Лушча́к ’слюда’ (ТСБМ). Да лу́шчыць (гл.). Параўн. аналагічнае ўтварэнне ўкр. лупа́к, бел. лупня́к ’сланец’. Такім жа чынам утворана лексема лушчак ’лузан’ (рэч., Мат. Гом.; лаг., Сл. ПЗБ; КЭС, лаг.), як і ўкр. лущак, польск. łuszczak, макед. лушна́к, балг. лушта́к, луштна́к, для якіх Слаўскі (5, 365) выводзіць прасл. дыял. luščakъ ’лузан’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́кавік ’пірог з макам’, нараўл. мако́вік (Мат. Гом.; мазыр., Вешт.). Укр. маківни́к ’ляпёшка з мёду і маку’, польск. makownik, рус. маковник ’пірог з макам’, чэш. makovník ’тс’. Да ма́кавы < мак (гл.). Для бел. гаворак характэрна вельмі прадуктыўнае ўтварэнне назваў яды і пітва (ад прыметніка) з суф. ‑ік (Сцяцко, Афікс. наз., 105).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маладня́, мълъдня́, мыладня́, молання ’маланка’ (паўн.-усх.-бел., Працы, 7; Нас., Бяльк., Юрг., Растарг., Мат. Маг.; круп., Сл. ПЗБ; мсцісл. ДАБМ, к. 311), маладнёю ’хутка, нібы маланка’ (Нас.). Рус. смал., калуж. молодня́ ’маланка’. З малання, якое да прасл. moldnьja, як выводзяць Вяч. Ус. Іванаў і В. Тапароў (Бел. лекс., 59).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мандрава́ць ’вандраваць, падарожнічаць, блукаць па свеце’ (Мал., Федар. 2, Федар. 7, Чач., Шат.; паўд.-усх., КЭС), ’вандраваць пешшу’ (Нар. Гом.). Укр. мандрува́ти ’тс’, ’ездзіць’. З польск. wędrować ’тс’, якое з ням. wandern ’падарожнічаць, блукаць’. Аб пераходзе в > м гл. Карскі, 1, 340. Сюды ж пераноснае мандровачка ’павестка’ (светлаг., Мат. Гом.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матрасі́ць матрашы́ць, мытрашы́ць ’імжэць, сеяць, як праз сіта (пра дождж)’ (Бяльк., Растарг.; чачэр., Мат. Гом.). Укр. мотроши́ти ’церушыць (аб снезе)’, рус. мотроси́ть, мотро́сить ’марасіць’, бран. мотроши́ть ’тс’, наўг. ’церушыць дробнымі сняжынкамі’. Усходнеславянскае. Фасмер (2, 664) узводзіць да метать і роса. Якабсон (Slav. Word, 2, 614) лічыць гэта кантамінацыяй мороси́ть і мотать.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Межс́об, межсо́бку ’паміж сабой’ (паўн.-усх., Нас., Рам. 3; віл., Мат.). Толькі беларускае. Карскі (2, 70 і 193) гаворыць аб незвычайным утварэнні. Лексемы можна лічыць калькай з літ. tarpùsavyje ’паміж сабой’, да якой далучаўся прыслоўны суфікс ‑ку (магчыма, па аналогіі да прыслоўя паасобку). Параўн. і н.-луж. mjazsobnje ’паміж сабой’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ну́дзьга́ ’нуда, смутак’ (Гарэц., Багд.), ’стан пчалы без узятка’ (Мат. Гом.). Аддзеяслоўны назоўнік ад нудзіць (гл.), параўн. ст.-бел. ноудога: родьчиЪа ноудоги и немоци не имѣла (1489 г., гл. Карскі 2–3, 33), укр. нудьга ’нуда, смутак; нудны чалавек’, рус. нудьга, нудга ’маркота; моташнасць; сверб ад укусаў насякомых; галеча, нястача'

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Папу́ша ’скрутак тытунёвага лісця’ (ТСБМ, Сцяшк., Янк. 1, Мат. Гом., Ант, 224; Інстр. III), папу́шка ’пачак чаю або тытуню’ (Касп.), папу́ха ’папуша’ (ТС), папу́ха, папу́ша ’скрутак якога-небудзь лісця; пачак паперы’ (Сл. ПЗБ). Рус. дыял. папу́ха, папу́ша, укр. папу́ша, польск. papusza. З рум. papuşa ’звязка’ (Фасмер, 3, 195; Праабражэнскі, 2, 16).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парахно ’парахня’ (Мат. Гом.), порохно́ ’тс’ (ТС). Рус. порохно́ ’гнілое дрэва’, укр. порохно́ ’парахня’, ст.-слав. прахнень ’благі, непатрэбны’, польск. próchno ’гніль’, чэш. práchno ’гніль, пацяруха, тлен’, славац. práchno ’трут, пацяруха’, в.-луж. prochny ’гнілы, трухлявый’, н.-луж. prochnawy ’тс’. Прасл. паўн.-слав. porchъno < porchъ (гл. по́рах) (Параўн. Фасмер, 3, 333).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Парка́ль ’лёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна’ (ТСБМ, Гарэц., Сцяшк., Мат. АС Гродзеншчыны; ДАБМ, 943), пэрка́ль, парка́ль, пярка́ль ’тс’ (Сл. ПЗБ). Відавочна, праз рус. перка́ль ’грубая баваўняная тканіна’ з франц. percale, ісп. percal. Крыніца слова — пярс. pärgāl (Фасмер, 3, 242). Сюды ж паркалёўка ’хустка з тонкага матэрыялу’ (ДАБМ, 943).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)