*Патарчка ст.-бел. потарчка, потаржка ’сутычка’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. potarczka ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 66); потаржка — у выніку кантамінацыі слоў потарчка і поражка ’паражэнне’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пату́ха, ст.-бел. потуха ’надзея’ (пач. XVII ст.) запазычана са ст.-польск. potucha ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 134). Параўн. таксама роднаснае польск. otucha ’бадзёрасць’, чэш. tušiti ’прадчуваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пле́сень, пле́сінь, пле́сні, пле́сене ’цвіль на квашанай капусце’ (ЛА, 4). Гл. пле́сня. Рэгіянальнае плесь ’тс’ (гом., тамсама) паводле цвіль, бросьць, з былым суф. *‑ь са значэннем адцягненасці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плюго́та ’размоклая зямля ў час працяглых халодных дажджоў, гразь’, плюхаць, пяхоцце, плюханне ’тс’ (Яшк.), плюго́цька ’слата (дождж са снегам)’ (віл., Сл. ПЗБ; ЛА, 2). Да плюгавы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Райсто́к ’зарослае балота, звычайна ў лесе’ (Сл. ПЗБ). Утворана ад ро́йста (гл.) пры дапамозе суф. ‑ок са значэннем зборнасці, а не памяншальнасці, параўн. асавок ’асіннік, асінавы лес’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суму́д ’гермафрадыт’ (Ласт.). Відаць, да муды (гл.), параўн. сінонім абаму́д ’тс’ (Ласт.) з няяснай першай часткай, што адпавядае су- са значэннем сумеснасці (тады аба‑ з абодва, абое?).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тэ́пталь (тэ́птыль) ‘чалавек, які марудзіць’ (мёрск., З нар. сл.). Экспрэсіўнае ўтварэнне ад таптацца (гл. таптаць) з суфіксам са значэннем асобы, названай па негатыўнай прыкмеце, і варыянтным вакалізмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
і́менна, часціца.
1. Ужываецца для падкрэслівання якога‑н. члена сказа, для ўказання на яго; азначае: якраз. Іменна Пракоп падказвае сваім хлопцам, большасць тых ідэй, якія прынеслі брыгадзе славу. Шыцік. [Самуйлёнак] прыносіў у беларускую літаратуру сваё новае, арыгінальнае, уласцівае іменна яму. В. Вольскі.
2. Ужываецца пры далучэнні сказа або асобных членаў сказа, якія растлумачваюць, удакладняюць выказаную думку. Стары Юстынь Сташэвіч раптам адчуў, што змарыўся. Іменна раптам. Чарнышэвіч. / У спалучэнні са злучнікамі «а», «і». А бабуля ці мама шукае цябе, гукае з парога, нібы ты ёй немаведама як спатрэбіўся і іменна цяпер... Брыль. // Ужываецца перад пералічэннем, якое раскрывае і ўдакладняе сэнс абагульняючага слова. У лесе растуць розныя дрэвы, а іменна: дуб, бяроза, сасна.
3. (часта ў спалучэнні з «во», «вось»). Разм. Ужываецца як сцвярджальнае слова са значэннем: так, сапраўды так. Вось іменна! □ — Іменна, людзі няхай надаюць вартасць чалавеку, а не ён сам сабе. Баранавых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спо́дні, ‑яя, ‑яе.
1. Які размешчаны ўнізе. Меле сподні камень муку ды толькі радуецца, што цяпер ён яшчэ лепш служыць людзям. Якімовіч.
2. Які знаходзіцца са споду (у 2 знач.). На сподняй старане каменя, пад якой чалавек мог хавацца ад якой-небудзь прыгоды, немаведама кім і калі, быў выразаны рысунак. Чорны.
3. Які мае адносіны да споду (у 4 знач.). [Ніна] выцерлася споднім бокам кофтачкі і ступіла на бераг. Мележ. Васількевіч са сподняй кішэні скураной тужуркі выняў зашмальцаваны блакноцік, аловак з блішчастым медным наканечнікам. Навуменка.
4. Які надзяваецца пад іншае адзенне або непасрэдна на цела; ніжні (пра бялізну). Казік у сподняй кашулі плёскаўся і фыркаў над вялікаю мядніцай. Грахоўскі. Вільгельміна ў сподняй спадніцы .. сарамліва падалася ўбок. Гартны. / у знач. наз. спо́дняе, ‑яга, н. Мікола як спаў у адным споднім, гэтак і выскачыў у сенцы, а пасля на гарышча. Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаму́ 1, прысл.
1. пытальнае. З якой прычыны? І мне зноў успомніўся Галас. Чаму ён не згадзіўся ісці са мною праз лес? Колас.
2. адноснае. Ужываецца ў якасці злучальнага слова ў дапаўняльных сказах і адпавядае словам: па якой прычыне. Калі Марыя даведалася, чаму брат адмовіўся ад выгаднага месца, дык залямантавала. С. Александровіч.
3. у знач. злучн. Далучае сказы са значэннем выніку і адпавядае словам: таму, у выніку гэтага. І я ў захапленні, радасны і горды За свой край, народ, Убіраю ў сэрца дзіўныя акорды, Творчай сілы ўзлёт... Вось чаму я сёння не тужу па леце, Па сваёй вясне. Колас. На чым толькі мог [Даніла] ашчаджаўся, не траціў лішняе капейкі.. Вось чаму, калі часам дзеці ці жонка прасілі купіць селядца да бульбы ці алею да шаткаванай капусты, Даніла заўсёды знаходзіў што сказаць. Пальчэўскі.
чаму́ 2,
гл. што 1 (у 1, 8 і 9 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)