Кухта́ль ’удар кулаком’ (ТСБМ, Мат. Гом., Сцяшк., Бяльк., Сл. паўн.-зах., Янк. БП, Некр.). Балтызм. Параўн. літ. káukštelėti ’стукнуць, цюкнуць’. Арэал распаўсюджання лексемы — практычна ўся беларуская тэрыторыя. Час пранікнення вельмі старажытны (да падзення дыфтонгаў). Бел. кухталь можа разглядацца як вынік уздзеяння балтыйскага субстрату.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)