Васкаве́нь ’мяшок для сыроў’ (Мат. дыял. канф., 74). Першапачаткова, бясспрэчна, значэнне гэтага слова было ’мяшок для воску’ (вытворнае ад воскавы + суф. ‑ень). Параўн. дакладную семантычную паралель: во̂ско̂ві́к ’мяшочак для прасавання топленага воску’ (Анох.) — васкаві́к ’палатняны мяшочак для прыгатавання тварагу і сыру’ (Вешт., 393).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)