Ату́1 ’вазьмі’ (паляўнічы выгук) (БРС), ату‑ату (Нас.). Рус. ату, укр. ату, атю ’тс’. Зафіксаваны ў рускіх слоўніках з 1789 г. Паводле Фасмера, 1, 96; Шанскага, 1, А, 174, з франц. à tout (тады беларускае, украінскае з рускай). Згодна з Праабражэнскім, 1, 10, гукапераймальнае. Магчыма (як у Рудніцкага, 41), складанае з a‑ту (параўн. ат, ась, ату2). Няясна.

Ату́2 ’выгук прыкрасці’ (Нас.). Рус. дыял. ату, атю (пск., смал.). Верагодна, з а‑ і займеннікавага ту (параўн. ату1; ат, ась, ацю).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)