узня́ць сов.

1. в разн. знач. подня́ть; (уровень чего-л. — ещё) повы́сить; (непомерно увеличить — ещё) вздуть;

у. бэ́льку на бло́ках — подня́ть ба́лку на бло́ках;

у. флаг на караблі́ — подня́ть флаг на корабле́;

мех — як у. — мех — как подня́ть;

у. гаспада́рку — подня́ть хозя́йство;

у. цэ́ны — подня́ть (вздуть) це́ны;

у. цаліну́ — подня́ть целину́;

у. паўста́нне — подня́ть восста́ние;

у. настро́й — подня́ть настрое́ние;

у. крык — подня́ть крик;

у. узро́вень вады́ — подня́ть (повы́сить) у́ровень воды́;

у. прадукцы́йнасць пра́цы — подня́ть (повы́сить) производи́тельность труда́;

2. (восхвалить) вознести́, превознести́;

3. возвы́сить, вознести́;

4. (предложить для обсуждения) подня́ть, возбуди́ть;

у. пыта́нне — подня́ть (возбуди́ть) вопро́с;

у. го́лас — подня́ть го́лос;

у. галаву́ — подня́ть го́лову;

у. руку́ — (на каго) подня́ть ру́ку (на кого)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ла́да1 ’каханы (каханая), любы (любая), мілы (мілая)’ (ТСБМ), ’муж’ (паўд.-усх., КЭС), ’(згодна з нашай міфалогіяй) выдатная багіня прашчураў, жонка бога Сонца і маці бога Ярылы’ (КЭС, лаг.), зах.-бран. ’нялюбы муж’. Укр. лада ’старажытнаславянская багіня’, ладо‑ладо! ладі‑ладі! ’прыпеў у фальклорных песнях’, ’мужык’, ’жонка’, ладува́ти ’спяваць вясельныя песні’; рус., ст.-рус. лада ’муж, жонка’, ладо, ладый ’мілы, каханы каханая’, ц.-слав. ладо ’каханы’; польск. łado! łado! ’прыпеў у вясельных песнях’ (Любліншчына, Холмшчына), ст.-польск. łado ’вокліч, назва бога’ (XV ст.), в.-луж. łado ’распусніца’, ст.-чэш. lada ’цнатлівая дзяўчына’, магчыма, і славен. ladaкрык’, lado gnati ’лямантаваць, хныкаць’, ládati ’спяваць’ (гл. Куркіна, Этимология–1976, 22), серб.-харв. ла̏да ’паэтычная назва замужняй жанчыны’, ла́дати ’спяваць напярэдадні вясенняга Юр’я, ідучы ад хаты да хаты: łado (m)oj, lado le, lȃdo, lȃdole — прыпеў у народнай песні, балг. лада ’другая дачка ў сям’і, што (у вясельнай цырымоніі) ідзе за вадой, з якой пасля варожачы дастае пярсцёнак’. Прасл. lada звязана з ladъ > лад (гл.) асноўным значэннем ’адпаведны, роўны, згодны’ (Крэчмер, Glotta, 30, 91–92; Фасмер, 2, 447; Слаўскі, 4, 420–421). Нельга згадзіцца з Махэкам₂ (317), які ўслед за Полакам (LF, 70, 27) адносіць слова да ліку чарнаморскіх, малаазіяцкіх. Выпадковае падабенстваз авар. tladi, λadi ’жанчына’ (Лідэн, KZ, 56, 223; Трубяцкой, BSL, 23, 199–200); Будзімір (RJAZU, 309, 97) звязвае прасл. lada са ст.-грэч. Λήτα, Λητώ, лац. Latōna, этрус. Voltumnus і інш. — усе з і.-е. *veldh‑ ’валодаць, панаваць’ > *vlāhā. Міклашыч (159) лексему lada звязвае з такімі, як чэш. láska ’каханне’, ladný, слав. lagoda, лац. Latōna, лік. lada ’пані’. Самая новая этымалогія ў Трубачова (История терм., 99–101) — з і.-е. *al‑ ’расці’, *al‑dho‑s ’які вырас’. Гл. таксама этымалогію да лада: Menges, Oriens, IX, 1956, 86–94.

Ла́да2 ’прыгатаванне’ (КЭС, лаг.). Рэгіянальнае ўтварэнне ад ладзіць ’рыхтаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Но1 ’так, але’ (саліг., Нар. словатв.), ’але, ну’: Но, дарма, — дзед кажэ, — быле хлеб (рэч., Бел. каз. эпас, 111), ’ды’ (ТС), параўн. укр. но ’тс’, рус. но ’так, але, ну’, польск. no ’тс’, чэш. no ’тс’, славац. no ’тс’, в.-луж. no ’тс’, н.-луж. no ’тс’, славен. no ’тс’, серб.-харв. но ’тс’. Мяркуецца, што гэта самастойны наватвор на той самай фармальнай базе, што і прасл. *nъ (параўн. рус. но ’але’) і *nǫ/no (гл. ну) (ESSJ SG, 2, 500–502), гл. таксама наст. слова.

Но2 ’а ну ж, ж, жа’: Ідзі но воды прынесі! (ТС), ‑но ’жа, = рус. ‑ка’ (палес., Сцепанец, Крест. свадьба, 163), укр. ‑но ’тс’, рус. ‑но ’жа’, польск. no ’тс’, славен. no ’тс’. Постпазіцыйная ўзмацняльная часціца таго ж паходжання, што і но1 (гл.); сюды ж, відаць, і серб.-харв. ‑но, што адзначаў яшчэ Равінскі (Черног., 529), у выразах како‑но, које‑но, који‑но і пад., што суадносіцца з другой часткай у ажно́ (гл.) і пад. (ESSJ SG, 2, 501; 1, 322–323; Махэк₂, 400).

Но3 ’толькі, адно’: Хай но пачнуць косіць, то дождж будзе (ТС), ’быццам, як’ (ТС). Магчыма, з одно́, онно́ ’толькі’ (ТС), гл. адзін, аднак не выключана сувязь з узмацняльным но2.

Но4 — выклічнік, якім падганяюць каня: Ён на коня: но! но! (рэч., Бел. каз. эпас, 95), ’пагрозны або панукаючы крык на каня’ (Дразд., ТС), но́‑о! ’тс’ (мсцісл., З нар. сл.), но́‑но́ ’тс’ (в.-дзв., Шатал.), сюды таксама ні ’пануканне’ (Касп.), ну ’тс’ (Янк. 3.), нё ’тс’ (ТС), укр. но, ньо, ’тс’, рус. но ’тс’, польск. no ’тс’, чэш. дыял. no, ’тс’, славац. дыял. no, ne ’тс’. Таго ж паходжання, што і но1 (ESSJ SG, 2, 502); параўн. таксама мсцісл. нок ’пра пануканне каня’ (Нар. лекс.), што, відаць, паходзіць ад дзеяслова но́каць ’падганяць каня крыкам «но!»’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

во́ля, ‑і, ж.

1. Свядомае і мэтанакіраванае рэгуляванне чалавекам сваёй дзейнасці. Сіла волі. Цвёрдая воля. □ І сэрцы, і воля, І думы народа Злучыліся ў плыні адной. Колас. Пад дажджом, на ветры і холадзе працавалі маладыя будаўнікі, гартуючы сваю волю і выпрабоўваючы вытрымку. Грахоўскі. // да чаго. Упартае імкненне дасягнуць чаго‑н. Воля да перамогі. □ Не зламала вайна ды і не магла зламаць волі савецкіх людзей да жыцця, іх веры ў будучыню. Краўчанка.

2. Жаданне, патрабаванне. Дыктаваць сваю волю. Апошняя воля. Не па сваёй волі. □ Дзікі крык вырваўся сам проці волі Васіля. Колас.

3. Улада, права. Тут ужо ваша воля. □ [Юрка] перастаў адчуваць матчыну волю над сабою. Карпаў.

4. Свабода, незалежнасць; проціл. няволя. І ўсё, што ў нас святога ёсць — Радзіма, воля, слава, чэсць, — Мы пранясём праз гром, агонь. Колас. Ідзі пад сцягам баявым За волю ў бой крывавы. Бялевіч.

5. Гіст. Вызваленне ад прыгоннай залежнасці. Купіць волю.

6. Магчымасць дзейнічаць самастойна.

7. Становішча, пры якім жыццё чалавека, жывёл, птушак не абмежавана ўмовамі зняволення. Выйсці на волю. Выпусціць жураўля на волю.

8. Прастор, прыволле, раздолле. Рэкі разбурылі прыстасаванні, якімі людзі запаланілі іх, і вырваліся на волю. Самуйлёнак. Такая шыр бязмежная,.. Што крок, то волі знак! Колас.

•••

Вольнаму воля гл. вольны.

Вольная воля — нічым неабмежаваная свабода.

Воля ваша — рабіце, як лічыце патрэбным.

Даць волю каму-чаму гл. даць.

Даць волю рукам гл. даць.

Жалезная воля — непахісная, нязломная воля.

Людзі добрай волі гл. людзі.

На волю лёсу — без падтрымкі, без дапамогі, без нагляду.

Па добрай волі, добрая воля — без прымусу, добраахвотна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скрозь, прысл. і прыназ.

1. прысл. Усюды, кругом. Тут скрозь зелянелі садкі і агародчыкі з ярка-чырвонымі ружамі і пахучымі гваздзікамі. Якімовіч. Увосень скрозь пахлі смалой новыя сцены. Чорны.

2. прысл. Разм. Заўсёды, праз увесь час. [Віктар] скрозь прыглядаўся да .. [Зеленюка], сачыў за кожным ягоным рухам. Зарэцкі. [Касцюкевіч:] — Я сябе скрозь сам правяраю — у мяне ўсё запісана. Скрыган.

3. прыназ. з В. Праз, цераз што‑н. Скрозь галіны дрэў скупа прабіваўся тужлівы бляск месяца. Колас. Скрозь сівую сетку дажджу я ўгледзеў у полі, ля куста вербалозу, жанчыну... Сачанка. // Ужываецца пры абазначэнні якой‑н. з’явы, стану і пад., за якімі можна заўважыць што‑н. [Андрыян] даганяе .. [Юльку] і крычыць скрозь гул матора і ляскат жалеза: — Сядай, падвязу! Марціновіч. Скрозь гэты хор [конікаў] Андрэй пачуў угары лёгкі посвіст. Дуброўскі. Як скрозь сон пачуў гэты крык Міколка. Лынькоў.

4. прыназ. з В. Ужываецца пры абазначэнні дзеяння, стану і пад., якое змяняецца, чаргуецца, суправаджаецца іншым дзеяннем, станам і пад. — Я хачу, каб калгас... — скрозь кашаль гаварыў [Лаўрэн], — каб жыў калгас. Баранавых. — Рабі што хочаш, а я не астануся адна, — скрозь слёзы гаварыла Таня. Новікаў. — Гэта ж Сямён! — чуе Маша скрозь дрымоту свой голас і прачынаецца. Мележ.

•••

Гатоў скрозь зямлю праваліцца гл. гатовы.

Глядзець скрозь пальцы на каго-што — тое, што і глядзець праз пальцы на каго-што (гл. глядзець).

Праваліцца мне скрозь зямлю гл. праваліцца.

Скрозь зубы — тое, што і праз зубы (гл. зуб).

Як скрозь зямлю праваліўся гл. праваліцца.

Скрозь зямлю бачыць — тое, што і бачыць пад зямлёю (гл. бачыць).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падня́ць сов., в разн. знач. подня́ть; (цену, требования и т.п. — ещё) повы́сить;

п. я́блык — подня́ть я́блоко;

п. я́кар — подня́ть я́корь;

п. флаг — подня́ть флаг;

п. бака́л — подня́ть бока́л;

п. узро́вень вады́ — подня́ть у́ровень воды́;

п. прамысло́вую вытво́рчасць — подня́ть промы́шленное произво́дство;

п. ціка́васць да чаго́е́будзь — подня́ть интере́с к чему́-л.;

п. настро́й — подня́ть настрое́ние;

сяго́ння ра́на ~нялі́ дзяце́й — сего́дня ра́но по́дняли дете́й;

п. паўста́нне — подня́ть восста́ние;

п. крык — подня́ть крик;

п. цаліну́ — подня́ть целину́;

п. за́йца — подня́ть за́йца;

п. матэрыя́лы — подня́ть материа́лы;

п. галаву́ — подня́ть го́лову;

п. руку́ — (на каго) подня́ть ру́ку (на кого);

п. на но́гі — подня́ть на́ ноги;

п. у паве́тра — подня́ть на во́здух;

п. пальча́тку — подня́ть перча́тку;

п. дух — подня́ть дух;

п. на шчыт — подня́ть на щит;

п. на смех — подня́ть на́ смех

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

после́дний в разн. знач. апо́шні;

после́дняя инста́нция апо́шняя інста́нцыя;

за после́днее вре́мя за апо́шні час;

после́дний сорт апо́шні сорт (гату́нак);

игра́ть не после́днюю роль ады́грываць не апо́шнюю ро́лю;

э́то после́днее де́ло гэ́та апо́шняя спра́ва;

са́мый после́дний челове́к са́мы апо́шні чалаве́к;

после́дние времена́ (наста́ли) апо́шні час (наста́ў);

после́дний крик мо́ды апо́шні крык мо́ды;

после́днее прости́ сказа́ть апо́шняе дару́й сказа́ць;

после́дний путь апо́шні шлях;

после́дняя спи́ца в колесни́це апо́шняя спі́ца ў калясні́цы;

до после́днего да апо́шняга;

до после́дней возмо́жности да апо́шняй магчы́масці;

до после́днего дыха́ния да апо́шняга дыха́ння;

до после́дней ка́пли кро́ви да апо́шняй кро́плі крыві́;

до после́дней ни́тки да апо́шняй ні́ткі;

испусти́ть после́дний вздох скана́ць;

спать (засну́ть, усну́ть) после́дним сном спаць (засну́ць) апо́шнім сном.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

чарада́, ы́, ДМ ‑дзе́; мн. чаро́ды (з ліч. 2, 3, 4 чарады́), чаро́д; ж.

1. Рад аднародных прадметаў ці жывых істот, якія размяшчаюцца або рухаюцца адно за адным. У канцы бетаніраванай шашы стаяла чарада аўтобусаў. Хадкевіч. Чыгунку пераразала дарога, і па ёй, здавалася, бясконцай чарадой цягнуліся калёсы, пешаходы, прывязаныя да вазоў каровы. Мікуліч. Чароды навальнічных хмар Паўзлі наўпрост ад акіяна. Зарыцкі. / у перан. ужыв. Думак бясследна плыве чарада. Танк. І дзяцінства чарадой гадоў Праляцела воблакам стракатым. Аўрамчык.

2. Статак, гурт свойскай або дзікай жывёлы. Па вуліцы ў хмары рудога пылу ішла з пашы чарада кароў. Грахоўскі. Немцы прыгналі.. у мястэчка статак кароў, дзве чарады свіней і авечак. Навуменка. А то часам, утоптваючы снег, пройдзе цёмнай лютаўскай ноччу чарада галодных ваўкоў. Ігнаценка. // Група жывёл, птушак, рыб аднаго віду, якія трымаюцца разам. Людзі пачалі махаць птушкам рукамі, падняўся крык, што аж з асін зляцела чарада спалоханых галак. Карпюк. Ад чарады кнігавак зноў адлучыліся дзве, залёталі над імі, закружылі. Місько. Такія мясціны [водмелі] чароды акунёў часта наведваюць у пошуках корму. Матрунёнак. // Разм. Натоўп, гурт (людзей). У хату ўваходзіць Батура з гармонікам, за ім чарада хлапцоў і дзяўчат. Крапіва. Цэлая чарада дзяцей сустрэла.. [Хвядзька] на дарозе яшчэ далёка за Некрашамі. Лобан.

3. Чарга. На мех кабета села, Чакае чарады [у млын]. Калачынскі. Доўгія чароды жанчын стаялі ля донарскіх пунктаў. «Звязда».

4. у знач. прысл. чарадой (‑ою). Адзін за другім; бесперапынна. Касцы ідуць то грамадою, То шнурам цягнуць, чарадою, То паасобку, то па пары. Колас. Плывуць па Дзвіне чарадою плыты, Мінаючы ўзгоркі, лясы, балаты. А. Александровіч. Дні міналіся за днямі, Адплывалі чарадой. Броўка.

•••

Сваёй чарадой — незалежна ад каго‑, чаго‑н., як звычайна (ісці, разгортвацца).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ту1 — экспрэсіўнае слова ў выразах: ту, якій ты!ту на цябе!ту цябе! ‘цьфу’ (Нас., Гарэц., Байк. і Некр.; полац., Нар. лекс.). У адным з першых літаратурных твораў: Ці не пісацель? / Ту! Не, паночак, /Я Тарас (К. Вераніцын, Тарас на Парнасе. Паэмы. Мінск, 2009, 18). Часта як выраз незадавальнення, нязгоды. Звычайна разглядаецца як варыянт выклічніка тфу (гл.) у сувязі з неарганічным характарам ф у беларускай народнай мове, параўн. яго замены на тпху, тху (гл.), цьху і пад. Параўн., аднак, рус. ту: ту, голова! ‘эх ты!’, серб. цімак. ту́ ‘выклічнік незадавальнення, раздражнення’, макед. ту што ми стори ‘ox, што ты нарабіў’, балг. дыял. а́ бре, ту́ бре! (раздражненне, гл. СбНУ, 38, 50), што сведчыць пра магчымае аднясенне выклічніка да т. зв. першасных інтэр’екцый (Смаль-Стоцкі, Приміт., 19), прадстаўленага ў складзе выклічнікаў тыпу агату, ату, туга (гл.) і інш. Дапускаецца дэістычнае паходжанне, гл. ESSJ SG, 2, 701.

Ту2 ‘тут, сюды’ фалькл.: Братовая золвы на ночь просить : / Ту ту ту! — Моя золвица, моя сястрыца, / Ту ту ту (Бяс., 40); Ту, цимболисты и скрипки играют… (С. Полацкі), ту-ту-ту — падзыўныя для гусей (ДАБМ, камент., 896); ст.-бел. ту ‘ў гэтым месцы; туды, сюды; тады; у даным выпадку’ (1388 г., ГСБМ). Параўн. укр. дыял. ту ‘тут’, рус. фалькл. ту ‘ў той час, тады’ (СРНГ), польск. tu ‘тут; цяпер, у гэтым месцы; дагэтуль, адсюль’, чэш., славац., в.-луж., н.-луж. tu ‘тс’, харв., серб. , славен. ‘тс’, ст.-слав. тоу ‘там, тут, тады, у тым месцы’. Прасл. *tu вытворнае ад займенніка *tъ (гл. той) з няясным па паходжанні ‑u (агляд праблематыкі ў літаратуры гл. ESSJ SG, 2, 697–701; ESJSt, 17, 996; пра ст.-бел. формы гл. Крамко, Мова бел. пісьм., 276). Сучаснае дыялектнае ўжыванне, напр., ту ‘тут’ (воран. Сл. ПЗБ), а таксама познія старабеларускія формы пад уплывам польскай мовы, гл. Булыка, Запазыч., 326. Паводле Шустар-Шэўца (1553), вакалізацыя, як у н.-луж. ku < прасл. *kъ, гл. к.

Ту3 — размеркавальны злучнік то … то: ту чуеш у гэтай песні страшны голас дзікага звера, ту смех шалёнага, ту нудны крык нішчаснага, ту плач беднага чалавека (Я. Колас). Параўн. аналагічныя злучнікі: макед., балг. ту … ту, польск., чэш. tu … tu. Функцыянальна ідэнтычна займеннікавым утварэнням ад *tъ, у першую чаргу *to (гл. та, то), адносна паходжання гл. ESSJ SG, 2, 701. У беларускай літаратурнай мове выціснута пад уплывам рускай мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

страла́, ы́; мн. стрэ́лы (з ліч. 2, 3, 4 стралы́), стрэл; ж.

1. Тонкі прут з завостраным канцом або вострым наканечнікам для стральбы з лука. Схапіў Янка лук і пусціў стралу ў .. [каршуна]. Якімовіч. Жыхары абараняюцца лукамі. Стрэлы свабодна праходзяць праз ствалы і голле .. дрэва. Матрунёнак. // звычайна мн. (стрэ́лы, стрэл); перан. З’едлівыя, калючыя словы ў чый‑н. адрас. Стрэлы крытыкі. // Простая, доўгая паласа чаго‑н. Нібы страла, [шаша] рассякала бязмежную раўніну стэпу. Востры канец гэтай даўжэзнай стралы канчаўся там, дзе шызае неба злівалася з жоўтай зямлёй. Шамякін.

2. Назвы розных вузкіх і доўгіх дэталей і частак у механізмах, прыладах. Страла станковага кулямёта. Страла вагі. // перан. Паэт. Пра тое, што падобна да стралы, напамінае стралу. Рвануў вецер, недзе далёка грымнуў гром, данесліся сюды яго раскаты, зазіхацелі стрэлы маланкі. Гурскі. Рассыпаючы сноп залатых стрэл, велічна выплывала сонца з-за краю зямлі над прасторамі зялёнага палескага мора. Колас.

3. Рухомая частка пад’ёмнага крана, а таксама спецыяльнае прыстасаванне для пад’ёму грузаў. Страла экскаватара. □ Горад жыў побач, звінеў трамваямі, размахваў стрэламі будаўнічых кранаў, тануў у рознагалоссі шуму і грукату. Ракітны. Націскаючы на рычаг, .. [Таня] накіроўвае стралу з грузам уверх, а пад крык «майна!» і штопар брыгадзіравага пальца ўніз — зніжае груз у патрэбнае месца. Гарбук.

4. Тое, што і стрэлка (у 2 знач.). На слупах вялізная карта на фанерных шчытках. Тлустыя сінія стрэлы прарэзалі яе ў розных напрамках. Лынькоў.

5. Тое, што і стрэлка (у 5 знач.). У Акілініным агародчыку прабіваліся ўжо чырвоныя стрэлы півоняў. Вітка. Здаецца, кінь у раллю зярняты, і яны тут жа, на вачах, выкінуць з сябе імклівыя стрэлы лісткоў. Шахавец.

6. у знач. прысл. страло́й (‑о́ю). Вельмі хутка. Коля стралой памчаўся на кухню, каб папярэдзіць дзяжурнага. Пальчэўскі.

7. у знач. прысл. страло́й (‑о́ю). Вельмі прама. Бяжыць чыгунка. Бор стары Яна стралой перасякае І крута гнецца ля гары, Нібы дуга якая. Калачынскі.

•••

Парфянская страла — меткі каварны ўдар, трапнае знішчальнае слова праціўніка (ад ваеннай хітрасці парфян — сімуляваць уцёкі і цераз плячо паражаць праціўніка з лука).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)