воля, ‑і, ж.
1. Свядомае і мэтанакіраванае рэгуляванне чалавекам сваёй дзейнасці. Сіла волі. Цвёрдая воля. ▪ І сэрцы, і воля, І думы народа Злучыліся ў плыні адной. Колас. Пад дажджом, на ветры і холадзе працавалі маладыя будаўнікі, гартуючы сваю волю і выпрабоўваючы вытрымку. Грахоўскі. // да чаго. Упартае імкненне дасягнуць чаго‑н. Воля да перамогі. ▪ Не зламала вайна ды і не магла зламаць волі савецкіх людзей да жыцця, іх веры ў будучыню. Краўчанка.
2. Жаданне, патрабаванне. Дыктаваць сваю волю. Апошняя воля. Не па сваёй волі. ▪ Дзікі крык вырваўся сам проці волі Васіля. Колас.
3. Улада, права. Тут ужо ваша воля. ▪ [Юрка] перастаў адчуваць матчыну волю над сабою. Карпаў.
4. Свабода, незалежнасць; проціл. няволя. І ўсё, што ў нас святога ёсць — Радзіма, воля, слава, чэсць, — Мы пранясём праз гром, агонь. Колас. Ідзі пад сцягам баявым За волю ў бой крывавы. Бялевіч.
5. Гіст. Вызваленне ад прыгоннай залежнасці. Купіць волю.
6. Магчымасць дзейнічаць самастойна.
7. Становішча, пры якім жыццё чалавека, жывёл, птушак не абмежавана ўмовамі зняволення. Выйсці на волю. Выпусціць жураўля на волю.
8. Прастор, прыволле, раздолле. Рэкі разбурылі прыстасаванні, якімі людзі запаланілі іх, і вырваліся на волю. Самуйлёнак. Такая шыр бязмежная,.. Што крок, то волі знак! Колас.
•••
Вольнаму воля гл. вольны.
Вольная воля — нічым неабмежаваная свабода.
Воля ваша — рабіце, як лічыце патрэбным.
Даць волю каму-чаму гл. даць.
Даць волю рукам гл. даць.
Жалезная воля — непахісная, нязломная воля.
Людзі добрай волі гл. людзі.
На волю лёсу — без падтрымкі, без дапамогі, без нагляду.
Па добрай волі, добрая воля — без прымусу, добраахвотна.