прасл. *pug‑(z): *pyž‑, гл. Куркіна, Этимология–1971, 70–72.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)