Лакі́за, локі́за ’бесклапотны, неахайны, апушчаны чалавек’ (Янк. 1, ТС), ’гультай’ (Мат. Гом.), ц.-палес. локі́за ’заспаная, дрэнна апранутая жанчына’ (Бел.-укр. ізал., 17). Сюды, відавочна, і ўкр. лаки́за, лаку́за ’лёкай’, магчыма, і рус. лаку́за, лакы́за — грэблівая назва лёкая. Балтызм. Параўн. літ. lakūzara ’неахайны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)