паўно́чны 1, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да поўначы ​1; які знаходзіцца на поўначы, размешчаны на поўнач ад чаго‑н. Паўночны полюс. Паўночнае паўшар’е. Паўночны напрамак. Паўночнае лета. □ Там .. [Туравец] даведаўся, што штаб брыгады знаходзіцца непадалёк, у гэтым жа лесе, на паўночнай ўскраіне. Мележ. // Які дзьме з поўначы (пра вецер). На дварэ дзьмуў рэзкі паўночны вецер. Якімовіч. // Уласцівы поўначы, характэрны для поўначы ​1 (у 1 знач.). Паўночная расліннасць.

•••

Паўночнае ззянне гл. ззянне.

Паўночны захад гл. захад.

Паўночны ўсход гл. усход.

паўно́чны 2, ‑ая, ‑ае.

Які адносіцца да поўначы ​2; які адбываецца, бывае ў поўнач. Я прачнуўся паўночнай парой. — Зуб на зуб не трапляе. Куляшоў. І якое можна суцяшэнне Ў паўночны час прыдумаць мне. Пысін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

змяні́ць сов.

1. (сделать иным) измени́ть; преобрази́ть;

з. зне́шні вы́гляд — измени́ть вне́шний вид;

2. (заступить чьё-л. место) смени́ть;

з. вартаво́га — смени́ть часово́го;

вясну́і́ла ле́та — весну́ смени́ло ле́то;

3. смени́ть, перемени́ть;

з. рабо́ту — смени́ть (перемени́ть) рабо́ту;

з. не́калькі до́шак у падло́зе — смени́ть (перемени́ть) не́сколько до́сок в полу́;

з. гнеў на мі́ласць — смени́ть гнев на ми́лость;

з. тон — смени́ть тон;

з. пласці́нку — смени́ть пласти́нку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пучы́на ’ўздухавіна, крынічная мясціна’ (гарад., Нар. лекс.). Рэлікт прасл. проста, што захаваўся з такім значэннем на ўсходнеславянскай тэрыторыі, гл. Борысь, БЛ, 15, 52. Рус. пучина ’глыбіня, бездань, прорва; мора’, укр. пучина ’марская глыбіня, без-дань’, ст.-рус. пучина ’мора; бязмежжа; прорва, невычэрпная крыніца’, ст.-бел. пучина: в черъмнкмъ мори, пучиной покри ихъ (Скарына), Бярында тлумачыць як “глубокост(ь) морска … или широкость морскихъ водь”, што сведчыць пра ненароднасць слова (Німчук, Давньорус., 127). Усе названыя формы запазычаны са ст.-слав. плённа ’марская прастора, глыбіні мора, акіян; бездань, прорва’, параўн. таксама балг. пучина ’бездань, прорва; цясніна’, макед. пучина ’адкрытае мора, марская прастора’, серб.-харв. пучина ’адкрытае, шырокае мора; небасхіл; поле; сярэдзіна лета, зімы’, славен. pęčina ’адкрытае мора’ (запазычана са ст.-слав. або серб.-харв., гл. Бязлай, 3, 67). Выводзіцца з *рок‑ (гл. пук) як абстрактны назоўнік з суфіксам ‑ina (Скок, 3, 66), параўн. бел. пук неба (Нар. Гом.), пук зімы (Варл.), а таксама серб.-харв. пу́котина ’шчыліна’ (Фасмер, 3, 415); звязана з пучыць (гл.) < *počiti ’павялічвацца, пашырацца; трэскацца’ (Глухак, 511; Чарных, 2, 86); семантычна блізкія утварэнні харв. рис ’шчыліна, правал’, рум. puf ’яма; студня’ (< слав.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Спас1 ‘Збавіцель; адна з назваў Хрыста’, ‘назва кожнага з трох асенніх царкоўных свят’ (ТСБМ), ‘Спас, свята 6/19 жніўня’ (Шат., Сл. ПЗБ, Жыв. сл.), Спас ‘імя аднаго са святых’ (Пятк. 2, Федар. 4), іспас ‘свята’ (Сержп. Прымхі), спасі́цель ‘тс ’ (Ян.), сюды ж спа́саўка ‘пост перад Спасам’ (ТСБМ, Касп., Байк. і Некр., Скарбы, Ян., Сл. ПЗБ), ‘сорт груш (яблык), якія паспяваюць перад Спасам’ (ТСБМ), спа́соўка ‘тс’ (ТС), ‘двухтыднёвы прамежак часу перад і пасля Спаса’ (ТС), спасо́ўкі ‘восеньскія мухі’ (Сл. ПЗБ), ст.-бел. Спас ‘Збавіцель, Хрыстос’. Укр. Спас ‘Збавіцель’, спа́сівка ‘пост у канцы лета’, ‘сорт яблык (груш)’, рус. Спас ‘Збавіцель, Хрыстос’, адкуль Спа́сов день, стараж.-рус. Съпасовъ дьнь (6 жніўня); таксама рус. Спас ‘свята (6/19 жніўня). Ад ст.-слав. съпасъ < съпасти ‘берагчы, ратаваць’, стараж.-рус. съпасти ‘выратаваць’ < прасл. *pasti ‘пасвіць; берагчы’; гл. Фасмер 3, 732), які адзначае тут кальку грэч. σωτήρ ‘Збавіцель’. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 366.

Спас2 ‘ратунак, выратаванне’ (Жд. 3, Ян., Шатал., ТС). Скарочана з спасе́нне (спасе́нье) (ТС, Нас., Шат., Гарэц.) ад спасці́ ‘выратаваць’ (Сл. ПЗБ), што праз царкоўнаславянскую з ст.-слав. съпасти. Гл. папярэдняе слова.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змяні́ць, змяню, зменіш, зменіць; зак., каго-што.

1. Зрабіць інакшым; перамяніць. Змяніць голас. Змяніць выраз твару. □ Сам таго не падазраючы, Данік сказаў такія словы, якія ў момант змянілі кірунак імклівых Сашыных думак. Шамякін.

2. Вызваліць ад якіх‑н. абавязкаў, што выконваюцца пазменна; пачаць дзейнічаць узамен другога, заступіўшы яго месца. Змяніць дазорных. □ Чырвонаармеец пайшоў на дарогу змяніць варту. Чорны.

3. Адхіліць, зняць з якой‑н. пасады, замясціўшы кім‑н. другім. Змянілі на сяле старасту. Мурашка.

4. З’явіцца на месцы каго‑, чаго‑н., што перастала існаваць, дзейнічаць. Ужо вясну змяніла лета. Крапіва.

5. Перастаць карыстацца чым‑н., узяць узамен другое; перамяніць, замяніць. Змяніць бялізну. □ Пакуль прыбрала [Лена] у клубе, у бібліятэцы, пакуль змяніла фіранкі, паліла вазоны — .. звечарэла. Ваданосаў.

•••

Змяніць гнеў на міласць — дараваўшы каму‑н. што‑н., перастаць гневацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баба́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак. аднакр.

Разм.

1. Учыніць выбух, выстраліць, загрымець. Саханчук адбегся пад насып, залёг, і адразу ж гулка бабахнуў яго кавалерыйскі карабін. Асіпенка. У сто гармат бабахне гром. Лужанін. / у безас. ужыв. Разведчык дымам апісаў вялізную чорную дугу. Па ім зноў ўдарылі знішчальнікі, і ў паветры гулка бабахнула. Алешка.

2. Утварыць моцны гук ударам, стукнуць. Страшыдла знікла; а потым хвастом як бабахне па вадзе. Юрэвіч. Недзе ў сенцах глуха бабахнулі дзверы, і ўсё сціхла. Асіпенка. Зрываючыся з прывязі галля, Бабахне бэра, як скарбонка лета. І сутыкнуцца груша і Зямля — Малая і вялікая планеты. Макаль.

3. Рашуча, нечакана сказаць што‑н. Алена.. пералічыла, колькі вось такіх прапаноў марынуецца на заводзе, і нарэшце бабахнула: — Я думаю, мы можам арганізаваць грамадскае канструктарскае бюро. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спад, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне і стан паводле дзеясл. спадаць — спасці (у 2, 3 знач.); паніжэнне ўзроўню, сілы, аб’ёму і пад. чаго‑н. Пераважная большасць апавяданняў Коласа напісана ў гады спаду рэвалюцыйнай хвалі. Навуменка. Так, усё ў жыцці мае ўздым і спад, пачатак і канец. Мележ. Жанчыны падхапілі песню .. з узлётамі і спадамі да шэпту. Грахоўскі.

2. Пакаты схіл, спуск з гары, абрыў. Вось і бераг... Жоўты спад і круча. Прад вач[амі] — імклівыя стрыжы. Кірэенка. // Месца, дзе пачынаецца схіл. Толькі ж вельмі пятляе Выстранка, нібы мітусіцца, у хваляванні шукаючы спаду. Брыль.

•••

На спад (ісці, пайсці, хіліцца і пад.) — змяншацца (па сіле, колькасці і пад.).

На спадзе чаго — на схіле, у канцы. Сяргей любіў гэтыя пагодныя, на спадзе лета, дні. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нядзе́ля ’нядзеля, рус. воскресение’ (Нас., Гарэц., Булг.), ’нядзеля; тыдзень’ (Яруш., Грыг., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), ’тыдзень’ (Бяльк., Касп.), укр. неділя ’нядзеля’, рус. неделя ’тыдзень’, польск. niedziela ’нядзеля’, чэш. neděle ’нядзеля; тыдзень’, славац. nedeľa ’тс’, палаб. nidelʼɛ ’тс’, в.-луж. njedźela ’тс’, н.-луж. njeźela ’тс’, славен. nedélja ’тс’, серб.-харв. нѐдеља ’тс’, макед. недела ’тс’, балг. неделя ’тс’, ст.-слав. недѣлꙗ ’тс’. Прасл. *nedělja, лічыцца калькай з лац. feria, сярод значэнняў якога ’свята; вольны ад работы дзень’; менш верагоднай крыніцай з’яўляецца грэч. ἄπρακτος (ἥμερος) са значэннямі ’бязмэтны; які праводзіцца ў бяздзеянні, нерабочы’ (Фасмер, 3, 57); паводле Львова (Зб. Нахцігалю, 186–187), ст.-слав. недѣлꙗ магло з’явіцца і ўвайсці ў славянскія кнігі ў Маравіі са значэннем ’стан нядзеяння’, дзе другая частка *дѣлꙗ як у слове дрѣводѣлꙗ ’цясляр’ і пад. (гл. дзеля). Перанос назвы з дня тыдня, ад якога вялі адлік, на адрэзак часу пасля гэтага дня: ’нядзеля’ — ’тыдзень’, параўн. рус. арх. ле́то ’год’ < ле́толета’. Гл. таксама Дурнаво, RÉS, 6, 107; Матушэўскі, Słowiański tydzień. Łódź, 1978; Сямчынскі, Семант. інтэрф. мов. Київ, 1974, 178; Ферлюга–Пятроніа, Živa antika, 34, 1–2; 43–48. Сюды ж нядзе́льнікаваць ’адпачываць, па-святочнаму прыбірацца’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рубе́ж, рубяжа, м.

1. Граніца паміж чым‑н., мяжа чаго‑н. Станьце ж вы, хмаркі, над рубяжамі Нашых палеткаў, шнуроў. Колас. Вакол вёскі акопы, дзоты, драты. Ад усходу, звыш гэтага — вадзяны рубеж — спакойная, але глыбокая рэчка Вуша. Брыль. // перан. Грань, якая аддзяляе што‑н. адно ад другога. Той памятны вечар з’явіўся як бы нейкім рубяжом у жыцці Наташы. Краўчанка. На рубяжы лета і восені кароткая яшчэ ноч. Каваль. // перан. Вышэйшая, крайняя ступень чаго‑н.; мяжа. На загрузку самазвала патрабавалася паўмінуты. Гэта добра і многія лічылі гэта рубяжом. Лукша.

2. Дзяржаўная граніца. Савецкія Узброеныя Сілы зорка ахоўваюць свяшчэнныя рубяжы нашай Радзімы, стваральную працу будаўнікоў камунізма. «Звязда».

3. У вайсковай справе — лінія абаронных збудаванняў. Абаронны рубеж. □ Да вечара было адваявана паўгорада, уступлены рубеж быў вернуты, падпалкоўнік паспакайнеў. Мележ. // Лінія размяшчэння агнявых кропак. Агнявы рубеж.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыляце́ць, ‑лячу, ‑ляціш, ‑ляціць; ‑ляцім, ‑леціце; зак.

1. Лецячы, прыбыць куды‑н., з’явіцца дзе‑н. Птушкі прыляцелі. Самалёт прыляцеў. □ Росквіт ніў святкуе лета, Час жніва не за гарой. Па астачу мёду ў кветках Прыляцеў пчаліны рой. А. Александровіч. Гляджу на бярозу я кожнае ранне — А мо прыляцелі шпакі? Панчанка. Снарад упаў каля дарогі неспадзявана — прыляцеў аднекуль, і ніхто нават не пачуў. Чыгрынаў. // Данесціся (пра гукі, шум і пад.). З ракі прыляцела раптам прыпеўка папулярнай студэнцкай песні. Мурашка. // перан. Хутка дайсці, распаўсюдзіцца. Шырокім шляхам прыляцела ў вёску чутка аб рэвалюцыі. Краўчанка.

2. Разм. Хутка прыбегчы, прыехаць. — Мабыць, прачуў, што млын твой апошнія дні дажывае, вось і прыляцеў ні свет ні зара? Асіпенка. У той жа дзень .. [Дзямід Сыч] раніцой першы прыляцеў на ферму. Паслядовіч. З самага ранку прыляцеў на матацыкле старшыня сельсавета Павел Туравец. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)