са..., прыстаўка (гл. с...).

I. Выкарыстоўваецца пры ўтварэнні дзеясловаў замест прыстаўкі «с...»: 1) перад двума і больш зычнымі, напрыклад: сабраць, сагнаць, сарваць, саставіць; 2) перад зычнай з наступным «ь» або апострафам, напрыклад: салью, сальеш, саб’ю, саб’еш.

II. Выкарыстоўваецца для ўтварэння назоўнікаў і прыметнікаў, якія абазначаюць сумеснасць дзеяння, напрыклад: сааўтар, саўдзельнік, сааўтарскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

са..., прыстаўка (гл. с...).

I. Выкарыстоўваецца пры ўтварэнні дзеясловаў замест прыстаўкі «с...»:

1) перад дзвюма і больш зычнымі, напр.: саткаць, сагрэць, саслаць, саставіць;

2) перад зычнай з наступным «ь» або апострафам, напр.: салью, саб’ю.

II. Выкарыстоўваецца для ўтварэння назоўнікаў і прыметнікаў якія абазначаюць сумеснасць дзеяння, напр., саўдзельнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

с... (а таксама са..., су...), прыстаўка.

I. Ужыв. пры ўтварэнні дзеясловаў і надае ім знач.:

1. Убіранне чаго-н. з паверхні або наогул адкуль-н., напр.: ссыпаць, спілаваць.

2. Рух зверху ўніз; перамяшчэнне туды і назад, напр.: сцячы, скінуць, скаціцца, схадзіць (у краму).

3. Злучэнне:

а) змацаванне, напр.: скруціць (дрот), склеіць;

б) сканцэнтраванне ў адным месцы, напр.: ссунуць (сталы), ссяліць;

в) (звычайна з часціцай -ся) рух з розных месцаў у адзін пункт, напр., сцячыся.

4. (з часціцай -цца). Узаемнае дзеянне, напр.: спісацца, спрацавацца.

5. Выніковасць:

а) паўната, інтэнсіўнасць, наступленне якога-н. стану, напр.: ступіцца, спісацца (пра чарніла);

б) зрасходаванне ў выніку якога-н. дзеяння, напр.: скурыць (тытунь), скарміць;

в) выраб прадмета ў выніку дзеяння, напр.: скруціць (вяроўку), спячы (торт).

II. Утварае форму закончанага трывання некаторых дзеясловаў, напр.: скласці, станцаваць.

III. Ужыв. пры ўтварэнні прыслоўяў са знач. месца, напрамку, прычыны ад ускосных склонаў назоўнікаў, напр.: справа, спачатку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

з

прыназоўнік

Іншыя варыянты: са́.

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

са́

прыназоўнік

Іншыя варыянты: з.

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

эліні́зм

‘слова, запазычанае са старагрэчаскай мовы’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. эліні́зм эліні́змы
Р. эліні́зма эліні́змаў
Д. эліні́зму эліні́змам
В. эліні́зм эліні́змы
Т. эліні́змам эліні́змамі
М. эліні́зме эліні́змах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

парадо́кс, -са м. парадо́кс

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выпсява́ць

‘дурнець, дурнець са старасці, старыцца, пахнуць, як стары сабака’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. выпсява́ю выпсява́ем
2-я ас. выпсява́еш выпсява́еце
3-я ас. выпсява́е выпсява́юць
Прошлы час
м. выпсява́ў выпсява́лі
ж. выпсява́ла
н. выпсява́ла
Загадны лад
2-я ас. выпсява́й выпсява́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час выпсява́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́стагнаць

‘прамовіць што-небудзь са стогнам; перажыць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́стагну вы́стагнем
2-я ас. вы́стагнеш вы́стагнеце
3-я ас. вы́стагне вы́стагнуць
Прошлы час
м. вы́стагнаў вы́стагналі
ж. вы́стагнала
н. вы́стагнала
Загадны лад
2-я ас. вы́стагні вы́стагніце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́стагнаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

вы́цалыпаць

са сквапнасцю схапіць, выцягнуць каго-небудзь, што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́цалыпаю вы́цалыпаем
2-я ас. вы́цалыпаеш вы́цалыпаеце
3-я ас. вы́цалыпае вы́цалыпаюць
Прошлы час
м. вы́цалыпаў вы́цалыпалі
ж. вы́цалыпала
н. вы́цалыпала
Загадны лад
2-я ас. вы́цалыпай вы́цалыпайце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́цалыпаўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)