Марока ’непатрэбная справа, затлумленне, нешта заблытанае, валакітнае’, ’вельмі павольны чалавек’, ’канькала’, ’зацямненне, непрытомнасць’, ’хлус, які ўсё заблытвае наўмысна’ (ТСБМ, Нас., Сцяшк., Бяльк., Растарг.), марочанне, морочэ́нье ’галавакружэнне, непрытомнасць’ (Нас., ТС), марокаць ’марудзіць’, марокаваць ’тс’, ’бурчаць, быць незадаволеным, дуцца’, ’жыць журботна, сумна’, марокані́на, мароканне ’замаруджанне, цяганіна’ (Нас., Власт), маро́ктой, хто дурыць галаву’ (пух., Жыв. сл.), морочы́ло ’хто задурманьвае сваімі размовамі’ (ТС), марочыць, моро́чыць, марачы́ць, моро́чытэ ’дурыць, рабіць клопат, неадчэпна прасіць’, ’падманваць’ (Власт, Шат., ТС, ТСБМ, Яруш., Нас.; паўд.-усх., драг., КЭС). Укр. моро́ка ’клопаты, цяжар’, моро́чити ’марочыць’, рус. моро́ка ’нешта адурманьванне’, кур. ’прывід’, сіб., валаг. ’падман’, сіб., кур., смал. ’хітры хлус’, моро́чить ’марочыць, дурыць’, морочи́лотой, хто марочыць’. Усходнеславянскае. Утворана ад морак (гл.) у выніку пераносу семантыкі ’імгла, туман’ > ’зацямненне’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыйтой’ (Гарэц., Бяльк.), ст.-бел. тый, тий ‘тс’ (1529 г., ГСБМ): тъи конь, тый товаръ (1300 г., Карскі 2–3, 53). Параўн. польск. дыял. tyj ‘тс’. З прасл. *tъ і *jь > тъjь, у якім ‑ъj‑ > ый, як у прыметніку малады (< *moldъjь) і займенніку чый (< *čьjь), што з’яўляецца новаўтварэннем, гл. Станкевіч, Arche, 2001, 1, 172; Бузук, Спроба, 74. Форма тыи бытавала ў жывой старажытнарускай мове. Пад уплывам займеннікаў свой, твой, мой на заканамерны займеннік тыи апошні замацаваўся ў нарматыўнай форме той (гл.), а ў дыялектных формах — тый, тэй; апошнія, на думку Векслера (Гіст., 167), звязаны з тым, што *jь далучыўся да *tъ да таго, як адбыўся пераход ъ > о. Гл. таксама тэй.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Варакуза ’няўклюда’ (Шатал.). Экспрэсіўны назоўнік, які хутчэй за ўсё з’яўляецца адным з фанетычна-марфалагічных варыянтаў назоўнікаў з гнязда слоў, роднасных вараскацца (гл.). Параўн. рус. варазгаться, варачкаться, вараксаться ’рабіць што-небудзь няўмела і вельмі марудна’, варака, варакса, варакуша, варакшатой, хто дрэнна працуе’, варахала, варахоба, варахта ’няспрытны, неакуратны чалавек’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Капялю́шнік ’лопух, Arctium L.’ (Жыв. сл., Кіс.). Ад капялюш. Параўн. іншую назву той самай расліны: брылёўнік (форма і велічыня ліста). Другое значэнне капялюшнікʼгарлачык жоўты. Nuphar smith’ (Жыв. сл., Кіс.), ’ліст белага гарлачыка, Nymphaca alba L.’ (Нар. словатв.). Назва згодна з тымі ж характарыстыкамі толькі для формы і велічыні кветкі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балабо́ст ’балбатун’ (Бір. Дзярж.). Запазычанне з польск. мовы. Параўн. польск. дыял.бел. тэрыторыі; Карловіч, 1, 41) bałaboste ’гаспадар або гаспадыня карчмы’ (а гэта з той жа крыніцы; што і балабо́с1 (гл.); Варш. сл., 1, 89). На семантыку запазычанага слова, мабыць, аказала ўплыў падобнае да яго балабо́с ’балбатун’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Басця́цца ’бадзяцца, швэндацца’ (Касп., Янк. Мат., Др.-Падб., А. А. Крывіцкі, вусн. паведамл., мсцісл.; В. Н. Чэкман, вусн. паведамл., полац., мін.), ба́сця́цца (Гарэц.), бысьця́цца (Бяльк.), басця́катой, хто бадзяецца, валацуга’ (Янк. Мат., КЭС, лаг.). Запазычанне з літ. bastýtis ’тс’ (Г. А. Цыхун і В. Н. Чэкман, вусн. паведамл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бахма́ты ’касматы, пушысты’ (Гарэц.), бахма́тый (Бяльк.); адносіцца таксама і да раслін, параўн. бахма́ты ’пышны’ (букет) (Др.-Падб.), бахматая мята (Кіс.). Укр. бахма́тий ’мешкаваты (аб адзенні)’. Відавочна, вытворнае ад бахма́т ’конь татарскай пароды’ (’касматы конь’ → ’касматы’). Параўн. рус. бахме́ттой, што касматы, махнаты, з доўгай шэрсцю’. Гл. яшчэ бухма́ты.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Азо́рнік ’нахабны, шалапут’ (Нас.), азарнок (Сержп.), азарны (Касп., Нас.) да а‑зор‑нік, гл. рус. озорник, озорной. Першапачаткова ’той, хто сочыць за кім-небудзь, падглядвае’. Параўн. рус. озор у тым жа значэнні. Няправільна Ільінскі (PF, 11, 199) адносіць да кораня ‑ор‑ з наступнай дэкампазіцыяй прэфіксаў. Параўн. Фасмер, 3, 126.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Жу́жла ’жук’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. літ. дыял. žužlá ’тс’ (Сл. паўн.-зах.). Відаць, на той жа аснове жу‑, жужг‑, жузг‑ гукапераймальнага характару, што і жужэць, жук1 (гл.) з суфіксам ‑л‑а (як цёрла, а таксама зяпло, вякло (гл.), Сцяцко, Афікс. наз., 48–49). Гл. жужаль1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зато́е, злучнік ’аднак’, ’таму’. Рус. зато, укр. зате, чэш., славац. zato ’тс’, славен. zatọ̑je < *za todje ’для таго’, zatȏ ’таму’, серб.-харв. з̀ато ’тс’, балг. затова́, зату́й ’тс’, макед. затоа ’таму’. Складаны злучнік з прыназоўнікам за (< za) і займеннікам тое (to + je), гл. за, той. ESSJ, SGZ, 2, 757.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)