На́гле ’вельмі’ (Бяльк.), на́гле, на́гло ’надта, вельмі’ (ТС), на́гля ’тс’ (лях., Янк. Мат.; Сцяшк. Сл.). Мясцовае семантычнае ўтварэнне на базе прыметніка наглы (гл.) са значэннем ’вялікі, высокі’, параўн. ду́жа ’вельмі, надта’ ад ду́жы ’моцны, вялікі’ і пад., параўн. Варбат, Этимология–1964, 29.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Накале́снік ’воз (сена)’ (жытк., Мат. Гом.), рус. уральск. наколёсник ’невялікі воз (сена)’. Да калёсы ’воз’, параўн. каляснік ’воз (сена і інш.)’, літаральна ’колькі змяшчаецца на калёсы’, тая ж мадэль — навільнік ’колькасць чаго-небудзь, што змяшчаецца на вілы, можна ўзяць на вілы’ і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляшчо́тка1 ’расшчэпленая палка для сціскання чаго-небудзь’ (Нас.), ’ільнамялка’ (Мат. Гом.). Да клешчыць (гл.). Утварэнне на ‑отка (Сцяцко, Афікс. наз., 62).

Кляшчо́тка2 ’трашчотка’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.). Кантамінацыя папярэдняга з трашчотка.

Кляшчо́тка3 ’ляшчоткі’ (ТСБМ, Бяльк.). Гл. кляшчотка1 і ляшчоткі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́мкаць ’квакаць (пра жаб)’ (Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян., ТС, Сержп. Грам., Сцяшк., Клім., Гарэц., Янк. II, ДАБМ). Укр. кумкати ’тс’, польск. kumkać, kumać, чэш. kunkati, н.-луж. kunkaś, в.-луж. kunkać ’тс’. Параўн. літ. kumúoti ’тс’. Гукапераймальнае (да кум‑кум).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кухта́ль ’удар кулаком’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Янк. БП, Некр.). Балтызм. Параўн. літ. káukštelėti ’стукнуць, цюкнуць’. Арэал распаўсюджання лексемы — практычна ўся беларуская тэрыторыя. Час пранікнення вельмі старажытны (да падзення дыфтонгаў). Бел. кухталь можа разглядацца як вынік уздзеяння балтыйскага субстрату.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кісля́к1 ’сыракваша’ (Жд. 2, Янк. I, Сл. паўн.-зах., Мат. Гом., Ян.). Да кіслы (гл.).

Кісля́к2 ’стары грыб’ (Нас.), аб чалавеку (ТСБМ, Нас., Янк. I), ’няспелая садавіна’ (КЭС, лаг.). Да казляк (гл.) з кантамінацыяй, прыпадабненнем да кіслы ў першасным значэнні ’мокры’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лакі́за, локі́за ’бесклапотны, неахайны, апушчаны чалавек’ (Янк. 1, ТС), ’гультай’ (Мат. Гом.), ц.-палес. локі́за ’заспаная, дрэнна апранутая жанчына’ (Бел.-укр. ізал., 17). Сюды, відавочна, і ўкр. лаки́за, лаку́за ’лёкай’, магчыма, і рус. лаку́за, лакы́за — грэблівая назва лёкая. Балтызм. Параўн. літ. lakūzara ’неахайны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Алі́ва ’аліўкавае дрэва’ (БРС), ’масла з льнянога семя’ (Мат. Гродз., Сцяшк., Нас., Шат., Касп.), ст.-бел. олива драўлянае масла’ (1605) (Нас. гіст.), олива ’праванскае масла’ (кан. XVI ст.) (Булыка, Запазыч.) < італ. oliva, якое да лац. oliva, oleum. Наглядаецца семантычная кантамінацыя з алей (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Збэ́йсаць ’згубіць’, мсцісл. ’дарэмна растраціць’ (Юрч. Фраз. 2), збайса́ць ’згубіць, аддаць, знасіць’ (Мат. Гом.), ’здратаваць, стаптаць, знішчыць’ (Бяльк.). Няясна. Магчыма, ад бэйбас, байбак ’гультай’ (гл.): *з‑бэйбас‑аць ’прагультаяваць’? Параўн. яшчэ лат. bèigts ’закончаны, згублены, мёртвы’, beĩgas ’канец, смерць’. Гл. яшчэ збэ́рсаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казённікі ’казённыя боты’ (Мат. Маг.). Аналагічныя ўтварэнні (таксама семантычныя кандэнсатар у рус. мове: пск. казённік ’дзяржаўная вінная крама’, маск. і інш. ’дзяржаўны лес’, вяц. ’сарафан’. Звяртае на сябе ўвагу ўсх. характар гэтага і папярэдняга слова, аднак бачыць тут уплыў рус. мовы нельга.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)