Брэ́ндзала ’чалавек, які рэдка сутыкаецца дома, валацуга’ (Янк. Мат.). Бясспрэчна, звязана з брэ́ндаць ’бадзяцца, валачыцца’ (гл.) і бры́ндаць ’бадзяцца’. Параўн. і бры́нда ’валацуга’, рус.бры́ндик ’гультай’. Усё ж паходжанне гэтай групы слоў застаецца не вельмі ясным. Версіі параўн. пад брэ́ндаць і бры́ндаць.