Зато́е, злучнік ’аднак’, ’таму’. Рус. зато, укр. зате, чэш., славац. zato ’тс’, славен. zatọ̑je < *za todje ’для таго’, zatȏ ’таму’, серб.-харв. з̀ато ’тс’, балг. затова́, зату́й ’тс’, макед. затоа ’таму’. Складаны злучнік з прыназоўнікам за (< za) і займеннікам тое (to + je), гл. за, той. ESSJ, SGZ, 2, 757.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)